Пашыраная СМАРТ-гарантыя стала яшчэ больш даступнай

Пашыраная СМАРТ-гарантыя

Перавагі

Шырокі спектр відаў рамонту
Тэрмін дзеяння сертыфіката з моманту набыцця да 2 гадоў
Рамонт дэвайса неабмежаваную колькасць разоў на працягу тэрміну дзеяння сертыфіката да моманту вычарпання сумы астатку пакрыцця па сертыфікаце
Гарантыйны тэрмін 4 месяцы на выкананы рамонт

Пашыраная СМАРТ-гарантыя ўключае:

 

  • замену дысплэйнага модуля, ВКІ, сэнсарнага шкла, камеры, мікрафона і дынаміка пры механічным пашкоджанні і пападаннні вільгаці;
  • замену, чыстку зараднага раздыма пры механічным пашкоджанні і пападанні вільгаці і смецця;
  • замену корпусных элементаў, а таксама платы (SWAP-замена), якія маюць механічныя пашкоджанні;
  • замену ўбудаваных АКБ пры пашкоджанні ад вільгаці;
  • аднаўленне ад вільгаці.

Сертыфікаты

Прапанова даступная толькі ў камплекце з устройствам.

Падрабязная інфармацыя

Аформіце сертыфікат на ўдзел у сэрвіснай праграме «Пашыраная CМАРТ-гарантыя».

Сума рамонту, што рэкамендуецца, пры выбары сертыфіката – не менш за 50% ад поўнай вартасці абсталявання.

Вы зможаце скарыстацца сертыфікатам пры наступленні негарантыйнага выпадку па рамонце пасля звароту ў любы з магазінаў А1, а таксама ў фірменных цэнтрах АСЦ.

Пры крадзяжы абсталявання падача заявы ажыццяўляецца ў месцах прыёму заяў аб наступленні страхавых выпадкаў Белдзяржстрах.

Тэрмін дзеяння сэрвіснай праграмы – да 24 месяцаў.

Рамонт абсталявання праводзіцца ў фірменным цэнтры АСЦ па адрасе: г. Мінск вул. Кальварыйская, 16, пам. 221.

Сертыфікат анулюецца па заканчэнні тэрміну дзеяння і аплачаныя за яго грашовыя сродкі не вяртаюцца.

Пашкоджаныя ўстройствы прымаюць у магазінах А1. Каб здаць устройства ў рамонт, дастаткова мець пры сабе сертыфікат і гарантыйны талон на абсталяванне.

Аформіць сертыфікат «Пашыранай CМАРТ-гарантыі» можна пры куплі смартфона або планшэта.

Продаж сертыфіката даступны ў магазінах А1 пры куплі смартфона або планшэта за поўную вартасць, са скідкай, у растэрміноўку, а таксама пры куплі ўстройства ў крэдыт.

Продаж сертыфіката ў інтэрнэт-магазіне даступны пры куплі смартфона або планшэта за поўную вартасць, са скідкай або ў растэрміноўку.

Кліентам кампаніі – фізічным асобам пры набыцці абсталявання ў магазінах A1 і інтэрнэт-магазіне.