v-кашалёк | Фінансавыя паслугі | Паслугі | velcom | A1 – тэлекам-аператар Беларусi

v-кашалёк

Паслуга ўнутры мабільнай праграмы v-banking, з дапамогай якой вы можаце аплачваць тавары, работы і паслугі ў АРІП з выкарыстаннем даступнага грашовага ліміту ад velcom, які надаецца без працэнтаў на ўмовах адтэрміноўкі аплаты.


Для тарыфнага плана:

Вартасць паслугі:

0,00 руб. разавы ўзнос

3,00 руб./мес. абаненцкая плата

Аплата тавараў, работ і паслуг у АРІП з выкарыстаннем даступнага грашовага ліміту ад velcom.

Для рэгістрацыі акаўнта ў мабільнай праграме v-banking неабходна на ўмовах аферты азнаёміцца і далучыцца да Пагаднення аб выкарыстанні праграмы v-banking, а таксама да Дагавору аказання паслуг дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання ААТ «Белгазпрамбанк».

Для падачы заяўкі на актывацыю паслугі «v-кашалёк» ў праграме дадаткова неабходна азнаёміцца і пагадзіцца з умовамі Парадку прадастаўлення паслугі «v-кашалёк», а таксама Дагаворам з ААТ «Белгазпрамбанк» на выкарыстанне электронных грошай «v-coin».

Пасля падключэння паслугі кліент можа распараджацца даступным грашовым лімітам ад velcom для аплаты тавараў, работ і паслуг у АРІП.

Абнаўленне ліміту паслугі «v-кашалёк» адбываецца 1 чысла кожнага месяца.

Рахунак на суму запазычанасці выстаўляецца да 5 чысла месяца, наступнага за месяцам выкарыстання ліміту і павінен быць аплочаны да 20 чысла месяца, калі ён быў выстаўлены.

У выпадку неаплаты рахунку ва ўстаноўлены тэрмін аказанне паслугі v-кашалёк будзе прыпынена да моманту пагашэння ўсёй запазычанасці па паслузе!

Аплату запазычанасці ў рамках выкарыстанага ліміту трэба зрабіць на нумар асабовага рахунку паслугі v-кашалёк.

Нумар асабовага рахунку для аплаты і сума запазычанасці адлюстроўваюцца ў праграме v-banking (Галоўная> Маі рахункі velcom> v-кашалёк).

Прагледзець гісторыю плацяжоў кліент можа ў праграме v-banking - ўкладка Гісторыя.

З дапамогай паслугі v-кашалёк прадастаўляецца магчымасць ажыццяўляць аплаты ў АРІП.

Агульная сума транзакцый пасродкам паслугі абмежаваная і складае 100 руб. у месяц.

Калі вы занясеце на асабісты рахунак паслугі аплату ў памеры, якая перавышае суму запазычанасці, пераплата застанецца на балансе асабовага рахунку «v-кашалёк». Сума пераплаты адлюстроўваецца на балансе разам з сумай ліміту і толькі ў тым выпадку, калі ў бягучым месяцы вы яшчэ не здзяйснялі аплату. Пасля здзяйснення плацяжу на балансе будзе адлюстроўвацца сума, даступная для здзяйснення плацяжоў у бягучым месяцы (ліміт у 100 рублёў мінус выкарыстаная ў бягучым месяцы сума).

Пры адключэнні v-кашалёк захоўваецца неабходнасць аплаты запазычанасці па паслузе.

Да аднаго абаненцкага нумара можна падключыць адзін «v-кашалёк».

Кампанія мае права адмовіць у прадастаўленні паслугі v-кашалёк кліентам, не тлумачачы прычын адмовы.

Магчымасць аплат на карысць паслуг "Банкі, НКФО" з выкарыстаннем v-кашалька не надаецца.

Паслуга даступная кліентам velcom-фізічным асобам (акрамя абанентаў лінейкі ПРЫВІТАННЕ), карыстальнікам аперацыйных сістэм iOS і Android, якія выкарыстоўваюць мабільную праграму v-banking.

Падключэнне паслугі v-кашалёк адбываецца ў мабільнай праграме v-banking. Адключыць паслугу v-кашалёк можна таксама ў праграме v-banking або ў цэнтрах продажу і абслугоўвання velcom.

У выпадку, калі вы адключаеце паслугу, то падключыць яе паўторна зможаце толькі ў наступным месяцы.

Цэны на тавары і паслугі прыведзеныя ў беларускіх рублях з улікам ПДВ.