SMS-маніторынг | Бяспека і абарона | Паслугі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

SMS-маніторынг

SMS-маніторынг забяспечвае поўную празрыстасць работы транспарту прадпрыемства, стварае зручнасць кіравання аўтапаркам арганізацыі. Карыстальнікі дадзенай паслугі могуць кантраляваць час работы вадзіцеляў і дакладнае месцазнаходжанне транспартных сродкаў, вызначаць маршруты руху за пэўны перыяд, быць у курсе эфектыўнасці выкарыстання службовага транспарту.
Дадзеныя магчымасці дазваляюць аптымізаваць як работу транспартнай службы, так і выдаткі кампаніі на ўтрыманне аўтапарка. Сістэма забяспечвае поўную канфідэнцыяльнасць работы і дае магчымасць назіраць за машынамі кампаніі нават з дома ці з мабільнага тэлефона.

 

  • зайсці на сайт www.beltranssat.by пад лагінам і паролем, атрыманым пры заключэнні дагавора з УП «БелТрансСпадарожнік»;
  • адправіць SMS-запыт з сайта з патрэбнай камандай, і праз некаторы час запытаная інфармацыя адлюструецца на спецыяльнай старонцы.
Для карыстання дадзенай паслугай у сетцы A1 выдзелены нумар 1230.

 

Паслуга не мае абаненцкай платы.

Усім абанентам кампаніі, пасля заключэння спецыяльнага дагавора з УП «БелТрансСпадарожнік».

Для карыстання паслугай «SMS-маніторынг» абанентам A1 трэба заключыць дагавор з УП «БелТрансСпадарожнік» і набыць спецыяльнае абсталяванне для ўстаноўкі ў свой аўтамабіль.
ДДадатковую інфармацыю можна даведацца на сайце www.beltranssat.by.
УП «БелТрансСпадарожнік», Рэспубліка Беларусь, 220071 г. Мінск, вул. Платонава 12Б, тэл. / Факс: +37517 2840509, 2840593, 2339513.

Кошт SMS-запыту на нумар 1230 адпавядае вартасці SMS, згодна з тарыфным планам абанента, у роўмінгу – па роўмінгавых тарыфах. Карыстальнік аплачвае кошт выходных SMS, якія прыходзяць з устаноўленага ў аўтамабілі абсталявання ў адказ на запыты з сайта.