Паслуга Інтэлектуальны энергаманіторынг ад А1. Рашэнні для бізнесу

Інтэлектуальны энергаманіторынг

 
Абсталяванне ў бясплатнае карыстанне
 
Просты і зручны web-інтэрфейс
 
Падрабязная аналітыка па энергаспажыванні на прадпрыемстве
 
Зніжэнне энергазатрат

Падрабязная інфармацыя

Рашэнне ўключае ў сябе:

  1. Абсталяванне ў карыстанне:
    • мадэм для перадачы даных;
    • датчыкі PAN 10/12/14/42 (на выбар);
  2. Web -інтэрфейс, які дазволіць адсочваць энергаспажыванне на прадпрыемстве;
  3. Паслугі сувязі А1 – лінейка ТП Бізнес Анлім, таксама прапановы «Сваё рашэнне.Кампакт», «Сваё рашэнне.Мульцi», «Сваё рашэнне.Ультра».

Паслуга даступная кліентам – абанентам юрыдычным асобам, якія абслугоўваюцца па ТП лінейкі Бізнес Анлім, а таксама у рамках прапаноў «Сваё рашэнне.Кампакт», «Сваё рашэнне.Мульцi», «Сваё рашэнне.Ультра».

Сістэма бесправаднога маніторынгу абсталявання і кантролю вытворчай дысцыпліны працуе з дапамогай датчыкаў, якія ўсталёўваюцца на электронных лініях прадпрыемства, без парушэння ізаляцыі. Датчыкі сілкуюцца ад электрамагнітнага поля і не патрабуюць элементаў сілкавання і абслугоўвання. Кожныя 10 секунд датчыкі перадаюць даныя па зашыфраваным канале на мадэм, інфармацыя з якога перадаецца ў асабісты кабінет карыстальніка, дзе ён можа працаваць з усімі данымі анлайн 24/7.

  • Кантроль за расходаваннем электраэнергіі з дакладнасцю да хвіліны;
  • Скарачэнне затрат на электраэнергію;
  • Кантроль эфектыўнасці выкарыстання абсталявання і выкананне работнікам рэгламенту работы абсталявання;
  • Маніторынг уцечкі дарагіх рэсурсаў;
  • Маніторынг паломак у рэжыме рэальнага часу.
  • Выяўленне анамальнага спажывання
    Фактычнае спажыванне нярэдка разыходзіцца з пашпартнымі характарыстыкамі/ з тыпавым абсталяваннем. З дапамогай такой дыягностыкі можна выявіць не толькі непаладкі ў рабоце абсталявання, але і прычыны іх узнікнення.
  • Павелічэнне дысцыпліны персаналу
    Ідэальны інструмент кантролю за супрацоўнікамі. Хто забыўся выключыць святло/абсталяванне, чыя змена расходуе больш электрычнасці і г.д.
  • Рэгуляванне абсталявання
    Пасля правядзення кропкавай настройкі некаторых тыпаў абсталявання (вентыляцыя, кандыцыянаванне, цяпло і г.д.) зыходзячы з рэальных патрэб, можна дасягнуць істотнай эканоміі электраэнергіі. На працягу дня можна наладзіць і праверыць розныя рэжымы работы і выбраць самы эфектыўны.
  • Кантроль за выкананнем тэхнічных працэсаў
    Парушэнне тэхналогіі часта выяўляецца ў выпадках рэзкага пагаршэння якасці прадукцыі. Сістэма праверыць датрыманне як тэхналогіі, так і тэхнікі бяспекі: паслядоўнасць укл./выкл., час працы, ці ўключалася наогул і г.д.
  • Сістэма аўтаматычных паведамленняў
    Сістэма імгненна рэагуе на рэзкае змяненне работы абсталявання, адключэнне электраэнергіі і інш. Высылае розныя паведамленні на тэлефон/камп’ютар. Паведамленні настройваюцца ў Асабістым кабінеце.
  • Аўтаматызацыя
    Ніякага вядзення запісаў уручную. Цалкам выключаюцца памылкі ва ўліку. Сістэма цалкам аўтаматычная.
  • Кантроль за лімітам энергаспажывання
    Устанаўлівайце парогавыя значэнні. Паведамленне аб набліжэнні ліміту прыйдзе на тэлефон.
  • Рэальны сабекошт прадукцыі
    Даведайцеся дакладную вагу энергазатрат у сабекошце гатовай прадукцыі.
  • Аналіз. Планаванне
    Даныя захоўваюцца на серверы неабмежаваную колькасць часу. Адным націсканнем кнопкі мышкі можна параўнаць бягучае спажыванне любога абсталявання з любым мінулым перыядам.

Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі пра паслугу і ўмовы падключэння, неабходна пакінуць заяўку на сайце A1.by або адправіць ліст ад арганізацыі на адрас электроннай пошты DTG@A1.by, пасля чаго з вамі звяжацца менеджар і надасць кансультацыю.

У залежнасці ад абранага абсталявання і яго колькасці, сума штомесячных плацяжоў складзе:

Найменне паслугі (за адзінку)Вартасць
Доступ да ПЗ датчыкаў: PAN-10, PAN-12, PAN-1431,2 руб.
Доступ да ПЗ датчыка PAN-4257,2 руб.
Доступ да ПЗ мадэма для перадачы даных52 руб.

Налада і праграмаванне асабістага кабінета карыстальніка аплачваецца дадаткова.

Асабісты кабінет карыстальніка даступны па спасылцы

З парадкам прадастаўлення паслугі «Інтэлектаульны энергаманіторынг» можна азнаёміцца па спасылцы