Правілы рэкламнай акцыі, якая праводзіцца СП ТАА «МЛС» (гандлёвыя знакі velcom і ПРИВЕТ) з 14 лютага да 9 сакавіка 2007 года

14 лютага 2007

Адмысловая прапанова:
Усім абанентам, якія падлучаюцца да сеткі velcom на падставе дамоваў аб аказанні паслугаў электрасувязі стандарту GSM, а таксама якія атрымалі права карыстання абаненцкім нумарам сеткі velcom у выніку пераафармлення дамоваў аб аказаннні паслугаў электрасувязі стандарту GSM з 14 лютага да 9 сакавіка 2007 года ўключна па тарыфных планах (далей – ТП) «Лёгкі», «Адзіны», «Старт», «Стандарт», «Бізнэс+», BUSINESS.PRO, «АграКарпарацыя», «Карпарацыйны 5», «Карпарацыйны 15», «Карпарацыйны 30», «Карпарацыйны 50», «Карпарацыйны 200», «Карпарацыйны 1000», «Сацыяльны», «Перадача звестак», «Супрацоўнік 180», «Супрацоўнік 240», «Супрацоўнік 480», «Супрацоўнік 600», «Супрацоўнік 1200», вызначыць памер папярэдняй аплаты за паслугі сувязі ў памеры 3000 рублёў (далей – Перадаплата).

Тэрміны дзеяння адмысловай прапановы:
Адмысловая прапанова дзейная на перыяд з 14 лютага да 9 сакавіка 2007 года.

Удзельнікі:
Удзельнікамі рэкламнай акцыі з’яўляюцца як фізічныя, так і юрыдычныя асобы, якія падпісалі дамовы аб аказанні паслугаў электрасувязі стандарту GSM, а таксама якія атрымалі права карыстання абаненцкім нумарам сеткі velcom у выніку пераафармлення дамоваў аб аказаннні паслугаў электрасувязі стандарту GSM, 14 лютага да 9 сакавіка 2007 года ўключна ў цэнтрах продажаў і абслугоўвання СП ТАА «МЛС» альбо ў афіцыйных павераных.

Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетцы velcom