Правілы правядзення рэкламнай акцыі «Чат бокс»

27 верасня 2010

Спецыяльная прапанова:
Усім кліентам – фізічным асобам* (далей - кліенты), якія абслугоўваюцца па тарыфных планах (далей – ТП) кампаніі, за выключэннем ТП лінейкі PRIVET, «На сувязі», «Інтэрнэт 1», «Інтэрнэт 2», «Інтэрнэт 4», «Інтэрнэт 10», «Начны сёрфінг», якія набылі тэлефонны апарат Huawei G6600 у растэрміноўку, штомесячна на працягу 13 месяцаў з дня падпісання дадатковага пагаднення прадастаўляецца  50 SMS і 50 Мб інтэрнэт-трафіка без спагнання платы (разам далей – чатбонус).
Права выкарыстаць спецыяльную прапанову прадастаўляецца пры ўмове падпісання кліентам дадатковага пагаднення да дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі з абавязацельствам карыстацца паслугамі электрасувязі ў рамках тарыфных планаў кампаніі, якія ўдзельнічаюць у рэкламнай акцыі, не меней за 12 месяцаў з даты заключэння дадатковага пагаднення (далей – дадатковае пагадненне).
* грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства, якія маюць від на жыхарства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Перыяд падпіскі:
Перыяд, на працягу якога кліенты маюць права выкарыстаць спецыяльную прапанову, называецца перыядам падпіскі.
Дата пачатку перыяду – 27 верасня 2010 года.
Дата заканчэння перыяду – да моманту рэалізацыі апошняга тэлефоннага апарата Huawei G6600, выдзеленнага для правядзення рэкламнай акцыі.

Правілы:
1. Рэалізацыя тэлефоннага апарата Huawei G6600 у растэрміноўку магчыма толькі ў рамках дадзенай рэкламнай акцыі і ажыццяўляецца на ўмовах, апісаных у Парадку прадастаўлення тавару ў растэрміноўку кліентам ЗП «Вэлком».
2. Чатбонус прадастаўляецца на працягу 24 гадзін пасля падпісання дадатковага пагаднення, а ў далейшым на працягу 24 гадзін першага чысла кожнага месяца на працягу 12 месяцаў.
3. Магчымасць выкарыстання 50 Мб інтэрнэт-трафіка, атрыманых у рамках спецыяльнай прапановы, прадастаўляецца пры наяўнасці падключанай паслугі «Мабільны Інтэрнэт».
4. Акругленне інтэрнэт-трафіка ажыццяўляецца ў адпаведнасці з тарыфным планам паслугі «Мабільны Інтэрнэт» абанента.
5. У выпадку адключэння паслугі «Мабільны Інтэрнэт» і падключэння яе да канца тэрміну дзеяння спецыяльнай прапановы, права на выкарыстанне інтэрнэт-трафіка, прадастаўленага ў рамках спецыяльнай прапановы, захоўваецца.
6. У выпадку датэрміновай аплаты поўнага кошту тэлефоннага апарата Huawei G6600, набытага ў растэрміноўку, магчымасць карыстацца чатбонусам да канца тэрміну дзеяння спецыяльнай прапановы захоўваецца.
7. У выпадку датэрміновай аплаты поўнага кошту тэлефоннага апарата Huawei G6600, набытага ў растэрміноўку, і афармлення на той жа абаненцкі нумар тэлефоннага апарата Huawei G6600 у растэрміноўку ў перыяд падпіскі дадзенай рэкламнай акцыі, перыяд прадастаўлення трафіка без спагнання аплаты працягваецца на 13 месяцаў з дня падпісання дадатковага пагаднення.
8. Пры пераафармленні абанента на трэцюю асобу новы кліент мае магчымасць карыстацца чатбонусам да канца тэрміну дзеяння спецыяльнай прапановы.
9. Па сканчэнні тэрміну дзеяння спецыяльнай прапановы SMS і інтэрнэт-трафік будуць прадастаўляцца ў адпаведнасці з тарыфным планам абанента.
10. На працягу тэрміну дзеяння спецыяльнай прапановы змена тарыфнага плана абанента на тарыфны план «На сувязі» не праводзіцца.
11. Дадзеная прапанова сапраўдная пры наяўнасці ў ЦПіА кампаніі тэлефонных апаратаў Huawei G6600, выдзеленых для правядзення рэкламнай акцыі.
12. У выпадку наяўнасці ў кліента запазычанасці перад кампаніяй па заключаных дагаворах, кампанія мае права адмовіць кліенту ва ўдзеле ў рэкламнай акцыі.
13. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць дадзеныя Правілы, публікуючы змяненні на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by.
14. Ва ўсім іншым, не ўрэгуляваным дадзенымі Правіламі, кліент і кампанія кіруюцца палажэннямі дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі, заключанага паміж кліентам і кампаніяй, а таксама «Парадкам прадастаўлення тавара ў растэрміноўку кліентам ЗП «Вэлком».


Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетцы velcom