Афіцыйныя правілы аказання паслуг электрасувязі стандарта GSM па тарыфных планах «Лёгкіc», «Стартc», «Стандартc », «Бізнес+c», «Сацыяльныc» ў рамках спецыяльнай прапановы

22 жніўня 2005

Спецыяльная прапанова:

Студэнты дзённай формы навучання грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія заключылі дагаворы аб аказанні паслуг электрасувязі стандарта GSM, або атрымалі права карыстання абаненцкім нумарам сеткі velcom у выніку пераафармлення дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі стандарта GSM у перыяд падпіскі па тарыфных планах (далей - ТП): «Лёгкіc», «Старт c», «Стандартc», «Бізнес+c», «Сацыяльныc», або змянілі бягучы тарыфны план у перыяд падпіскі на любы з пералічаных вышэй, атрымліваюць магчымасць на працягу тэрміна дзеяння дадзенай прапановы карыстацца спецыяльнымі тарыфамі (далей – Спецыяльныя Тарыфы) на ў нутрысеткавы зыходны галасавы трафік у рамках групы студэнтаў сваёй ВНУ (далей – Трафік).

 

Тэрміны дзеяння спецыяльнай прапановы:

Спецыяльная прапанова дзейнічае з 22 жніўня 2005 года да 30 чэрвеня 2006 года.

 

Перыяд падпіскі:

Перыяд, на працягу якога можна заключыць дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі стандарта GSM, або атрымаць права карыстання абаненцкім нумарам сеткі velcom у выніку пераафармлення дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі стандарта GSM па тарыфных планах (далей - ТП): «Лёгкіc», «Стартc», «Стандартc», «Бізнес+c», «Сацыяльныc», або змяніць бягучы тарыфны план на ТП: «Лёгкіc», «Стартc», «Стандартc», «Бізнес+c», «Сацыяльныc», называецца перыядам падпіскі. Дата пачатку перыяда падпіскі – 22 жніўня 2005 года. Дата заканчэння перыяда падпіскі – 30 верасня 2005 года.

 

Удзельнікі:

Фізічныя асобы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія з‘яўляюцца студэнтамі дзённай формы навучання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь усіх формаў уласнасці (далей – ВНУ), якія заключылі дагаворы аб аказанні паслуг электрасувязі стандарта GSM, або атрымалі права карыстання абаненцкім нумарам сеткі velcom у выніку пераафармлення дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі стандарта GSM у перыяд падпіскі па ТП «Лёгкіc», «Стартc», «Стандартc», «Бізнес+c», «Сацыяльны C », або змянілі бягучы тарыфны план у перыяд падпіскі на любы з пералічаных вышэй як у фірмовых цэнтрах velcom , гэтак і ў афіцыйных давераных (дылераў) пры прад’ яўленні асабістых дакументаў : пашпарта істудэнцкага білета або пашпарта і заліковай кніжкі. Пры гэтым усе дакументы павінны быть сапраўднымі. Акрамя таго, студэнцкі білет і заліковая кніжка павінны мець штамп «Дзённае аддзяленне», а таксама пячатку і подпіс, якія пацвярджаюць прадаўжэнне дакументаў на 2005-2006 навучальны год.

 

Правілы:

1. У рамках спецыяльнай прапановы velcom удзельніку даецца права аформіць толькі адзін абаненцкі нумар па ТП «Лёгкі c »/ «Старт c »/«Стандарт c »/«Бізнес+ c »/«Сацыяльны c ». Пры невыкананні дадзенай умовы кампанія пакідае за сабой права змены ТП спецыяльнай прапановы для любога абаненцкага нумара удзельніка на адпавядаючы яму ТП кампаніі «Лёгкі»/ «Старт»/«Стандарт»/«Бізнес+»/«Сацыяльны».

2. Права карыстацца Спецыяльнымі Тарыфамі на Трафік прадастаўляецца удзельніку не пазней 48 гадзін пасля падключэння абаненцкага нумара да сеткі сувязі velcom або завяршэння працэсаў пераафармлення і змены ТП ў білінгавай сістэме разлікаў кампаніі і захоўваецца за ім на працягу ўсяго тэрміна дзеяння спецыяльнай прапановы.

3. У нутрысеткавы зыходны галасавы трафік у рамках групы студэнтаў сваёй ВНУ (Трафік) – гэта:

- зыходныя вызавы паміж студэнтамі адной ВНУ, якія з’ яўляюцца удзельнікамі дадзенай спецыяльнай прапановы ;

- зыходныя вызавы на любімы нумар, які ўключаны ў группу студэнтаў гэтай ВНУ.

4. У выпадку, калі абанент, які абслугоўваецца па адным з ТП, пералічаных вышэй, пажадае змяніць тарыфны план на любы іншы з ліку ТП, пералічаных вышэй, у адпаведнасці з рэгламентам СП ТАА «МЛС» у любым з месяцаў, на працягу якіх дзейнічае дадзеная спецыяльная прапанова, то абаненту будзе дадзена права карыстацца Спецыяльнымі Тарыфамі на Трафік у адпаведнасці з новым тарыфным планам, выбраным абанентам.

5. У выпадку, калі абанент, які абслугоўваецца па адным з ТП, пералічаных вышэй, пажадае змяніць тарыфны план у адпаведнасці з рэгламентам СП ТАА «МЛС» у любым з месяцаў, на працягу якіх дзейнічае дадзеная спецыяльная прапанова, на любы з тарыфных планаў, абслугоўванне па якім не дае права на карыстанне Спецыяльнымі Тарыфамі на Трафік, то абанент пазбаўляецца права карыстацца Спецыяльнымі Тарыфамі на Трафік у адпаведнасці з новым тарыфным планам, выбраным абанентам.

6. У выпадку, калі абанент, які абслугоўваецца па адным з ТП, пералічаных вышэй, пажадае скасаваць дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі стандарта GSM, перадаўшы права карыстання абаненцкім нумарам сеткі velcom трэцяй асобе з пісьмовага дазволу СП ТАА «МЛС» у любым з месяцаў, на працягу якіх дзейнічае дадзеная спецыяльная прапанова, то такая трэцяя асоба не будзе мець права карыстацца Спецыяльнымі Тарыфамі на Трафік, за выключэннем выпадкаў пераафармлення дагавора на асобу, якая мае права быць удзельнікам спецыяльнай прапановы ў перыяд падпіскі.

7. У выпадку, калі абанент, які абслугоўваецца па адным з ТП, пералічаных вышэй, пажадае змян іць групу студэнтаў ВНУ ў сувязі з пераходам у іншую ВНУ на працягу тэрміна дзеяння спецыяльнай прапановы, ён захоўвае за сабой права карыстацца Спецыяльнымі Тарыфамі на Трафік у рамках групы студэнтаў новай ВНУ.

8. У выпадку, калі Удзельнік не змог скарыстацца Спецыяльнымі Тарыфамі на Трафік, у тым ліку пры адключэнні уваходных і/або зыходных званкоў службай крэдытнага кантроля СП ТАА « МЛС » за нявыплату, або іх часовай дэактывацыі па жаданню абанента, у тым ліку пры пастаноўцы паслуг сувязі «ў паўзу » з захаваннем нумара на тэрмін больш за 7 дзён, кампенсацыя ні ў грашовай, ні ў любой іншай форме кампаніяй не выплочваецца і не ажыццяўляецца.

9. Тарыфікацыя Трафіка па Спецыяльных Тарыфах ажыццяўляецца па 12 (дванаццаць) секунд.

10. Налічэнні за Трафік па Спецыяльных Тарыфах у разліковым перыядзе будуць адлюстраваныя кампаніяй у рахунку за паслугі сувязі і ў дэталізацыі званкоў у секцыі «Званкі/SMS унутры групы «Студэнты».

 

Больш падрабязную інфармацыю аб умовах падключэння да сеткі velcom і аб спецыяльнай прапанове можна таксама атрымаць у спецыялістаў фірмовых цэнтраў кампаніі і па тэлефонах даведачнай службы 411 або (8017)222 49 01.

Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетцы velcom