Правілы правядзення дабрачыннай акцыі «Рабіць дабро так проста»

08 снежня 2010

Умовы дабрачыннай акцыі:

ЗП «Вэлком» (далей – кампанія), пры ўмове заключэння з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі ў перыяд правядзення дабрачыннай акцыі (далей – акцыя) ў цэнтрах продажу і абслугоўвання (далей – ЦПіА) кампаніі або ў пунктах продажу і абслугоўвання павераных дагавораў аб аказанні паслуг электрасувязі па тарыфных планах, якія ўдзельнічаюць у акцыі, альбо набыцці ў ЦПіА кампаніі абсталявання, якое ўдзельнічае ў акцыі, пералічвае арганізацыі, указанай у дадзеных правілах, дабрачынную (спонсарскую) дапамогу (далей – дапамога).
Дапамога аказваецца ў памеры 10 000 (дзесяць тысяч) рублёў за кожны заключаны даговор аб аказанні паслуг электрасувязі, а таксама пры падключэнні кожнага новага абанента на ўжо існуючы дагавор альбо дагавор куплі-продажу абсталявання.
Агульная сума дапамогі разлічваецца зыходзячы з агульнай колькасці заключаных дагавораў аб аказанні паслуг электрасувязі, колькасці новых абанентаў, падключаных на ўжо існуючы дагавор, а таксама дагавораў куплі-продажу абсталявання і пералічваецца на рахунак (у адрас) наступнай арганізацыі: ДУ Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Маці і дзіця».

Перыяд правядзення акцыі:
Акцыя праводзіцца з 8 снежня 2010 года па 7 студзеня 2011 года ўключна.

Тарыфныя планы, якія ўдзельнічаюць у акцыі:
Тарыфныя планы (далей – ТП) кампаніі, за выключэннем ТП лінейкі ПРИВЕТ.

Абсталяванне, якое ўдзельнічае ў акцыі:
Тэлефонныя апараты, USB 3G-мадэмы, EVDO-мадэмы, нэтбукі, мабільныя 3G-камеры, за выключэннем аксэсуараў.

Дадатковыя ўмовы:

1. Пры заключэнні дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі па ТП WEB 750, WEB 1500, WEB 3000 і набыцці мадэма са зніжкай, пры заключэнні дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі па ТП кампаніі і адначасовым набыцці тэлефоннага апарата па спецыяльнай цане, пры заключэнні дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі па ТП «Сувязь без абавязацельстваў» у якасці дапамогі належыць пералічэнню сума роўная 10 000 (дзесяці тысячам) рублёў.
2. Сума, якая належыць пералічэнню ў якасці дапамогі, адлюстроўваецца на галоўнай старонцы сайта кампаніі www.velcom.by на працягу перыяду правядзення акцыі і абнаўляецца адзін раз у тры дні да 18.00. Калі тэрмін абнаўлення інфармацыі выпадае на выхадны або святочны дзень, інфармацыя абнаўляецца на наступны працоўны дзень. Інфармацыя пра агульную суму дапамогі арганізацыі будзе размешчана на сайце кампаніі www.velcom.by да 18.00 11 студзеня 2011 года.
3. Кампанія пакідае за сабой права павялічыць агульную суму дапамогі, прадастаўляемай арганізацыі.
4. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць дадзеныя Правілы, публікуючы змяненні на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by.

Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетцы velcom