Справочная информация

У дадзеным раздзеле пададзена даведачная інфармацыя, якая тлумачыць некаторыя тэрміны і асаблівасці выкарыстання мабільнай сувязі. Калі Вы не знайшлі адказ, які Вас цікавіць, скарыстайцеся спецыяльнай формай, каб задаць пытанне.

Што такое SIM-карта

SIM-карта – гэта персанальны ідэнтыфікацыйны модуль абанента, у якім ёсць усе неабходныя даныя для выкарыстання выбраных паслуг сеткі velcom. З дапамогай SIM-карты выконваюцца ўсе функцыі ідэнтыфікацыі карыстальніка сеткі.

Што такое R-UIM-карта

R-UIM (Removable User Identity Module) – гэта iдэнтыфiкацыйны модуль абанента, у якім ёсць неабходныя службовыя даныя для работы ў сеткi cdma2000 мабiльнага тэлефона, мадэма и iнш. абсталявання, якое падтрымлiвае дадзены стандарт. R-UIM-карта забяспечвае доступ да рэсурсаў сеткi, магчымасць уносiць даныя запiсной кнiгi, а таксама абарону ад несанкцыянiраванага карыстання выданага абаненту тэлефонага нумару.

Што такое PIN-код

SIM-карта забяспечвае абарону ад несанкцыянаванага карыстання Вашым тэлефонным нумарам пры дапамозе чатырохзначнага персанальнага ідэнтыфікацыйнага кода PIN1 (Personal Identification Number). Без SIM-карты і ведання PIN1 карыстацца Вашым нумарам немагчыма. PIN2 дазваляе актывізаваць некаторыя дадатковыя функцыі, якія ёсць ў меню апарата.
Пасля трох спроб увесці няправільны PIN SIM-карта будзе часткова заблакіравана. Для разблакіроўкі кода PIN неабходна ўвесці васьмізначны код PUK праз меню тэлефоннага апарата ці націсканнем спецыяльнай камбінацыі клавішаў (гл. інструкцыю  па карыстанні тэлефонным апаратам).

Што такое PUK-код

Звычайна выкарыстоўваецца для разблакіравання кода PIN і даецца разам з SIM-картай. Пасля дзесяці спроб увесці няправільны PUK SIM-карта будзе заблакіравана, пакінуўшы магчымасць толькі для экстраннага вызаву. У гэтым выпадку неабходна звярнуцца ў Аддзел абслугоўвання velcom для набыцця новай SIM-карты.

Разблакіроўка кодаў

PIN1: **05*PUK1*новы PIN1*новы PIN1#

PIN2: **052*PUK2*новы PIN2*новы PIN2#

Змяненне кодаў

PIN1: **04* існуючы PIN1*новы PIN1*новы PIN1#

PIN2: **042* існуючы PIN2*новы PIN2*новы PIN2#

Пачатак працы тэлефона

  1. Прачытайце інструкцыю па карыстанні тэлефонам і поўнасцю зарадзіце батарэю.
  2. Устаўце SIM-карту ў тэлефон.
  3. Уключыце тэлефон.
  4. Увядзіце код PIN1.
  5. Пацвердзіце выбар.
  6. Пасля таго як тэлефон знойдзе сетку, Вы ўбачыце на дысплеі velcom ці 257 01.
Тэлефон падрыхтаваны да працы.

Што такое злучэнне

Тэлефоннае злучэнне – гэта ўзаемадзеянне паміж сродкамі сувязі з выкарыстаннем ліній, каналаў і камутацыйных прыбораў тэлефоннай сеткі, якое дазваляе абаненту перадаваць/прымаць галасавую і/або негаласавую інфармацыю.

Пачаткам злучэння лічыцца момант дзейнічання тэхнічнага прыстасавання сувязі*, у тым ліку ў выпадках пераадрасацыі, уключэння АВН, факса, аўтаадказчыка, мадэма і інш. прыстасавання, якое аўтаматычна сфарміравала адказ.

* тэлефон, факс, аўтаадказчык, мадэм, абаненцкі гучнагаварыцель і інш.

Зыходныя тэлефанаванні

Для злучэння з тэлефоннымі нумарамі гарадскіх і сельскіх тэлефонных станцыяў неабходна набіраць код населенага пункта ў міжгароднім ці міжнародным фармаце, пасля – нумар тэлефона:

  • 8 0 - код горада - нумар абанента
    ці
  • 0 - код горада - нумар абанента
    ці
  • +375 - код горада - нумар абанента
    ці
  • 810375 - код горада - нумар абанента
    ці
  • 00375 - код горада - нумар абанента

Напрыклад, нумары Мінскай гарадской тэлефоннай сеткі варта набіраць у фармаце:

  • 8 017 ххххххх
    ці
  • 00 17 ххххххх
    ці
  • +375 17 ххххххх
    ці
  • 8 10 375 17 xxxxxxx
    ці
  • 00 375 17 ххххххх

Таксама для тэлефанаванняў абанентам ГТС Мінска, існуе магчымасць набору з прэфіксам "#": # ххххххх - для ГТС Мінска

Такім чынам, могуць выконвацца тэлефанаванні на мінскія гарадскія нумары пры знаходжанні абанента velcom на тэрыторыі Мінска і Мінскай вобласці.

Каб патэлефанаваць з мабільнага тэлефона на мабільны тэлефон унутры сеткі velcom, проста набярыце нумар абанента:

  • 9хх хх хх; 7хх хх хх; 6хх хх хх; 3хх хх хх; 1xx xx xx.

Усе зыходныя выклікі абанентам іншых аператааў сотавай сувязі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, неабходна выконваць у міжнародным ці міжгароднім фармаце.

Парадак набору ў міжнародным фармаце:

  • "+" – міжнародны код Рэспублікі Беларусь (375) – код мабільнай сеткі (29 – МТС і БелСел, 25 – БеСТ) – нумар абанента (напрыклад, +375 44 7хх хх хх, +375 29 5хх хх хх, +375 29 2xx xx xx, +375 29 4хх хх хх, +375 25 9хх хх хх) цi
  • 8 10 – міжнародны код Рэспублікі Беларусь (375) – код мабільнай сеткі (29 – МТС и БелСел, 25 – БеСТ) – нумар абанента(напрыклад, 8 10 375 44 7хх хх хх, 8 10 375 29 5хх хх хх, 8 10 375 29 2xx xx xx, 8 375 29 4хх хх хх, 8 10 375 25 9хх хх хх).

Парадак набору ў міжгароднім фармаце:

  • 8 0 код мабільнай сеткі (29 – МТС і БелСел, 25 – БеСТ) – нумар абанента
    (напрыклад, 8 0 44 7хх хх хх, 8 0 29 5хх хх хх, 8 0 29 2xx xx xx, 8 0 29 4хх хх хх, 8 0 25 9хх хх хх).

Каб патэлефанаваць з мабільнага тэлефона сеткі velcom у любы іншы горад свету (за межамі РБ), набярыце:

  • + – код краіны – код горада (ці мабільнай сеткі) – нумар абанента.

Каб патэлефанаваць з – за мяжы мабільнага тэлефона сеткі velcom на нумар абанента фіксаванай сеткі ў РБ, набярыце:

  • +375 – код горада – нумар абанента.

Каб патэлефанаваць з – за мяжы мабільнага тэлефона сеткі velcom на мабільны тэлефон сеткі velcom у РБ, набярыце:

  • +375 29 9хх хх хх; +375 29 6хх хх хх; +375 29 3хх хх хх; +375 29 1хх хх хх; +375 44 7хх хх хх.

Уваходныя тэлефанаванні

Тыя, хто знаходзіцца ў межах РБ, могуць патэлефанаваць абаненту velcom, набраўшы:

  • 8 029 9хххххх, 8 029 6хххххх, 8 029 3хххххх, 8 029 1хххххх, 8 044 7хххххх, 8 044 5хххххх, 8 044 4хххххх (фіксаваная лінія)
    ці
  • 9хххххх, 7хххххх, 6хххххх, 5хххххх, 4хххххх, 3хххххх, 1хххххх (з мабільнага тэлефона).

Патэлефанаваць абаненту velcom з сетак iншых аператара ў межах РБ можна, набраўшы:

  • 8 029 9хххххх, 8 029 6хххххх, 8 029 3хххххх, 8 029 1хххххх, 8 044 7хххххх, 8 044 5хххххх, 8 044 4хххххх
    ці
  • +375 29 9хххххх, +375 29 6хххххх, +375 29 3хххххх, +375 29 1хххххх, +375 44 7хххххх, +375 44 5хххххх, +375 44 4хххххх
    ці
  • 8 10 375 29 9хххххх, 8 10 375 29 6хххххх, 8 10 375 29 3хххххх, 8 10 375 29 1хххххх, 8 10 375 44 7хххххх, 8 10 375 44 5хххххх, 8 10 375 44 4хххххх.

Тыя, хто знаходзіцца за межамі РБ, могуць патэлефанаваць абаненту velcom, набраўшы:

  • +375 29 9xxxxxx, +375 29 6xxxxxx, +375 29 3xxxxxx, +375 29 1xxxxxx, +375 44 7хххххх, +375 44 5хххххх, +375 44 4хххххх
    ці
  • 8 10 375 29 9xxxxxx, 8 10 375 29 6xxxxxx, 8 10 375 29 3xxxxxx, 8 10 375 29 1xxxxxx, 8 10 375 44 7хххххх, +375 44 5хххххх, 8 10 375 44 4хххххх
    ці
  • 00 375 29 9хххххх, 00 375 29 6хххххх, 00 375 29 3хххххх, 00 375 29 1хххххх, 00 375 44 7хххххх, 00 375 44 5хххххх, 00 375 44 4хххххх.

Бясплатныя нумары

  • Аддзел абслугоўвання 411, 412, 413
  • Пажарная служба 101
  • Міліцыя 102
  • Хуткая дапамога 103
  • Аварыйная служба газ 104
  • Набыццё новай SIM-карты

    Пры згубе альбо блакаванні SIM-карты Вам неабходна звярнуцца ў аддзел абслугоўвання кліентаў для набыцця новай.

    У выпадку, калі ўладальнікам тэлефона з’яўляецца фізічная асоба, для атрымання SIM-карты неабходна прысці ўладальніку паслугаў асабіста з дакументам, які засведчвае асобу, аплаціць згодна з дзейным тарыфным планам суму за падлучэнне пры згубе ці блакаванні SIM-карты.

    У выпадку, калі ўладальнікам тэлефона з’яўляецца юрыдычная асоба, першапачаткова аплочваецца выстаўленй кампаніяй рахунак на падлучэнне пры згубе альбо блакаванні SIM-карты. Пасля паступлення грошай на баланс кліента супрацоўнік аддзела абслугоўвання выдае новую карту прадстаўніку юрыдычнай асобы, пры наяўнасці ў дадзенага прадстаўніка даверанасці ад юрыдычнай асобы на атрыманне SIM-карты, пашпарта і заявы ад прадпрыемства, аформленага на фірменным бланку.

    Гарантыйныя майстэрні

     Мадэлі т/а Сэрвісныя цэнтры Адрас, № тэлефона
    Nokia, ZTE, Sony Ericsson, Siemens, Motorola, Amoi ТАА "Ньюлэнд" г. Мінск, вул. Кульман, 1, час працы: пан-пт 10.00-20.00, сб 10.00-18.00.
    пр. Дзяржынскага, 126 (гiпермаркет "Прастор"), час працы: 10.00-21.00 без абеда и выходных.
    Гарачая лiнiя сэрвiснага цэнтра:
    тэл. 334-09-09 (шматканальны).
    LG, Veon, HTC ТАА "Прафесiйныя радыёсыстэмы" г. Мінск, Лагойскi тракт, 19/1, м-н "Электронiка", салон «На сувязi»,
    час працы: аўт-пт 10.00-19.00, сб 10.00-18.00 без абеда, выходныя: няд., пан.
    тэл. +375291073046
    LG, Samsung, Fly, Nokia, Texet, Voxtel

     

    СТАА "Про-Сэрвic-Бел" г. Мінск, вул. Сурганава. д. 27, памяшканне 2Н.  
    час працы:
    пан-пт 09.00-20.00,
    сб-няд 10.00-16.00
    тэл. +375 17 292-46-05
    факс +375 17 331-45-81
    GSM +375 29 103-03-55
    Samsung ТДА "БРСЦ-АСПІРС" г. Мінск, пр.Незалежнасці 123, корп. 3
    тэл. +375 17 267-79-32
    С-motech CNU 680 Axesstel MV410 ААТ "Арбiта-сэрвiс" г. Мінск, вул. Каржэнеўскага, 10/3
    тэл. +375 17 212-95-14

    Меры бяспекі

    Раім Вам не карыстацца тэлефонам падчас палётаў, бо яго выкарыстанне можа ствараць перашкоды ў працы радыёабсталявання самалёта.

    Выкарыстанне мабільнага тэлефона можа ствараць перашкоды слухавым апаратам, унутраным медыцынскім прыладам, такім як кардыёстымулятар і некаторым электронным прыладам.

    Калі Вы адчуваеце перашкоды, адсуньце мабільны тэлефон ад прылады, якая паддаецца ўздзеянню.

    Калі Вы знаходзіцеся паблізу ад месца, дзе вядуцца будаўнічыя працы і дзе радыёперадача забароненая, выключыце Ваш мабільны тэлефон.

    Мы настойліва раім набыць камплект гучнай сувязі для Вашага аўтамабіля, калі Вы часта размаўляеце, знаходзячыся за стырном.

    Звязацца з намi:
    411
    без аплаты
    ў сетцы velcom