Правілы правядзення адкрытага дабрачыннага аўкцыёну «Прыгожыя нумары velcom»

12 верасня 2009

Агульныя палажэнні

Мэта аўкцыёну – усе сродкі, атрыманыя ад правядзення аўкцыёну, будуць накіраваныя ЗП «Вэлком» на дабрачынныя мэты.

Арганізатар аўкцыёну – замежнае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «Вэлком» (ЗП «Вэлком»), юрыдычны адрас: 220002, г. Мінск, пр-т Машэрава, 19, 8-ы этаж, зарэгістравана Мінскім гарвыканкамам 13 мая 2008 года, у АДР за № 101528843. Ліцэнзія на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне сувязі, рэгістрацыйны нумар 925, сапраўдная да 24 жніўня 2017 года.

Удзельнікі аўкцыёну – фізічныя асобы старэйшыя за 18 гадоў, юрыдычныя асобы, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі.

Тэрміны правядзення аўкцыёну:

пачатак аўкцыёну – 12 кастрычніка 2009 г. у 00:00;
заканчэнне аўкцыёну – 21 кастрычніка 2009 г. у 23:59.

Лот – аб’ект аўкцыёну.

Абаненцкі нумар – сукупнасць лічб (+375ХХХХХХХХХ), якая выкарыстоўваецца абанентам і ідэнтыфікуецца пры злучэнні з ім іншых абанентаў, у фармаце стандарта, які выкарыстоўваецца ў сетцы ЗП «Вэлком».

Стаўка – прапанова ўдзельнікам аўкцыёну новага аўкцыённага кошту лота, які перавышае папярэдні ў грашовым эквіваленце.

Стартавая цана – першапачатковы кошт лота.

Аўкцыён праводзіцца на сайце арганізатара www.velcom.by.

Агульныя правілы аўкцыёну

  1. На аўкцыён выстаўляюцца наступныя лоты:
    Лот №1: паслуга «Платынавы нумар», абаненцкі нумар +375 44 777 77 77 на тэрмін дзеяння дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі, стартавая цана 357 000 беларускіх рублёў.
    Лот №2: паслуга «Платынавы нумар», абаненцкі нумар +375 29 155 55 50 на тэрмін дзеяння дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі, стартавая цана 357 000 беларускіх рублёў.
    Лот №3: паслуга «Брыльянтавы нумар», абаненцкі нумар +375 44 777 99 99 на тэрмін дзеяння дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі, стартавая цана 316 000 беларускіх рублёў.
    Лот №4: паслуга «Брыльянтавы нумар», абаненцкі нумар +375 29 101 00 00 на тэрмін дзеяння дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі, стартавая цана 316 000 беларускіх рублёў.
    Лот №5: паслуга «Залаты нумар», абаненцкі нумар +375 44 700 00 77 на тэрмін дзеяння дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі, стартавая цана 202 000 беларускіх рублёў.
  2. Да ўдзелу ў аўкцыёне прымаюцца толькі стаўкі ў беларускіх рублях, кратныя 1000 беларускіх рублёў.
  3. Удзельнікі могуць рабіць стаўкі наступным чынам:
    а. адправіць SMS на кароткі нумар 369 (для абанентаў ЗП «Вэлком»). Кошт SMS вызначаецца тарыфным планам абанента. Да ўдзелу ў аўкцыёне прымаюцца толькі SMS, у якіх указаны наступныя даныя: нумар лота, прабел, стаўка ўдзельніка за дадзены лот. Фармат прадастаўлення інфармацыі: N KKKKKK (напрыклад: удзельнік прымае ўдзел у таргах па лоце №1 (умоўнае абазначэнне N) і робіць стаўку роўнай 450000 беларускіх рублёў (умоўнае абазначэнне KKKKKK), што вышэй за стартавую цану на 93000 беларускіх рублёў, фармат прадастаўлення інфармацыі ў дадзеным выпадку будзе выглядаць так: 1 450000). У выпадку, калі ўдзельнік адправіў SMS у няправільным фармаце, стаўка да ўдзелу ў таргах не прымаецца. SMS лічыцца адпраўленым і будзе пратарыфікавана. Стаўка лічыцца прынятай, калі ўдзельнік атрымлівае аўтаадказ з тэкстам «Ваша стаўка прынята. Дзякуй за ўдзел у аўкцыёне velcom».
    б. адправіць USSD-запыт *369# і клавіша вызаву (для абанентаў ЗП «Вэлком»). USSD-запыты прадастаўляюцца без спагнання платы. Да ўдзелу ў аўкцыёне прымаюцца толькі USSD-запыты, у якіх указаны наступныя дадзеныя: нумар лота, прабел, стаўка ўдзельніка за дадзены лот. Фармат прадастаўлення інфармацыі: N KKKKKK (напрыклад, удзельнік прымае ўдзел у таргах па лоце №1 (умоўнае абазначэнне N) і робіць стаўку роўнай 450000 беларускіх рублёў (умоўнае абазначэнне KKKKKK), што вышэй за стартавую цану на 93000 беларускіх рублёў, фармат прадастаўлення інфармацыі ў дадзеным выпадку будзе выглядаць так: 1 450000). У выпадку калі ўдзельнік адправіў USSD-запыт у няправільным фармаце, стаўка да ўдзелу ў таргах не прымаецца. Стаўка лічыцца прынятай, калі ўдзельнік атрымлівае аўтаадказ з тэкстам «Ваша стаўка прынята. Дзякуй за ўдзел у аўкцыёне velcom»;
    в. Запоўніць форму на спецыяльнай старонцы сайта www.velcom.by (для ўсіх удзельнікаў аўкцыёну); Да ўдзелу ў аўкцыёне прымаюцца толькі заявы, у якіх карэктна запоўненыя ўсе прапанаваныя палі:

    -форма заявы для фізічных асоб:

    Прозвішча, імя, імя па бацьку                                                               
    Пашпартныя даныя ўдзельніка (ідэнтыфікацыйны (асабісты) нумар)                                                               
    Кантактны тэлефон удзельніка                                                               
    Нумар лота                                                               
    Сума стаўкі*, бел. руб.                                                               


    - форма заявы для юрыдычных асоб/індывідуальных прадпрымальнікаў:

    Назва юрыдычнай асобы/ прозвішча, імя, імя па бацьку індывідуальнага прадпрымальніка                                                               
    УНП                                                               
    Кантактны тэлефон удзельніка                                                               
    Прозвішча, імя, імя па бацьку кантактнай асобы                                                               
    Нумар лота                                                               
    Сума стаўкі *, бел. руб.

    * Фармат прадастаўлення інфармацыі: KKKKKK (напрыклад, удзельнік прымае ўдзел у таргах па лоце №1 і робіць стаўку роўнай 450000 беларускіх рублёў (умоўнае абазначэнне KKKKKK), што вышэй за стартавую цану на 93000 беларускіх рублёў, фармат прадастаўлення інфармацыі ў дадзеным выпадку будзе выглядаць так: 450000. У выпадку, калі ўдзельнік запоўніў форму ў няправільным фармаце, стаўка да ўдзелу ў таргах не прымаецца. Стаўка лічыцца прынятай, калі ўдзельнік атрымлівае аўтаадказ з тэкстам «Ваша стаўка прынята. Дзякуй за ўдзел у аўкцыёне velcom»;
  4. Стаўкі адлюстроўваюцца на спецыяльнай старонцы сайта арганізатара www.velcom.by тры разы ў дзень – да 9:30 (для ставак, якія паступілі да 8:30), да 14:30 (для ставак, якія паступілі да 13:30), да 18:30 (для ставак, якія паступілі да 17:30). На сайце для кожнага лота адлюстроўваецца толькі апошняя максімальная стаўка. Даныя ўдзельнікаў і іх колькасць, зрабіўшых максімальную стаўку, не ўказваюцца.
  5. Арганізатар мае права запытаць ва ўдзельніка, які зрабіў максімальную стаўку на лот, гарантыйнае пісьмо з абавязкам у выпадку перамогі ўнесці суму зробленай стаўкі. Удзельнік абавязаны прадаставіць гарантыйнае пісьмо ў любы цэнтр продажу і абслугоўвання арганізатара да 17:00 дня, наступнага за днём атрымання запыту ад арганізатара. У выпадку, калі ўдзельнік не прадаставіць гарантыйнае пісьмо ва ўказаны тэрмін, стаўка можа быць знята арганізатарам з аўкцыёну.
  6. Аўкцыён лічыцца несапраўдным, калі ў ім удзельнічаў усяго адзін удзельнік ці была зроблена ўсяго адна стаўка на лот. У гэтым выпадку лот застаецца ў распараджэнні арганізатара.
  7. Пераможцам аўкцыёну для кожнага лота становіцца ўдзельнік, чыя стаўка на момант заканчэння аўкцыёну з’яўляецца максімальнай і атрымана арганізатарам першай.
  8. Сістэма арганізатара ўлічвае толькі тыя SMS, USSD-запыты, запоўненыя формы на спецыяльнай старонцы сайта www.velcom.by, якія былі запоўненыя ў правільным фармаце, адпраўленыя і атрыманыя да заканчэння аўкцыёну па гадзінах сервера арганізатара.
  9. Для правядзення аўкцыёну, а таксама вызначэння пераможцаў арганізатарам зацвярждаецца камісія ў складзе трох чалавек. Падвядзенне вынікаў аўкцыёну будзе праводзіцца камісіяй 22 кастрычніка 2009 года па адрасе: пр-т Машэрава, 19, 8-ы этаж. Рашэнне камісіі афармляецца пратаколам пра вынікі аўкцыёну. Вынікі аўкцыёну будуць размешчаныя на сайце кампаніі 22 кастрычніка 2009 года да 17:30. У дзень падвядзення вынікаў камісія звязваецца з кожным пераможцам па кантактных тэлефонах (з якіх былі адпраўлены SMS, USSD-запыты, альбо ўказаныя ў форме) для вызначэння цэнтра продажу і абслугоўвання ЗП «Вэлком», у які пераможца з’явіцца для афармлення выйгрышу.
  10. Пераможца аўкцыёну і камісія на працягу 5 (пяці) працоўных дзён з моманту размяшчэння вынікаў аўкцыёну на сайце арганізатара падпісваюць у папяровым выглядзе пратакол пра вынікі аўкцыёну (далей Пратакол) у 2-х экземплярах у цэнтры продажу і абслугоўвання ЗП «Вэлком», які мае сілу дагавора. Для падпісання Пратакола пераможца прадастаўляе пашпарт і/ці дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы.
  11. У тэрмін, указаны ў пункце 10 дадзеных правіл, абавязковым з’яўляецца заключэнне дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі па адным з дзеючых тарыфных планаў ЗП «Вэлком"/унясенне змяненняў у дзеючы дагавор (акрамя абанентаў ПРИВЕТ і ТП «Усе на velcom»).
  12. Пераможца пералічвае на свой баланс асабовага рахунку суму стаўкі, якая перамагла і спісваецца з яго рахунку арганізатарам на працягу 24 гадзін.
  13. У выпадку, калі пераможца з’яўляецца абанентам ЗП «Вэлком», плата за паслугу «Перападключэнне пры страце, блакіроўцы, замене абанентам SIM-карты; замена SIM-карты пры змене тэлефоннага нумара на нумар іншага мільённага масіву» пры прызначэнні яму абаненцкага нумара, які з’яўляецца адным з лотаў аўкцыёну, не спаганяецца.
  14. У выпадку, калі пераможца на працягу 5 (пяці) працоўных дзён з моманту размяшчэння вынікаў аўкцыёну не з’явіўся ў цэнтр продажу і абслугоўвання для падпісання Пратакола, дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі/унясення змяненняў у дзеючы дагавор і не ўнёс на баланс свайго асабовага рахунку суму стаўкі, якая перамагла, пераможцам становіцца ўдзельнік, чыя стаўка была наступнай за стаўкай пераможцы.
  15. Стаўкі ўсіх удзельнікаў аўкцыёну, атрыманыя праз SMS, USSD, запоўненыя формы на сайце захоўваюцца арганізатарам на працягу 30 дзён пасля заканчэння аўкцыёну.
  16. Правы і абавязкі ўдзельніка аўкцыёну:
    16.1. Удзельнік аўкцыёну абавязуецца ўдзельнічаць у аўкцыёне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, не шкодзіць і не перашкаджаць звычайнаму функцыянаванню аўкцыёну;
    16.2. Удзельнік абавязуецца прадастаўляць толькі праўдзівую інфармацыю;
    16.3. Удзельнікам не дазваляецца паміж сабой ствараць сістэму ставак, якая можа перашкодзіць іншым удзельнікам выйграць у аўкцыёне;
    16.4. Удзельнік абавязаны па патрабаванні арганізатара пацвердзіць стаўку, прадаставіўшы гарантыйнае пісьмо ў тэрмін, прадугледжаны дадзенымі правіламі.
  17. Правы і абавязкі Арганізатара:
    17.1. Арганізатар мае права адмовіцца ад правядзення аўкцыёну ў любы час, але не пазней за 3 каляндарныя дні да даты яго правядзення;
    17.2. Арганізатар мае права спыніць, закрыць ці ануляваць аўкцыён, калі камп’ютэрная сістэма арганізатара будзе пашкоджана, парушана, ці будзе выяўлена якая-небудзь перашкода ў сістэме, якая ўплывае ці можа паўплываць на ход аўкцыёну.
  18. Удзельнік, які зрабіў стаўку адным з магчымых спосабаў, тым самым пацвярджае, што ён старэйшы за 18 гадоў, азнаёміўся з павіламі правядзення аўкцыёну, які арганізуе ЗП «Вэлком», прымае іх і абавязуецца кіравацца імі, прымаючы ўдзел у аўкцыёне.
  19. Не дапускаецца ўдзел у аўкцыёне супрацоўнікаў арганізатара.

Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетцы velcom