v-banking | Фінансавыя паслугі | Паслугі | velcom | A1 – тэлекам-аператар Беларусi

v-banking

Мабільная праграма, з дапамогай якой вы зможаце зручна і бяспечна кіраваць усімі сваімі банкаўскімі картамі, нават калі яны адкрытыя ў розных банках, аплачваць паслугі і тавары, лёгка і хутка перавесці грошы з карты на карту.

 

  • бяспечная прывязка ўсіх банкаўскіх карт VISA і Master Card;
  • грашовыя пераводы з карты на карту карыстальніка v-banking па нумары тэлефона з запісной кніжкі;
  • грашовыя пераводы з карты на карту па нумары карты атрымальніка;
  • грашовыя пераводы паміж сваімі банкаўскімі картамі;
  • аплата паслуг і тавараў у сістэме АРІП;
  • настройка напамінаў аплат;
  • кантроль руху грашовых сродкаў з атрыманнем справаздач;
  • наданне грашовага ліміту ў межах паслугі v-кашалёк.
  • выпуск віртуальнай карты v-banking.

 

Праграма v-banking даступная для смартфонаў з АС Android, iOS.

 

  • камісія 0% для ўсіх плацяжоў;
  • камісія 1,25% ад сумы пры пераводзе грошай з карты на карту;
  • бонусы пры выкарыстанні праграмы: папаўняйце баланс і атрымлівайце 250 МБ трафіка.

 

Для плацяжоў і пераводаў вашая банкаўская картка павінна быць даступная для ажыццяўлення аперацый у інтэрнэце, а таксама, калі гэта магчыма ці неабходна, падключаная паслуга 3D-Secure.

Абанентам усіх беларускіх мабільных аператараў з картамі міжнародных плацежных сістэм VISA і Master Card усіх банкаў Рэспублікі Беларусь.

Для пачатку работы ўстанавіце праграму v-banking, загрузіўшы яе з Google Play, AppStore. У якасці лагіна выкарыстоўвайце нумар тэлефона. Прыдумайце і ўвядзіце пароль з 4-х лічбаў.

Калі за пэўную аперацыю налічваецца камісія, вы даведаецеся пра яе памеры на этапе пацверджання плацяжу ці пераводу. Вы зможаце працягнуць або адмяніць аперацыю.
Пры выкарыстанні праграмы аплачваецца інтэрнэт-трафік у адпаведнасці з тарыфным планам і паслугай «Мабільны інтэрнэт».

Цэны на тавары і паслугі прыведзеныя ў беларускіх рублях з улікам ПДВ.