Правілы рэкламнай акцыі, якую праводзіць ЗП «Вэлком» (гандлёвыя знакі velcom і ПРИВЕТ) з 25 сакавіка да 30 красавіка 2009 года для абанентаў тарыфнага плана «На сувязі»

24 сакавіка 2009

Спецыяльная прапанова:
Кліенты ЗП «Вэлком» (далей – кампанія) – фізічныя асобы, якія заключылі дагаворы аб аказанні паслуг электрасувязі (далей – дагаворы) па тарыфным плане (далей – ТП) «На сувязі» ў перыяд з 25 сакавіка да 30 красавіка 2009 года атрымліваюць сніжку на 100 хвілін (далей – сумарны трафік) выходных унутрысеткавых вызаваў у сетцы velcom у памеры 99.371% за 1 (адну) хвіліну злучэння.

Перыяд падпіскі:
Перыяд, на працягу якога можна заключыць дагавор па ТП «На сувязі» і выкарыстаць спецыяльную прапанову, называецца перыядам падпіскі. Дата пачатку перыяду падпіскі – 25 сакавіка 2009 года. Дата заканчэння перыяду падпіскі – 30 красавіка 2009 года ўключна.

Удзельнікі:
Удзельнікамі рэкламнай акцыі з’яўляюцца кліенты – фізічныя асобы, якія заключылі ў перыяд падпіскі дагаворы па ТП «На сувязі» ў цэнтрах продажу і абслугоўвання альбо ў офісах афіцыйных павераных кампаніі.

Парадак аказання паслуг электрасувязі ў межах рэкламнай акцыі:

  1. Пры падлучэнні к сетцы ЗП «Вэлком» па ТП «На сувязі» у перыяд правядзення акцыі абаненту даецца нумар з даступных для прызначэння на момант звяртання кліента для заключэння дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі.
  2. Сумарны трафік у рамках спецыяльнай прапановы падаецца ўдзельнікам акцыі наступным чынам:
    • для тых, хто заключыў дагаворы ў перыяд з 25 да 31 сакавіка 2009 года прадастаўляюцца штомесяц па 50 хвілін выходных унутрысеткавых вызаваў у сетцы velcom (далей − Трафік) з даты падлучэння да 30 красавіка 2009 года ўключна;
    • для тых, хто заключыў дагаворы ў перыяд з 1 да 30 красавіка 2009 года, Трафік прадастаўляецца ад даты падключэння да 31 мая 2009 года уключна.
  3. Тарыф прадастаўляемага Трафіку (у беларускіх рублях):

    ВыходныяПан-пт
    з 09:00 да 21:00
    Астатні часНачны тарыф
    (штодзень з 00:00 да 06:00)
    Унутрысеткавыя ў сетцы velcom і на галасавую пошту, руб.10.590.59
    Унутрысеткавыя ў сетцы velcom на «любімы» нумар, руб.0.50.290.29

  4. Абанент можа выкарыстоўваць Трафік толькі на працягу календарнага месяца. У выпадку невыкарыстання ці няпоўнага выкарыстання Трафіка ў бягучым календарным месяцы астатак Трафіка на наступны месяц не пераносіцца. Грашовы эквівалент Трафіка не выплочваецца.
  5. Невыкарыстаны Трафік паводле акцыі абнулёўваецца ў апошні дзень кожнага месяца ў 23:59.
  6. Трафік тарыфікуецца штосекундна.
  7. Інфармацыю пра невыкарыстаную колькасць хвілін выходных унутрысеткавых вызаваў у сетцы velcom (якія прадастаўляюцца без аплаты і Трафіка) можна атрымаць пры дапамозе USSD-запыту *100*1# і клавіша вызаву. У першую чаргу выдаткоўваюцца хвіліны, якія даюцца без аплаты.
  8. Пры змене ТП абанент можа выкарыстаць астатак Трафіка да канца месяца, у якім адбылася змена ТП. З 1 чысла месяца, наступнага за месяцам такой змены, Трафік не прадастаўляецца.
  9. Калі кліент з пісьмовага дазволу кампаніі перадае права карыстання абаненцкім нумарам трэцяй асобе з захаваннем ТП «На сувязі» ў перыяд тэрміну дзеяння спецыяльнай прапановы, то новы кліент атрымлівае астатак трафіка ў поўным аб’ёме.
  10. Калі кліент перадае з пісьмовага дазволу кампаніі права карыстання абаненцкім нумарам трэцяй асобе ў перыяд тэрміну дзеяння спецыяльнай прапановы без захавання ТП «На сувязі», астатак Трафіка можа быць выкарыстаны новым кліентам да канца месяца, у якім адбылася змена ТП. З 1 чысла месяца, наступнага за месяцам такой змены, Трафік не прадастаўляецца.
  11. Спецыяльная прапанова не распаўсюджваецца на абанентаў, якія змянілі свій ТП на ТП «На сувязі» ці атрымалі права карыстацца абаненцкім нумарам паводле ТП «На сувязі» ў выніку пераафармлення абанента ў перыяд падпіскі.
  12. Калі абаненту была адключана выходная і/ці ўваходная сувязь за неаплату ці абанент падключыў паслугу «Паўза», то астатак Трафіка будзе абнулены ў адпаведнасці з п. 4 дадзенага Парадку.
  13. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць дадзеныя Правілы, публікуючы змяненні на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by.
  14. Ва ўсім іншым, не ўрэгуляваным дадзенымі Правіламі, кліент і кампанія кіруюцца палажэннямі дагавору, заключанага паміж кліентам і кампаніяй.
Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетцы velcom