ПРАВІЛЫ правядзення рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў у рамках праекта «Чытаем па-беларуску з velcom»

11 кастрычніка 2017

1. Агульныя палажэнні
1.1 Дадзеныя Правілы правядзення рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў у рамках праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» (далей па тэксце – Конкурс, Правілы) падрыхтаваны камунікацыйнай кампаніяй Таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Гранд Бі Эс» (далей – Арганізатар). Ініцыятарам праекта з’яўляецца кампанія velcom. Конкурс праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
1.2 Дадзеныя Правілы вызначаюць мэты і задачы Конкурсу ад школьнага да рэспубліканскага этапаў.
1.3 Арганізатар уручае ўзнагароду, устаноўленую ў раздзеле 7 Правілаў (далей па тэксце – Узнагарода), удзельніку, прызнанаму пераможцам (далей па тэксце – Пераможца), за лепшае выкананне задання, устаноўленага ў раздзеле 8 Правілаў.
1.4. Арганізатар мае права адмяніць правядзенне Конкурсу або змяніць Правілы, папярэдзіўшы аб гэтым удзельнікаў, шляхам публікацыі адпаведнага паведамлення на сайце Конкурсу на працягу першай паловы тэрміну, устаноўленага для прадастаўлення работ.

2. Мэты і задачы Конкурсу
2.1 Конкурс праводзіцца ў мэтах:
– павышэння цікавасці навучэнцаў да чытання, беларускай мовы і літаратуры;
– выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры;
– прыцягнення ўвагі грамадскасці да важнасці чытання;
– пашырэння чытацкага кругагляду падлеткаў;
– пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі.

3. Звесткі аб Арганізатарах
3.1 Конкурс праводзіцца таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Гранд Бі Эс», УНП 192280112.
3.2 Месца знаходжання Арганізатара: Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Мельнікайтэ, 8, пам. 5Н, оф. 7.
3.3 Электронны адрас Арганізатара info@grandbs.com (далей па тэксце – пошта Арганізатара).
3.4 Электронная пошта Конкурсу: movakonkurs@gmail.com (далей па тэксце – пошта Конкурсу).

4. Звесткі аб ініцыятары Конкурсу
4.1 Ініцыятарам Конкурсу з’яўляецца кампанія velcom, УНП 101528843, (далей па тэксце – Ініцыятар).
4.2 Месца знаходжання Ініцыятара: Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 36-2
4.3 Афіцыйны сайт Ініцыятара: www.velcom.by.

5. Парадак і ўмовы правядзення Конкурсу
5.1 Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца навучэнцы VII–VIII класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (далей па тэксце – Удзельнікі).
5.2 Конкурс праводзіцца ў тры этапы:
5.2.1 першы этап – індывідуальны (з 11 кастрычніка 2017 г. з 00 гадзін па 20 снежня 2017 г. да 24 гадзін 00 хвілін), падчас якога ўдзельнікі Конкурсу размяшчаюць відэаролікі ў сацыяльных сетках з афіцыйнымі хэштэгамі Конкурсу.
Па выніках першага этапу з 21 па 29 снежня 2017 г. журы Конкурсу праводзіць ацэнку выступленняў Удзельнікаў і выбірае 30 лепшых чытальнікаў ад кожнай вобласці і г. Мінска.
29 снежня 2017 г. спісы Пераможцаў 1 этапу размяшчаюцца на афіцыйным сайце Ініцыятара.
У перыяд з 14 студзеня па 30 студзеня 2018 г. да ведама ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі даводзіцца інфармацыя аб Удзельніках, якія дапушчаны да другога этапу;
5.2.2 другі этап – рэгіянальны (з 15 лютага 2018 г. па 28 красавіка 2018 года), падчас якога праводзяцца абласныя этапы Конкурсу.
У кожным абласным горадзе на пляцоўцы ўстановы адукацыі праводзіцца Конкурс чытальнікаў, рэгіянальных Пераможцаў 1 этапу, з якіх членамі журы 2 этапу выбіраюцца па 5 Пераможцаў ад кожнай вобласці і г. Мінска для ўдзелу ў трэцім этапе Конкурсу. Пераможцамі ў рэгіёне становяцца 5 Удзельнікаў, якія набралі найбольшую колькасць балаў. Агульная колькасць Пераможцаў па 2 этапу – 35 навучэнцаў.
28 красавіка 2017 г. спісы Пераможцаў 2 этапу размяшчаюцца на афіцыйным сайце Ініцыятара.
5.2.3 трэці этап (май 2018 г.), падчас якога праводзіцца фінальны этап Конкурсу ў г. Мінску.
На трэцім этапе Конкурсу члены журы 2 і 3 этапу Конкурсу выбіраюць з Пераможцаў 2 этапу Конкурсу 5 Пераможцаў 3 этапу Конкурсу. Пераможцамі 3 этапу становяцца 5 Удзельнікаў, якія набралі найбольшую колькасць балаў. Пераможцам уручаюцца каштоўныя прызы і граматы.
5.3 Час і месца правядзення 2 і 3 этапу Конкурсу размяшчаецца на афіцыйным сайце Ініцыятара Конкурсу. Тэрмін заканчэння 2 этапу Конкурсу - не пазней за 28 красавіка 2018 г. Тэрмін заканчэння 3 этапа конкурсу - не пазней за 31 траўня 2018 г.
5.4 Уваход гледачоў на мерапрыемствы 2 і 3 этапа Конкурсу – вольны.

6. Журы Конкурсу
6.1 Журы 1 этапу Конкурсу: ініцыятыўная група студэнтаў філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў колькасці 35 чалавек.
6.2 Журы 1, 2 і 3 этапу:
1) Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі – беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч;
2) Раіса Андрэеўна Баравікова – беларуская пісьменніца і паэтэса;
3) Юрый Уладзіміравіч Жыгамонт – беларускі акцёр і тэлевядучы;
4) Вячаслаў Алегавіч Смірноў – кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom.
6.3 Акрамя пастаянных прадстаўнікоў журы ацэньваць Удзельнікаў будуць запрошаныя члены журы (вызначацца не пазней за 1 лютага 2018 г.) у колькасці 1 чал.:
1) прадстаўнікі ўпраўленняў адукацыі аблвыканкамаў, камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама;
2) медыйныя асобы (спартсмены, музыканты, акцёры, тэлевядучыя).
6.4 Крытэрыі ацэнкі:
– глыбокае разуменне сэнсавай нагрузкі вершаванага ці празаічнага твора (максімальная адзнака – 10 балаў);
– арыгінальнасць выканання (максімальная адзнака – 10 балаў);
– артыстызм і эмацыянальнасць выканання (максімальная адзнака – 10 балаў);
– выразнасць чытання (максімальная адзнака – 10 балаў);
– валоданне мовай, дакладнасць вымаўлення, націскі (максімальная адзнака – 10 балаў);
– максімальны бал па 1 этапу 50;
– максімальны бал па 2 і 3 этапу 50.
6.5 Члены журы павінны забяспечыць:
– аб’ектыўную ацэнку конкурсных работ;
– невыдаванне звестак аб прамежкавых і канчатковых выніках Конкурсу раней за дату завяршэння Конкурсу.

7. Узнагароджанне Пераможцаў Конкурсу
7.1 Усе Удзельнікі 2 этапу Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломам Удзельніка Конкурсу (далей па тэксце – Узнагарода).
7.2 Пераможцы 2 этапу Конкурсу ўзнагароджваюцца каштоўнымі падарункамі ад Арганізатара – смартфонамі на аперацыйнай сістэме Android з дыяганаллю не менш за 5 дзюймаў.
7.3 Пераможцы 3 этапу Конкурсу ўзнагароджваюцца каштоўным падарункам ад Арганізатара – смартфонам маркі Apple на аперацыйнай сістэме iOS.

8. Агульныя патрабаванні да відэазапісаў, заяўленых на Конкурс
8.1 Адзнятыя Удзельнікамі відэазапісы, на якіх яны чытаюць твор беларускай літаратуры, павінны быць загружаны ў адну з сацыяльных сетак (вконтакте, facebook, instagram).
8.2 Старонка Удзельніка ў сацыяльнай сетцы павінна быць адкрыта для прагляду іншымі карыстальнікамі.
8.3 На афіцыйную пошту праекта – movakonkurs@gmail.com павінна быць адпраўлена гіперспасылка на публікацыю відэазапісу ў сацыяльнай сетцы і інфармацыя аб тым, у якой вобласці (альбо ў г. Мінску) пражывае Удзельнік. Адказ аб тым, што відэазапіс прыняты і ўсе Правілы ўдзелу ў Конкурсе выкананы, прыйдзе Удзельніку на працягу 24 гадзін на электронную пошту, з якой была адпраўлена гіперспасылка.
8.4 Размешчаная публікацыя з відэазапісам павінна суправаджацца адным з афіцыйных хэштэгаў Конкурсу – # чытаемзвэлком, # чытаемзvelcom.
8.5 Відэазапіс кожнага Удзельніка пачынаецца з прадстаўлення вучня (імя, прозвішча, горад, назва навучальнай установы, клас).
8.6 Працягласць відэазапісу не павінна перавышаць часавы ліміт – 2 хвіліны.
8.7 Творы для выканання павінны быць выбраны з вучэбнай праграмы па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура», зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
8.8 Падчас выканання твора можа быць выкарыстана дадатковая атрыбутыка, рэквізіт, касцюм, музычнае суправаджэнне і інш.
8.9 Дазваляецца выкарыстанне відэамантажу.
8.10 Удзельнік можа заявіць на Конкурс не больш за 2 відэазапісы.

9. Інфармацыйнае забеспячэнне Конкурсу
9.1 Этапы правядзення Конкурсу шырока асвятляюцца ў сродках масавай інфармацыі.
9.2 На працягу правядзення этапаў Конкурсу здымаюцца сюжэты і дэманструюцца ў эфіры нацыянальных і рэгіянальных тэлеканалаў.
9.3 На ўсе абласныя этапы Конкурсу Арганізатарамі запрашаюцца прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.
10. Фінансаванне Конкурсу
10.1 Фінансаванне Конкурсу забяспечваецца Арганізатарам Конкурсу.

11. Заключныя палажэнні
11.1 Факт удзелу ў Конкурсе падразумявае, што яго Удзельнікі азнаёмлены і згодны з Правіламі, а таксама маецца згода бацькоў або іншых законных прадстаўнікоў Удзельнікаў на ўдзел у Конкурсе. Удзельнік прымае на сябе абавязацельства выконваць Правілы.
11.2 Усе Удзельнікі і Пераможцы самастойна аплачваюць усе свае выдаткі, панесеныя імі ў сувязі з удзелам у Конкурсе (у тым ліку выдаткі, звязаныя з доступам у інтэрнэт).
11.3 Прымаючы ўдзел у Конкурсе, Удзельнік дае сваю згоду на збор, апрацоўку, захоўванне яго персанальных дадзеных. Уся асабістая інфармацыя, у тым ліку прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост, нумар кантактнага тэлефона Удзельніка будуць выкарыстоўвацца выключна Арганізатарам або ўпаўнаважанымі ім асобамі, якія дзейнічаюць на аснове пагадненняў аб невыдаванні канфідэнцыяльнай інфармацыі, і не будуць прадастаўляцца ніякім іншым трэцім асобам.
11.4 Арганізатар пакідае за сабой права выкарыстання аўтарскіх работ з указаннем аўтараў.
11.5 Арганізатар не нясе адказнасць за няправільна ўказаныя Удзельнікам звесткі. У тым выпадку, калі Арганізатар не можа звязацца з Пераможцам па ўказаных ім кантактных дадзеных і Пераможца самастойна не выйшаў на сувязь з Арганізатарам ва ўстаноўлены тэрмін, Узнагарода і (або) прыз прызнаюцца незапатрабаванымі.
11.6 Пытанні, звязаныя з удзелам у Конкурсе, прадастаўленнем работ, атрыманнем Узнагарод Удзельнікі могуць адпраўляць Арганізатару на электронны адрас movakonkurs@gmail.com.
11.7 Усе спрэчныя пытанні, якія датычацца дадзенага Конкурсу, рэгулююцца дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетцы velcom