Правілы рэкламнай акцыі, якую праводзіць ЗП «Вэлком» (гандлёвыя знакі velcom і ПРИВЕТ) з 1 лютага да 31 сакавіка 2009 года для абанентаў тарыфнага плана «Новы Стандарт»

05 сакавіка 2009

Спецыяльная прапанова:

Кліенты кампаніі – фізічныя асобы, якія заключылі дагаворы аб аказанні паслуг электрасувязі стандарта GSM (далей дагаворы) па тарыфным плане (далей – ТП) «Новы Стандарт», атрымліваюць да 31 ліпеня 2009 года ўключна дадаткова да хвілін выходных унутрысеткавых вызаваў у сетцы velcom, уключаных у абаненцкую плату:

  • 1002 хвіліны выходных унутрысеткавых вызаваў у сетцы velcom у выпадку заключэння дагавору ў перыяд з 1 па 28 лютага 2009 года;
  • 1000 хвілін выходных унутрысеткавых вызаваў у сетцы velcom у выпадку заключэння дагавору ў перыяд з 1 па 31 сакавіка 2009 года.

Перыяд падпіскі:

Перыяд, на працягу якога можна заключыць дагавор па ТП «Новы Стандарт» і выкарыстаць спецыяльную прапанову, называецца перыядам падпіскі. Дата пачатку перыяду падпіскі – 1 лютага 2009 года. Дата заканчэння перыяду падпіскі – 31 сакавіка 2009 года ўключна.

Тэрмін дзеяння спецыяльнай прапановы:

З 1 лютага 2009 года да 31 ліпеня 2009 года ўключна.

Удзельнікі:

Удзельнікамі рэкламнай акцыі з’яўляюцца кліенты – фізічныя асобы, якія заключылі ў перыяд падпіскі дагаворы па ТП «Новы Стандарт» у цэнтрах продажу і абслугоўвання ЗП «Вэлком» альбо ў афіцыйных павераных кампаніі.

Парадак аказання паслуг электрасувязі стандарта GSM у межах рэкламнай акцыі:

  1. 1000 і 1002 хвіліны выходных унутрысеткавых вызаваў у сетцы velcom у межах спецыяльнай прапановы прадастаўляюцца ўдзельнікам акцыі, наступным чынам:
    • для тых, хто заключыў дагавор у перыяд з 1 па 28 лютага 2009 года, прадастаўляецца штомесяц па 167 хвілін выходных унутрысеткавых вызаваў у сетцы velcom (далей Трафік 1) з даты падключэння па 31 ліпеня 2009 года;
    • для тых, хто заключыў дагавор у перыяд з 1 па 31 сакавіка 2009 года прадастаўляецца штомесяц па 200 хвілін выходных унутрысеткавых вызаваў у сетцы velcom (далей Трафік 2) з даты падключэння па 31 ліпеня 2009 года.
  2. Абонент можа карыстацца Трафікам 1 і Трафікам 2 толькі на працягу календарнага месяца. У выпадку невыкарыстання ці няпоўнага выкарыстання Трафіка 1 і Трафіка 2 у бягучым календарным месяцы яго астатак на наступны месяц не пераносіцца. Грашовы эквівалент Трафіка 1 ці Трафіка 2 не выплочваецца.
  3. Невыкарыстаны Трафік 1 ці Трафік 2 па акцыі абнуляецца ў апошні дзень кожнага месяца ў 23:59.
  4. Трафік 1 і Трафік 2 тарыфікуюцца пасекундна пасля 1 (першай) хвіліны.
  5. Інфармацыя пра невыкарыстаную колькасць хвілін выходных унутрысеткавых вызаваў у сетцы velcom (уключаных у абаненцкую плату і Трафіка 1 і/ці Трафіка 2) можна атрымаць пры дапамозе USSD-запыту *100*1# і клавіша вызаву.
  6. Пры змене ТП абонент можа выкарыстаць астатак Трафіка 1 ці Трафіка 2 да канца месяца, у якім адбылася змена ТП. З 1 чысла месяца, наступнага пасля месяца такой змены, Трафік 1 ці Трафік 2 анулююцца.
  7. Калі кліент перадае з пісьмовага дазволу кампаніі права карыстання абаненцкім нумарам трэцяй асобе з захаваннем ТП «Новы Стандарт» у перыяд тэрміну дзеяння спецыяльнай прапановы, то новы кліент атрымлівае астатак Трафіка 1 ці Трафіка 2 у поўным аб’ёме.
  8. Калі кліент перадае з пісьмовага дазволу кампаніі права выкарыстання абаненцкім нумарам трэцяй асобе ў перыяд дзеяння спецыяльнай прапановы без захавання ТП, астатак Трафіка 1 ці Трафіка 2 можа быць выкарыстаны новым кліентам да канца месяца, у якім адбылася змена ТП. З 1 чысла месяца, наступнага пасля такой змены, Трафік 1 ці Трафік 2 анулюецца.
  9. Спецыяльная прапанова не распаўсюджваецца на абанентаў, якія змянілі свой ТП на ТП «Новы Стандарт» ці атрымалі права карыстання абаненцкім нумарам па ТП «Новы Стандарт» пад час пераафармлення абанента ў перыяд падпіскі.
  10. Калі абаненту былі адключаны выходныя і/ці ўваходныя званкі за неаплату, ці абонент падключыў паслугу «Паўза», то астатак Трафіка 1 ці Трафіка 2 будзе абнулены ў апошні дзень месяца.
  11. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць дадзены Парадак, публікуючы змяненні на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by.
  12. Ва ўсім іншым, не ўрэгуляваным дадзеным Парадкам, кліент і кампанія кіруюцца палажэннямі дагавору, заключанага паміж кліентам і кампаніяй.
Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетцы velcom