Правілы правядзення рэкламнай акцыі «Мабільны сёрфінг»

07 кастрычніка 2010

Спецыяльная прапанова
Кліенты ЗП «Велком» – фізічныя асобы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія маюць від на жыхарства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, студэнты (далей – кліенты), якія прад’явілі ў цэнтр продажу і абслугоўвання (далей – ЦПіА) кампаніі дзеючы студэнцкі білет/заліковую кніжку, маюць права ў перыяд падпіскі заключыць дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі (далей – дагавор) па негаласавым тарыфным плане (далей – ТП) WEB 750 студэнцкі і набыць у ЦПіА USB-мадэм ZTE MF 180 ці USB-мадэм HUAWEI E173 са зніжкай.
Выкарыстаць спецыяльную прапанову магчыма пры ўмове заключэння дадатковага пагаднення да дагавора з прыняццем абавязацельстваў карыстацца паслугамі сувязі кампаніі не менш за 12 месяцаў з даты заключэння дадатковага пагаднення пры набыцці USB-мадэма ZTE MF 180 са зніжкай і не менш за 18 месяцаў з даты заключэння дадатковага пагаднення пры набыцці USB-мадэма HUAWEI E173 са зніжкай.
Перыяд падпіскі
Перыяд, на працягу якога можна выкарыстаць спецыяльную прапанову, называецца перыядам падпіскі. Дата пачатку перыяду падпіскі – 7 кастрычніка 2010 года. Дата заканчэння перыяду падпіскі –  31 студзеня 2011 года.
Удзельнікі рэкламнай акцыі
Удзельнікі рэкламнай акцыі – студэнты вышэйшых і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь  любой формы навучання.
Правілы правядзення рэкламнай акцыі
1. Магчымасць падключэння па ТП WEB 750 студэнцкі прапаноўваецца толькі ў рамках дадзенай рэкламнай акцыі.
2. На працягу тэрміну дзеяння дадатковага пагаднення дапускаецца змена ТП паміж WEB 750, WEB 1500 і WEB 3000. Пры гэтым абаненты з ТП WEB 750 студэнцкі не маюць магчымасці змяніць ТП на ТП WEB 750.
3. Змена ТП на ТП WEB 750 студэнцкі не адбываецца.
4. Абсталяванне, атрыманае ў рамках рэкламнай акцыі, улічваецца ў агульную колькасць абсталявання, якое можа набыць кліент па спецыяльнай цане, па цане са зніжкай ці атрымаць бязвыплатна ва ўласнасць у рамках іншых рэкламных акцый, якія праводзяцца кампаніяй. У рамках дадзенай рэкламнай акцыі кліент мае права атрымаць не больш за дзве адзінкі абсталявання.
5. Пераафармленне абанента з ТП WEB 750 студэнцкі магчыма пры ўмове прыняцця новым кліентам абавязацельстваў карыстацца паслугамі сувязі да канца тэрміну дзеяння дадатковага пагаднення з першапачатковым кліентам.
6. Пасля заканчэння тэрміну дзеяння дадатковага пагаднення да канца месяца абанент можа абслугоўвацца па тарыфным плане WEB 750 студэнцкі. На працягу 24 гадзін першага чысла наступнага месяца пры адсутнасці заявак абанента на змену тарыфнага плана ТП абанента будзе аўтаматычна зменены на ТП WEB 750.
7. У выпадку наяўнасці ў кліента запазычанасці перад кампаніяй па заключаных дагаворах, кампанія мае права адмовіць кліенту ў прапанове USB-мадэма ZTE MF 180 ці USB-мадэма HUAWEI E173 са зніжкай у рамках дадзенай рэкламнай акцыі.
8. ЗП «Велком» мае права ў аднабаковым парадку змяняць дадзеныя Правілы.
9. Ва ўсім іншым, не ўрэгуляваным дадзенымі Правіламі, кліент і кампанія кіруюцца палажэннямі дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі, заключанага паміж кліентам і кампаніяй, а таксама Парадкам аказання паслуг электрасувязі ў рамках ТП WEB 750 студэнцкі.
 

 

Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетцы velcom