v-рэкамендуе | Мабільныя праграмы | Паслугі | velcom | A1 – тэлекам-аператар Беларусi

v-рэкамендуе

З «velcom рэкамендуе» – уся інфармацыя аб балансе, тарыфах, паслугах velcom, а таксама аб навінках кіно і музыкі ў вашым смартфоне!

Праграма дазваляе хутка правяраць баланс асабовага рахунку і рэшту інтэрнэт-трафіка, падключаць паслугі velcom, атрымліваць рэкамендацыі па самых цікавых фільмах і музыцы. У «v-рэкамендуе» сабраны поўны даведнік паслуг: USSD-запыты, роўмінг-памочнік, забавы і многае іншае.
З дапамогай «velcom рэкамендуе» вы зможаце:

  • кантраляваць колькасць мінут размовы і SMS, што засталіся;
  • адсочваць рэшту інтэрнэт-трафіка;
  • кіраваць тарыфным планам і паслугамі velcom;
  • карыстацца роўмінг-памочнікам;
  • дазнавацца пра навінкі свету музыкі і кіно;
  • глядзець любімыя фільмы і слухаць любімую музыку;
  • знайсці бліжэйшы фірменны цэнтр velcom;
  • папаўняць баланс асабовага рахунку;

Выкарыстанне паслуг velcom за мяжой стане больш зручным з роўмінг-памочнікам: устанавіце / абнавіце праграму ў сетцы velcom, г. зн. да выезду за мяжу, і вы можаце праверыць, ці падключаная ў вас паслуга «Роўмінг», калі не – падключыць яе. Падключэнне магчымае таксама пры знаходжанні ў сетцы Wi-Fi.
Роўмінг-памочнік даступны карыстальнікам смартфонаў на базе Android і iOs.
У «тарыфах» можна даведацца кошт роўмінгавых паслуг, у «Зэканоміць» можна падабраць роўмінг-пакеты і падключыць іх. Звярніце ўвагу, пры змене аднаго роўмінг-пакета на іншы нявыкарыстаны трафік абнуляецца.
Карыстальнікам смартфонаў на базе Android даступны разлік «прагназуемага балансу», дзякуючы чаму можна меркаваць, колькі сродкаў даступна ў роўмінгу, і прыняць рашэнне аб папаўненні балансу.
«Прагназаваны баланс» – гэта сума, якая разлічваецца роўмінг-памочнікам на падставе даных аб краіне, у якой вы знаходзіцеся, і аб паслугах, якімі вы карыстаецеся. Такім чынам, у вас будзе папярэдняя інфармацыя аб узроўні вашых расходаў у роўмінгу. Важна ведаць, што «прагназаваны баланс» можа адрознівацца ад фактычна выкарыстанай сумы. Канчатковым дакументам для аплаты паслуг па-ранейшаму з'яўляецца афіцыйны рахунак ад velcom.
У настройках роўмінг-памочніка для смартфонаў на базе Android ёсць магчымасць уключыць паведамленні пры дасягненні вызначанага аб'ёму трафіка або сумы «прагназаванага балансу». Паведамленне аб дасягненні ўстаноўленага парога не блакіруе выкарыстанне паслуг.
Выкарыстанне роўмінг-памочніка немагчымае на лінейцы тарыфных планаў «ПРЫВІТАННЕ» і «Сувязь без абавязацельстваў».

Прагляд абаненцкай інфармацыі (нумар, тарыфны план, баланс і інш.) магчымы пры выкарыстанні мабільнага інтэрнэту velcom (у сетцы velcom і ў роўмінгу).
Роўмінг-памочнік даступны пры знаходжанні за мяжой як у сетках роўмінг-партнёраў, так і ў сетцы Wi-Fi, пры гэтым устаноўку або абнаўленне праграмы трэба зрабіць у сетцы velcom, г.зн. да выезду за мяжу.
Праграма даступная для смартфонаў і планшэтаў з аперацыйнымі сістэмамі Android 4.0.4 і вышэй, а таксама iOS 6.0 і вышэй.

Устанавіць праграму могуць усе абаненты кампаніі velcom.
Выкарыстанне роўмінг-памочніка немагчымае на лінейцы тарыфных планаў «ПРЫВІТАННЕ» і «Сувязь без абавязацельстваў».
Праграма даступная для смартфонаў і планшэтаў з аперацыйнымі сістэмамі Android 4.0.4 і вышэй, а таксама iOS 6.0 і вышэй.

Устанавіце праграму на Ваш смартфон:

Цэны на тавары і паслугі прыведзеныя ў беларускіх рублях з улікам ПДВ.