Афіцыйныя правілы карыстання паслугай бясплатных SMS-паведамленняў і бясплатнага ўнутрысеткавага выходнага галасавога трафіка ў рамках спецыяльнай прапановы СП ТАА «МЛС» (гандлёвая марка velcom) для абанентаў, якія падключыліся да сеткі velcom да 5 снежня

01 снежня 2004

Спецыяльная прапанова

Усе абаненты, подключаныя да сеткі velcom на падставе дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі стандарту GSM да 5 снежня 2004 года ўключна па тарифных планах (далей — ТП) «Лёгкі», «Старт», «Стандарт», «Бізнес+», «Карпаратыўны 5», «Карпаратыўны 10», «Карпаратыўны 15», «Карпаратыўны 30», «Карпаратыўны 50», «Карпаратыўны 200», «Карпаратыўны 1000», «Сацыяльны», «Перадача даных», атрымаюць штомесячна на працягу снежня 2004 года, студзеня і лютага 2005 года адпаведную тарыфнаму плану колькасць бясплатных SMS–паведамленняў і бясплатнага ўнутрысеткавага выходнага галасавога трафіка (далей — Трафік):


Тарыфны план Снежань Студзень Люты
Званкі, хвіл. SMS, шт. Званкі, хвіл. SMS, шт. Званкі, хвіл. SMS, шт.
Бізнес + ** 25 30 10 30 10
Стандарт * 25 20 10 20 10
Старт 25 15 10 15 10
Лёгкі 10 10 10

* а таксама для ТП «Карпаратыўны — 5 Стандарт», «Карпаратыўны — 10 Стандарт», «Карпаратыўны — 15 Стандарт», «Карпаратыўны — 30 Стандарт», «Карпаратыўны — 50 Стандарт», «Карпаратыўны — 200», «Карпаратыўны — 1000», «Перадача даных», «Сацыяльны».

** а таксама для ТП «Карпаратыўны — 5 Бізнес», «Карпаратыўны — 10 Бізнес», «Карпаратыўны — 15 Бізнес», «Карпаратыўны — 30 Бізнес», «Карпаратыўны — 50 Бізнес».


Тэрміны дзеяння спецыяльнай прапановы

Спецыяльная прапанова сапраўдная з 1 снежня 2004 года па 28 лютага 2005 года.


Удзельнікі

Спецыяльная прапанова сапраўдная як для фізічных, так і для юрыдычных асоб, якія заключылі дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі стандарту GSM да 5 снежня 2004 года ўключна ў фірмовых цэнтрах velcom або ў афіцыйных дылераў (павераных), у тым ліку і для абанентаў, якія атрымалі права карыстання абаненцкім нумарам сеткі velcom у выніку пераафармлення дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі стандарту GSM, заключанага да 5 снежня 2004 года ўключна.


Правілы

  1. Абанент можа выкарыстаць бясплатныя SMS–паведамленні і бясплатны Трафік на працягу каляндарнага месяца. Калі адпаведная колькасць бясплатных SMS–паведамленняў і/ці бясплатнага Трафіка не будзе выкарыстана ў адным з каляндарных месяцаў, на працягу якіх дзейнічае гэтая спецыяльная прапанова, рэшткі бясплатных SMS–паведамленняў і/ці бясплатнага Трафіка на наступны каляндарны месяц не пераносяцца. Грашовы эквівалент нявыкарыстаных бясплатных SMS–паведамленняў і/ці бясплатнага Трафіка не выплачваецца.
  2. Нявыкарыстаныя бясплатныя SMS–паведамленні і/ці бясплатны Трафік у месяцы, у якім дзейнічае гэтая спецыяльная прапанова, абнулююцца ў апошні каляндарны дзень такога месяца, у 23:59.
  3. Бясплатны ўнутрысеткавы выходны галасавы трафік — гэта:
  4. выходныя званкі на мабільныя тэлефоны сеткі velcom;
  5. выходныя званкі на любімы нумар сеткі velcom;
  6. выходныя званкі ў рамках закрытай групы карыстальнікаў сеткі velcom.
  • Бясплатныя SMS–паведамленні — гэта:
    1. тэкставыя паведамленні, якія абанент сеткі velcom адпраўляе абанентам сетак GSM;
    2. паведаемленні, якія абанент адпраўляе на спецыяльныя кароткія нумары сеткі velcom: 411, 511, 611, 555, 3331, 888, 8880, 8881, 8882, 8883, 8884, 8887, 8888, 8889.
    SMS–паведамленні, якія адпраўляюцца на іншыя кароткія нумары сеткі velcom, тарыфікуюцца ў адпаведнасці з тарыфным планам кампаніі.
    1. Бясплатныя хвіліны захоўваюцца пры звынках на наступныя нумары: 411, 01, 02, 03, 04, 6000210.
    2. Злуэнні з інфармацыйным каналам 6000222 — платныя, і для іх дзейнічаюць звычайныя расцэнкі па зацверджаных у кампаніі тарыфных планах.
    3. Калі абанент, які атрымаў бясплатныя SMS–паведамленні і/ці бясплатны Трафік, захоча змяніць тарыфны план на любы з названых вышэй згодна з рэгламентам СП ТАА «МЛС» у адным з месяцаў, на працягу якіх дзейнічае гэтая спецыяльная прапанова, колькасць бясплатных SMS–паведамленняў і/ці бясплатнага Трафіка, адпаведнае новаму тарыфнаму плану абанента, будзе зменена толькі з 1–га чысла наступнага месяца.
    4. Калі абанент, які атрымаў бясплатныя SMS–паведамленні і/ці бясплатны Трафік, захоча скасаваць дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі стандарту GSM, перадаўшы права карыстання абаненцкім нумарам сеткі velcom трэцяй асобе з пісьмовай згоды СП ТАА «МЛС», рэшткі бясплатных SMS–паведамленняў і бясплатнага Трафіка ў поўным аб'ёме пяройдуць новаму абаненту з выкананнем умовы, выкладзенай у п. 7 гэтых Правілаў.
    5. Абанент можа атрымаць інфармацыю аб колькасці нявыкарыстаных бясплатных SMS–паведамленняў і/ці бясплатнага Трафіка праз аўтаматычную службу сэрвісу абанента АССА 411–1–3 або ў аддзеле абслугоўвання любога фірмовага цэнтра продажу і абслугоўвання velcom.
    6. Калі ўваходныя і/ці выходныя званкі былі адключаны абаненту службай крэдытнага кантролю velcom за няўплату ці абанент часова іх дэактываваў па ўласным жаданні (у тым ліку паставіўшы паслугі сувязі «у паўзу» з захаваннем нумара на тэрмін больш за 7 дзён), бясплатныя SMS–паведамленні і/ці бясплатны Трафік будуць обнуляваны ў адпаведнасці з п. 2 гэтых Правілаў.
    7. Бясплатны Трафік у рамках спецыяльнай прапановы тарыфікуецца пасекундна. Пасля кожнага ўнутрысеткавага выходнага галасавога званка яго фактычная працягласць аднімаецца ад рэштак бясплатнага Трафіка да таго часу, пакуль бясплатны Трафік не будзе выдаткаваны цалкам. Тарыфікацыя платнага ўнутрысеткавага выходнага галасавога трафіка ў сетцы velcom па тарыфных планах, названых вышэй, ажыццяўляецца па 12 (дванаццаць) секунд.
    8. Бясплатныя SMS–паведамленні і/ці бясплатны Трафік, выкарыстаныя абанентам у разліковым перыядзе, будуць адлюстраваны ў рахунку за паслугі сувязі і ў дэталізацыі званкоў разам з платнымі ўнутрысеткавымі выходнымі званкамі і SMS–паведамленнямі. У адпаведнасці з формай рахунка за паслугі сувязі стандарту GSM, а таксама дэталізацыі званкоў, зацверджанай у СП ТАА «МЛС», працягласць злучэнняў бясплатных званкоў будзе адлюстравана з акругленнем да 12 секунд.
    9. Кошт званка, на працягу якога былі выкарыстаны як рэшткі бясплатнага Трафіка цалкам, так і платныя хвіліны, будзе складацца толькі з кошту платных хвілін па тарыфах кампаніі. Такі званок будзе адлюстраваны ў дэталізацыі званкоў у адзін радок.

    Гэтую і іншую інфармацыю аб умовах падключэння да сеткі velcom, аб спецыяльнай прапанове можна атрымаць таксама ў спецыялістаў фірмовых цэнтраў кампаніі і па тэлефонах даведачнай службы 411 ці (017) 222 49 01 у г. Мінску.

  • Звязацца з намi:
    411
    без аплаты
    ў сетцы velcom