Парадак прадастаўлення негаласавога трафіка, улучанага ў абаненцкую плату, ЗП «Вэлком»

18 сакавіка 2010

1. Кліенты, якія заключылі дагаворы аб аказанні паслуг электрасувязі (далей – дагаворы) з ЗП «Вэлком» (далей – кампанія), а таксама атрымалі права карыстання абаненцкім нумарам сеткі velcom у выніку пераафармлення дагавароў ці змянілі ў межах раней заключаных дагавароў тарыфны план, артрымліваюць у адпаведнасці з выбраным тарыфным планам кампаніі (далей – ТП) уключаны ў абаненцкую плату (далей – АП) негаласавы трафік.

2. Негаласавы трафік – гэта:

  • Інтэрнэт-трафік – сумарны аб’ём перададзеных і атрыманых даных па тэхналогіях GPRS/EDGE/UMTS/HSPA у межах карыстання паслугай «Мабільны Інтэрнэт» (далей – Інтэрнэт-трафік);
  • MMS – мультымедыйныя паведамленні, якія адпраўляюць абаненты velcom згодна з правіламі аказання паслугі MMS (далей – MMS). MMS, якія адпраўляюцца на кароткія нумары сеткі velcom, тарыфікуюцца ў адпаведнасці з тарыфамі, што дзейнічаюць у кампаніі.
  • SMS – кароткія тэкставыя паведамленні стандартнай даўжыні, якія адпраўляюцца абанентамі velcom з сеткі velcom абанентам аператараў сотавай сувязі (далей – SMS). SMS, якія адпраўляюцца на кароткія нумары сеткі velcom, тарыфікуюцца ў адпаведнасці з тарыфамі, што дзейнічаюць у кампаніі.

3. Негаласавы трафік, уключаны ў абаненцкую плату, прызначаецца абаненту штомесяц першага чысла да 23:59:59 у адпаведнасці з выбраным ТП.

4. Абанент можа выкарыстаць негаласавы трафік толькі на працягу каляндарнага месяца. У выпадку невыкарыстання ці няпоўнага выкарыстання негаласавога трафіка ў бягучым каляндарным месяцы яго астатак на наступны месяц не пераносіцца. Грашовы эквівалент нявыкарыстанага негаласавога трафіка не выплочваецца.

5. Нявыкарыстаны негаласавы трафік абнулёўваецца ў апошні дзень кожнага каляндарнага месяца ў 23:59:59.

6. Пры змене ТП абанент атрымлівае негаласавы трафік ў адпаведнасці з новым ТП у месяцы, наступным за месяцам такой змены згодна з п. 3 дадзенага Парадка. Да канца месяца, у якім адбылася змена ТП, абанент можа выкарыстаць астатак негаласавога трафіка папярэдняга ТП.

7. У выпадку скасавання абанентам дагавору з перадачай права карыстання абаненцкім нумарам сеткі velcom без змены ТП трэцяй асобе з пісьмовага дазволу кампаніі, астатак негаласавога трафіка за бягучы каляндарны месяц, у якім адбылося пераафармленне, у поўным аб’ёме пяройдзе новаму абаненту.

8. У выпадку скасавання абанентам дагавору з перадачай права карыстання абаненцкім нумарам сеткі velcom са зменай ТП трэцяй асобе з пісьмовага дазволу кампаніі, новы абанент атрымлівае негаласавы трафік па новым ТП у месяцы, наступным за месяцам такой змены згодна з п. 3 дадзенага Парадка. Да канца месяца, у якім адбылася перадача права карыстання абаненцкім нумарам сеткі velcom са зменай ТП, абанент можа выкарыстаць астатак негаласавога трафіка, прадугледжаны ТП папярэдняга абанента.

9. Абанент можа атрымаць інфармацыю пра астатак негаласавога трафіка пры дапамозе USSD-запыту (*100*1# і клавіша вызаву), пры дапамозе ІССА (пры наяўнасці дадзенага сэрвісу ў абанента) і іншымі спосабамі, прадугледжанымі кампаніяй. Інфармацыя пра астатак негаласавога трафіка, улучанага ў АП, прадастаўляецца абанентам у цэлых лічбах, без акруглення. Дадзеная лічба не змяняецца да той пары, пакуль не зменіцца цэлая частка астатка трафіка. Колькасць нявыкарыстанага Інтэрнэт-трафіка ўказваецца ў Мбайтах.

10. Калі абаненту былі адключаны ўваходныя і/ці выходныя званкі альбо абанент часова іх дэактываваў (у тым ліку падключыўшы паслугу «Паўза»), то астатак негаласавога трафіка будзе абнулены ў апошні дзень каляндарнага месяца ў адпаведнасці з п. 5 дадзенага Парадка.

- Пры выкарыстанні абанентам паслугі «Мабільны Інтэрнэт» па ТП velcom WAP, velcom WEB, velcom WEB PLUS аб’ём фактычна перададзеных і атрыманых даных адымаецца пасля кожнай Інтэрнэт-сесіі ў байтах да той пары, пакуль Інтэрнэт-трафік не будзе выдаткаваны цалкам.

-  Пры выкарыстанні абанентам паслугі «Мабільны Інтэрнэт» па ТП WEB 500, WEB 750, WEB 1500, WEB 3000 аб’ём фактычна перададзеных і атрыманых даных адымаецца пасля кожнай Інтэрнэт-сесіі з акругленнем па 1 кілабайце да той пары, пакуль Інтэрнэт-трафік не будзе выдаткаваны цалкам.

- Пры выкарыстанні абанентам паслугі «Мабільны Інтэрнэт» па ТП WEB BASIC, WEB 25, WEB 75, WEB 250 аб’ём фактычна перададзеных і атрыманых даных адымаецца пасля кожнай Інтэрнэт-сесіі з акругленнем па 50 кілабайт да той пары, пакуль Інтэрнэт-трафік не будзе выдаткаваны цалкам.

11. Тарыфікацыя Інтэрнэт-трафіка, не ўключанага ў АП, адбываецца ў адпаведнасці з правіламі акруглення згодна з тарыфным планам паслугі «Мабільны Інтэрнэт», якім карыстаецца абанент.

12. Інтэрнэт-трафік адлюстроўваецца ў дэталізацыі званкоў разам з Інтэрнэт-трафікам, не ўключаным у АП, як Інтэрнэт-трафік з нулявым коштам. У адпаведнасці з зацверджанай у кампаніі формай рахунку за паслугі электрасувязі, а таксама дэталізацыі званкоў, Інтэрнэт-трафік адлюстроўваецца ў адпаведнасці з правіламі акруглення згодна з тарыфным планам паслугі «Мабільны Інтэрнэт», якім карыстаецца абанент. У рахунку за паслугі сувязі ўключаны Інтэрнэт-трафік не адлюстроўваецца, калі не быў выдаткаваны ІнтэрнэтІнтэрнэт-трафік, не ўключаны ў АП.

13. Кошт Інтэрнэт-трафіка, не ўключанага ў АП, вызначаецца тарыфным планам паслугі «Мабільны Інтэрнэт», якім карыстаецца абанент.

14. Кошт перададзеных і атрыманых даных, на момант перадачы ці атрымання якіх былі выкарыстаны як астатак Інтэрнэт-трафіка цалкам, так і Інтэрнэт-трафік, не ўключаны ў АП, будзе роўны толькі кошту даных, не ўключаных у АП, згодна з ТП паслугі «Мабільны Інтэрнэт». Такое злучэнне будзе адлюстравана ў дэталізацыі Інтэрнэт-сесіі абанента ў адзін радок.

15. MMS/SMS, уключаныя ў АП і выдаткаваныя абанентам у разліковым перыядзе, будуць адлюстраваны ў дэталізацыі званкоў як MMS/SMS з нулявым коштам.

16. Тарыфікацыя MMS/SMS, не ўключаных у АП, адбываецца ў адпаведнасці з ТП абанента і згодна з парадкам аказання паслуг.

17. Кампанія мае права ў аданабаковым парадку змяняць дадзены Парадак без дадатковага паведамлення, апублікаваўшы змяненні на афіцыйным сайце www.velcom.by.

18. Ва ўсім іншым, не ўрэгуляваным дадзеным Парадкам, кліент і кампанія кіруюцца палажэннямі дагавору аб аказанні паслуг электрасувязі, заключанага паміж кліентам і кампаніяй.

Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетцы velcom