Правілы правядзення рэкламнай акцыі «Справы сямейныя + 100»

14 кастрычніка 2010

Спецыяльная прапанова:
Кліенты ЗП «Вэлком» * пры заключэнні дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі (далей – дагавор) у цэнтрах продажу і абслугоўвання (далей – ЦПіА) ЗП «Вэлком» (далей – кампанія) або ў пунктах продажу і абслугоўвання (далей – ППА) Павераных па тарыфным плане (далей – ТП) «Справы сямейныя» ў перыяд падпіскі атрымліваюць штомесячна 100 хвілін галасавога трафіка для званкоў ва ўсе сеткі без збірання аплаты на працягу 6 месяцаў з даты заключэння дагавора (далей – дадатковы трафік).

* фізічныя асобы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства, якія маюць від на жыхарства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Перыяд падпіскі:
Перыяд, на працягу якога кліент можа выкарыстаць спецыяльную прапанову, называецца перыядам дзеяння спецыяльнай прапановы.
Дата пачатку перыяду падпіскі – 14 кастрычніка 2010 года.
Дата заканчэння перыяду падпіскі – 30 лістапада 2010 года.

Правілы:
1. Дадатковы трафік не расходуецца пры званках на «любімыя» нумары і пры міжнародных вызавах.
2. Абанент можа выкарыстаць дадатковы трафік толькі на працягу каляндарнага месяца. У выпадку невыкарыстання дадатковага трафіка ў бягучым каляндарным месяцы яго астатак на наступны месяц не пераносіцца. Грашовы эквівалент не выплачваецца.
3. Нявыкарыстаны дадатковы трафік, што прапаноўваецца ў рамках рэкламнай акцыі, абнуляецца ў апошні каляндарны дзень месяца ў 23:59.
4. Дадатковы трафік тарыфікуецца пасекундна пасля першай хвіліны.
5. Інфармацыю пра астатак трафіка на «любімыя» нумары і астатак дадатковага трафіка можна атрымаць пры дапамозе USSD-запыту *100*1# вызаў і ІССА.
6. У перыяд падпіскі мінімальная перадаплата па тарыфным плане «Справы сямейныя» складае 7 000 беларускіх рублёў.
7. Пры змене ТП абанент можа выкарыстаць астатак дадатковага трафіка да канца месяца, у якім адбылася змена ТП.
8. Калі кліент – удзельнік рэкламнай акцыі – перадае з пісьмовай згоды кампаніі права карыстання абаненцкім нумарам трэцяй асобе з захаваннем ТП «Справы сямейныя», то новы кліент атрымлівае астатак дадатковага трафіка ў поўным аб’ёме.
9. Калі абаненту была адключана выходная і/ці ўваходная сувязь за няплату, то астатак дадатковага трафіка будзе абнулены ў адпаведнасці з п. 3 дадзеных Правілаў.
11. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяніць дадзеныя Правілы, публікуючы змяненні на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by.
12. Ва ўсім іншым, не ўрэгуляваным дадзенымі Правіламі, кліент і кампанія кіруюцца палажэннямі дагавора, заключанага паміж кліентам і кампаніяй.

Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетцы velcom