Міжнародны роўмінг | Міжнародныя званкі. Роўмінг | Паслугі | velcom | A1 – тэлекам-аператар Беларусi

Міжнародны роўмінг

Тэлефануйце і прымайце званкі, адпраўляйце і атрымлівайце SMS, карыстайцеся мабільным інтэрнэтам за мяжой з паслугай «Міжнародны роўмінг». Вы заўсёды зможаце заставацца на сувязі, у якой краіне вы б ні былі. Пры гэтым ваш абаненцкі нумар не мяняецца.


Для тарыфнага плана:

Вартасць паслугі:

0,00 руб. разавы ўзнос

0,00 руб./мес. абаненцкая плата

Паслуга падключаецца пры наяўнасці перадаплаты 5,00 руб. (абанентам, якія аплачваюць паслугі сувязі па факце іх аказання, а таксама абанентам тарыфных планаў лінейкі ПРЫВІТАННЕ перадаплата пры падключэнні не патрабуецца).

Паслуга «Міжнародны роўмінг» дазваляе абанентам velcom тэлефанаваць і адказваць на званкі, адпраўляць і атрымліваць SMS, MMS, а таксама карыстацца мабільным інтэрнэтам, знаходзячыся за межамі Рэспублікі Беларусь, у сетках іншых аператараў. Пры гэтым абаненцкі нумар не мяняецца.

 

  • Выключыце мабільны тэлефон да перасячэння мяжы з іншай дзяржавай і ўключыце па прыбыцці на тэрыторыю іншай краіны
  • Пошук сеткі адбываецца ў ручным або ў аўтаматычным рэжыме. Звычайна па змоўчанні выкарыстоўваецца рэжым аўтаматычнага пошуку
  • Калі мабільны тэлефон зарэгістраваўся ў сетцы (на дысплэі апарата з'явілася або назва мясцовага аператара, або код яго сеткі, або ўсё разам), вы можаце тэлефанаваць і адказваць на званкі
  • Рэкамендуем не скідаць уваходныя выклікі ў роўмінгу, бо можа адбыцца злучэнне, а значыць такі выклік прыйдзецца аплаціць
  • Для званка ў межах краіны знаходжання або ў любы горад свету, набірайце нумар у міжнародным фармаце: + – код краіны – код горада – нумар абанента ці + – код краіны – код мабільнай сеткі – нумар абанента
Больш парад адносна роўмінгу глядзіце па спасылцы.

 

 

  • Уваходныя званкі ў роўмінгу платныя
  • Усе ўваходныя і выходныя званкі ў роўмінгу тарыфікуюцца па 1 мінуце
  • Для выкарыстання роўмінгу павінна быць падключаная паслуга «Міжнародныя званкі»
  • Пры выкарыстанні канферэнц-сувязі ў роўмінгу кожнае злучэнне аплачваецца па роўмінгавых тарыфах
  • Спосабы папаўнення балансу ў роўмінгу: праграма v-banking, карта экспрэс-аплаты, паслуга SMS-банкінг, сістэмы інтэрнэт-плацяжоў
  • На прыгранічных тэрыторыях Беларусі магчымая рэгістрацыя тэлефоннага апарата ў сетцы аператара – партнёра Унітарнага прадпрыемства "Вэлком" па роўмінгу, калі ў настройках тэлефоннага апарата ўстаноўлены рэжым аўтаматычнага выбару сеткі. Гэта можа адбыцца ў тым выпадку, калі сігнал базавай станцыі замежнага аператара апынецца досыць моцным для таго, каб прымаць і рабіць званкі. У выніку ўсе такія выклікі будуць разлічаныя па тарыфах паслугі "Міжнародны роўмінг"
  • Унітарнае прадпрыемства "Вэлком" не нясе адказнасці за якасць і зону пакрыцця аператараў – партнёраў па роўмінгу.
  •  Унітарнае прадпрыемства "Вэлком" не можа гарантаваць і не нясе адказнасці за наяўнасць або правільнае вызначэнне нумара абанента, які выклікае, у сувязі з магчымым выкарыстаннем на міжнародных сетках сувязі аналагавых тыпаў сігналізацыі, інтэрнэт-тэлефаніі або тэхналогіі падмены нумароў, бо дадзеныя працэсы выходзяць за прававыя межы кантролю міжнароднага трафіка мабільнымі аператарамі сувязі
  • Пры падключэнні паслугі "Міжнародны роўмінг" аўтаматычна ўстанаўліваецца забарона на выкарыстанне ў роўмінгу ўсіх тыпаў абаненцкіх пераадрасацый. Забарона не распаўсюджваецца на безумоўнае пераадрасаванне. Для аднаўлення работы пераадрасацыі ў роўмінгу выкарыстоўвайце USSD-запыт (у межах Рэспублікі Беларусь) *117# і клавіша выкліку
Даведацца кошт паслуг у роўмінгу можна на спецыяльнай старонцы сайта.

 

 

  • Паслуга даступная ў сетках замежных аператараў, з якімі ў velcom падпісаныя адпаведныя пагадненні. Даведацца спіс аператараў можна па спасылцы
  • USSD у роўмінгу працуе ў сетках тых аператараў, якія падтрымліваюць дадзеную тэхналогію
  • У роўмінгу абаненты velcom не могуць адпраўляць SMS і MMS на кароткія нумары.
  • Абаненты velcom, якія не маюць пастаяннай прапіскі на тэрыторыі Беларусі (нерэзідэнты), могуць падключыць паслугу «Міжнародны роўмінг» толькі ў офісах кампаніі velcom па прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу
  • У сувязі з магчымасцю выкарыстання на міжнародных сетках сувязі аналагавых тыпаў сігналізацыі, інтэрнэт-тэлефаніі або тэхналогіі падмены нумароў, кампанія velcom не гарантуе абанентам магчымасць наяўнасці або правільнага вызначэння нумара абанента, які тэлефануе, і ў сувязі з гэтым не нясе ніякай адказнасці ў зазначаных выпадках, паколькі такія працэсы выходзяць за прававыя межы кантролю міжнароднага трафіка мабільнымі аператарамі сувязі
  • Не надаецца магчымасць адпраўкі SMS на даведачна-інфармацыйныя нумары, нумары SMS/MMS-паслуг.
    Калі пасля азнаямлення з гэтай памяткай у вас засталіся якія-небудзь пытанні, абавязкова ўдакладніце ўсе нюансы, якія вас цікавяць, у спецыялістаў даведачна-інфармацыйнай службы па тэлефонах 8 (017) 3303030 або 411 (з мабільнага ў сетцы velcom, без аплаты) або непасрэдна ў офісе кампаніі

 

Паслуга даступная ўсім абанентам тарыфных планаў velcom і ПРЫВІТАННЕ.

Выкарыстанне праграмы velcom рэкамендуе за мяжой магчымае як у сетцы мабільнага аператара, так і ў сетцы Wi-Fi (пры ўмове, што раней вы ўстанавілі праграму і скарысталіся ёй на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праз мабільны інтэрнэт velcom).

 

Як падключыць паслугу (для абанентаў velcom)
За падключэнне аплата не спаганяецца, але на рахунку павінна быць дастатковая сума перадаплаты. Калі вы аплачваеце паслугі сувязі па факце, перадаплата пры падключэнні не патрабуецца.
Падключыць паслугу самастойна можна адным са спосабаў:

  • праграма velcom рэкамендуе ((укладка роўмінг-памочнік);
  • у галасавым меню 411;
  • Асабісты кабінет;
  • USSD-запыт *141*3*2# выклік;
  • у цэнтрах продажу і абслугоўвання velcom на падставе дакумента, якi сведчыць асобу;
  • па званку ў даведачна-інфармацыйную службу 411 або пры звароце ў офісы кампаніі на падставе Кода доступу.

 

Як праверыць наяўнасць паслугі на сваім нумары:

 

Праверка балансу ў роўмінгу (для абанентаў velcom)
Даведацца баланс свайго рахунку ў роўмінгу вы можаце адным са спосабаў:

  • праграма velcom рэкамендуе, (для АС Android даступны таксама прагназуемы баланс ва ўкладцы роўмінг-памочнік);
  • USSD-запыт *100# выклік;
  • Асабісты кабінет;
  • адправіць SMS з ключавым словам Баланс або Balans на нумар 411. Кошт SMS-запыту аплачваецца па роўмінгавых тарыфах;
  • па званку ў даведачна-інфармацыйную службу па нумары +375 29 6000410 або +375 17 3303030. Кошт выходнага выкліку аплачваецца па роўмінгавых тарыфах.

 

Як адключыць паслугу (для абанентаў velcom)

  • у галасавым меню 411;
  • Асабісты кабінет;
  • USSD-запыт *141*3*2# выклік;
  • у цэнтрах продажу і абслугоўвання velcom на падставе дакумента, якi сведчыць асобу;
  • па званку ў даведачна-інфармацыйную службу 411 або пры звароце ў офісы кампаніі на падставе Кода доступу.

 

Папаўненне балансу (для абанентаў velcom)
Абанент, які знаходзіцца ў роўмінгу, можа папоўніць баланс асабовага рахунку, выкарыстоўваючы:

  • карту экспрэс-аплаты;
  • SMS-банкінг;
  • сістэмы інтэрнэт-плацяжоў.

 

Як падключыць / адключыць (для абанентаў тарыфных планаў ПРЫВІТАННЕ)

 

Праверка балансу ў роўмінгу (для абанентаў тарыфных планаў ПРЫВІТАННЕ)

  • праграма velcom рэкамендуе (укладка роўмінг-памочнік);
  • USSD-запыту *120# выклік;
  • Асабісты кабінет;
  • па званку ў даведачна-інфармацыйную службу кампаніі па нумарах +375 29 6000411 ці +375 17 3303030.
Для абанентаў тарыфных планаў ПРЫВІТАННЕ кошт выходных / уваходных выклікаў і паведамленняў можна даведацца па спасылцы .

 

Папаўненне балансу (для абанентаў тарыфных планаў ПРЫВІТАННЕ)
Абанент, які знаходзіцца ў роўмінгу, можа папоўніць баланс асабовага рахунку, выкарыстоўваючы:

 

Падрабязную інфармацыю пра тарыфы на званкі, SMS, MMS і мабільны інтэрнэт у роўмінгу можна даведацца ў фірменных цэнтрах кампаніі або на спецыяльнай старонцы сайта.

Цэны на тавары і паслугі прыведзеныя ў беларускіх рублях з улікам ПДВ.