Правілы адкрытага публічнага конкурсу «Crazy video»

15 лістапада 2010

Конкурс «Crazy video» (далей у тэксце «Конкурс») – адкрыты конкурс сярод удзельнікаў групы «velcom стопіцот» партала www.vkontakte.ru, а таксама групы «velcom стопіцот»  партала www.facefook.com, які праводзіцца з мэтай раскрыць творчы патэнцыял таленавітай беларускай моладзі.

Арганізатар Конкурсу – Замежнае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «Вэлком» (ЗП «Велком»).

Тэрміны правядзення Конкурсу
Конкурс праводзіцца з 8 лістапада 2010 года да 20 снежня 2010 года.

Парадак правядзення конкурсу
1. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна ўступіць у спецыяльную групу «velcom стопіцот» у сацыяльнай сетцы www.vkontakte.ru або ў групу з такой жа назвай ў сацыяльнай сетцы www.facebook.com  і размясціць відэафайл, які адпавядае ўмовам конкурсу ў гэтай групе.

2. На відэа павінен быць зняты ўдзельнік Конкурсу. Відэа павінна быць арыгінальным і цікавым, незвычайным для астатніх удзельнікаў групы. Відэа можа суправаджацца каментарыем аб яго стварэнні і ўдзельніках, а таксама месцы здымак (неабавязковая ўмова).

3. Відэа ад удзельнікаў прымаецца не пазней за 23 гадзіны 59 мінут 19 снежня 2010 года.

Парадак вызначэння пераможцаў
1. Пераможцамі Конкурсу становяцца два ўдзельнікі:
• удзельнік, які набраў найбольшую колькасць водгукаў у групе velcom Crazy avatar у сацыяльнай сетцы www.facebook.com;
• удзельнік, які набраў найбольшую колькасць каментарыяў у групе velcom Crazy avatar у сацыяльнай сетцы www.vkontakte.ru.

2. Пераможцам Конкурсу паведамляецца аб гэтым праз запіс у названых групах velcom Crazy avatar у сацыяльных сетках www.vkontakte.ru і www.facebook.com не пазней за 23 гадзіны 59 мінут 19 снежня 2010 года.

Прызы
Прыз кожнаму пераможцу – мабільны тэлефон Huawei Ideos U8150, коштам 687 000 беларускіх рублёў.

Парадак выдачы прызоў

1. Для атрымання і афармлення прыза неабходна звярнуцца да 24 снежня 2010 года (уключна) па адрасе: г. Мінск, пр-т Машэрава, 19, к. 404 у рабочыя дні з 10.00 да 17.30 і прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт).
2. Калі пераможцам з'яўляецца ўдзельнік, які не дасягнуў 16-ці гадовага ўзросту, прыз выдаецца яго бацькам/законным прадстаўнікам на падставе дакумента, які сведчыць асобу (пашпарта).
3. Арганізатар не аплачвае пераможцам выдаткі, звязаныя з праездам да месца атрымання прызоў..
4. Уладальнікі прызоў нясуць адказнасць за выплату належных падаткаў і збораў за выйграны прыз у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам..
5. Пераможцы павінны запоўніць усе неабходныя дакументы, прадастаўленыя Арганізатарам і звязаныя з атрыманнем прыза.
6. Удзельнічаючы ў Конкурсе, пераможцы згаджаюцца з Парадкам правядзення Конкурсу, а таксама з тым, што іх ідэі, а таксама імёны, прозвішчы, фотаздымкі і відэавыяўленні, могуць быць выкарыстаны ЗП «Вэлком» у рэкламных мэтах без іх папярэдняй згоды і без якіх-небудзь грашовых выплат.
7. Правілы і вынікі Конкурсу публікуюцца на сайце www.velcom.by.
8. У выпадку непрадастаўлення ў ЗП «Вэлком» звестак для афармлення прыза ва ўстаноўлены тэрмін і/або адмовы пераможцы ад атрымання прыза прыз застаецца ва ўласнасці ЗП «Вэлком».
9. ЗП «Вэлком» захоўвае за сабой права ўносіць змены ў дадзены Парадак на працягу ўсяго Конкурсу.

Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетцы velcom