Правілы правядзення рэкламнай акцыі «Тэлефон па спецыяльнай цане» для юрыдычных асоб

28 студзеня 2010

Спецыяльная прапанова
Усім кліентам – юрыдычным асобам – якія ажыццявілі падключэнне ў ЦПіА кампаніі ў рамках любога дзеючага тарыфнага плана (акрамя тарыфных планаў «На сувязі», «Інтэрнэт 1» і «Інтэрнэт 10»), даецца права набыць тэлефонны апарат Samsung B200 па спецыяльнай цане.

Спецыяльная прапанова дзейнічае пры ўмове прыняцця кліентам абавязкаў па карыстаннi паслугамі электрасувязі ў рамках тарыфных планаў кампаніі не менш як 12 месяцаў з даты набыцця тэлефоннага апарата (далей – дадатковае пагадненне).

Перыяд дзеяння спецыяльнай прапановы
З 23 снежня 2009 года да моманту продажу апошняга тэлефоннага аппарата, рэалiзаванага па спецыяльнай цане.

Перыяд, на працягу якога кліент мае права скарыстаць спецыяльную прапанову і набыць тэлефонны апарат Samsung B200 па спецыяльнай цане, называецца перыядам дзеяння спецыяльнай прапановы.

Правілы

  1. Кліент у рамках правядзення рэкламнай акцыі мае права атрымаць адзін тэлефонны апарат Samsung B200 па спецыяльнай цане на кожнае новае падключэнне.
  2. Кліенты, якія набылі тэлефонны апарат па спецыяльнай цане, абавязуюцца карыстацца паслугамі сувязі кампаніі не менш як 12 месяцаў з дня набыцця тэлефоннага апарата і заключэння дадатковага пагаднення i не змяняць тарыфны план абанента на тарыфны план «На сувязi» на працягу 12 (дванаццацi) месяцаў з даты заключэння дадатковага пагаднення.
  3. У выпадку прыпынення аказання паслуг абаненту на тэрмін 30 дзён і больш па ініцыятыве кампаніі, калі такое прыпыненне звязанае з узнікненнем у кліента запазычанасці перад кампаніяй, альбо ў выпадку скасавання дагавора, альбо парушэння кліентам умоў дагавора на працягу 6 месяцаў з даты заключэння дадатковага пагаднення, кліент аплачвае па патрабаванні кампаніі няўстойку ў памеры 150 000 (сто пяцьдзесят тысяч) беларускіх рублёў.
  4. У выпадку прыпынення аказання паслуг абаненту на тэрмін 30 дзён і больш па ініцыятыве кампаніі, калі такое прыпыненне звязанае з узнікненнем у кліента запазычанасці перад кампаніяй, альбо ў выпадку скасавання дагавора, альбо парушэння кліентам умоў дагавора ў перыяд с 6 да 12 месяцаў з даты заключэння дадатковага пагаднення, кліент аплачвае па патрабаванні кампаніі няўстойку ў памеры 1 (адной) базавай велічыні.
  5. Кліент, які набыў тэлефонны апарат па спецыяльнай цане, можа скасаваць дагавор з перадачай права карыстання абаненцкім нумарам сеткі ЗП «Вэлком» трэцяй асобе з пісьмовай згоды кампаніі пры ўмове прыняцця новым кліентам абавязкаў па карыстаннi паслугамі сувязі згодна з Правіламі дадзенай спецыяльнай прапановы на працягу тэрміну дзеяння, што застаўся, дадатковага пагаднення, заключанага з першапачатковым кліентам.
  6. Дадзеная прапанова дзейнічае пры наяўнасці ў ЦПіА кампаніі тэлефонных апаратаў Samsung B200, вызначаных для правядзення рэкламнай акцыі.
  7. У выпадку наяўнасці ў кліента запазычанасці перад кампаніяй па дагаворах кампанія мае права адмовіць кліенту ў набыцці тэлефоннага апарата Samsung B200 па спецыяльнай цане.
  8. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць дадзеныя Правілы, апублікаваўшы змяненні на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by.

Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетцы velcom