Парадак аказання паслугі “Мабільнае ТБ” ЗП “Вэлком”

21 мая 2010

“Мабільнае ТБ” – гэта паслуга ЗП “Вэлком” (далей – кампанія), якая дазваляе абанентам velcom глядзець тэлевізійныя праграмы і відэаролікі (далей – відэакантэнт) у рэжыме рэальнага часу непасрэдна з мабільнага тэлефона.

Паслуга “Мабільнае ТБ” прадастаўляецца ўсім абанентам кампаніі (акрамя абанентаў ПРИВЕТ).

1. Паслуга даступна пры наяўнасці ў карыстанні абанента мабільнага тэлефона з падтрымкай GPRS/EDGE альбо 3G (UMTS) і ўбудаваным мультымедыя-плэерам, настроеным для ўзнаўлення патокавага відэа. Паслуга “Мабільны Інтэрнэт” павінна быць падключана і настроена.
2. Абанент мае магчымасць карыстацца паслугай адным з наступных спосабаў:
- аплачваючы інтэрнэт-трафік згодна з тарыфам паслугі;
- аформіўшы падпіску на пакет “Мабільнае ТБ” (відэакантэнт, што прадастаўляецца ў рамках паслугі “Мабільнае ТБ”) (далей – пакет), у штомесячную абаненцкую плату (далей – АП) якога ўключаныя 4 Гб інтэрнэт-трафіка.
3. Інтэрнэт-трафік пры выкарыстанні паслугі тарыфікуецца па 1 Кб.
4. Пакет прызначаецца на працягу 24 гадзін з моманту афармлення падпіскі. Да фактычнага падключэння пакета інтэрнэт-трафік, выкарыстаны на загрузку відэакантэнту, тарыфікуецца згодна з тарыфам паслугі.
5. За карыстанне пакетам спаганяецца абаненцкая плата. Абаненцкая плата спісваецца з балансу абанента штодзень, роўнымі долямі.
6. Інтэрнэт-трафік, звыш уключанага ў АП пакета, тарыфікуецца згодна з тарыфам паслугі “Мабільнае ТБ”.
7. Інтэрнэт-трафік, уключаны ў АП пакета, можа быць выкарыстаны толькі на працягу каляндарнага месяца. У выпадку невыкарыстання інтэрнэт-трафіка ў бягучым каляндарным месяцы яго астатак на наступны месяц не пераносіцца і грашовы эквівалент нявыкарыстанага інтэрнэт-трафіка не выплачваецца. Нявыкарыстаны інтэрнэт-трафік абнулёўваецца ў апошні каляндарны дзень месяца ў 23:59.
8. Новы інтэрнэт-трафік у рамках пакета прадастаўляецца на працягу 24 гадзін першага чысла месяца.
9. У выпадку адключэння абанента ад выходнай і ўваходнай сувязі па прычыне неаплаты паслуг сувязі ці выкарыстання паслугі “Паўза” абаненцкая плата за карыстанне пакетам не спаганяецца да той пары, пакуль абанент не адновіць абслугоўванне.
10. Абанент мае магчымасць адмовіцца ад падпіскі на пакет не раней як праз 30 дзён з дня падпіскі.
11. Пры адключэнні пакета паслугі ў бягучым каляндарным месяцы, астатак нявыкарыстанага інтэрнэт-трафіка, уключанага ў АП пакета, фіксуецца ў білінгавай сістэме кампаніі і можа быць выкарыстаны кліентам у выпадку паўторнай падпіскі на пакет да канца таго ж каляндарнага месяца.
12. Пры загрузцы відэакантэнту паслугі “Мабільнае ТБ” інтэрнэт-трафік, уключаны ў абаненцкую плату паслугі “Мабільны Інтэрнэт” ці тарыфнага плана абанента, не выдаткоўваецца. Інтэрнэт-трафік за прагляд старонкі паслугі “Мабільнае ТБ” тарыфікуецца згодна з ТП паслугі “Мабільны Інтэрнэт” абанента.
13. Скарыстаць паслугу, аформіць падпіску, а таксама адмовіцца ад падпіскі, абанент можа на сайце http://m.velcom.by у раздзеле “Мабільнае ТБ”.
14. Інфармацыю пра астатак інтэрнэт-трафіка, уключанага ў пакет, можна атрымаць на старонцы паслугі “Мабільнае Тб” на сайце m.velcom.by ці па USSD *100*4#.
15. Паслуга “Мабільнае ТБ” не прадастаўляецца ў міжнародным роўмінгу. Злучэнне, устаноўленае ў выніку спробы доступу да відэакантэнту паслугі “Мабільнае ТБ”, тарыфікуецца па роўмінгавых тарыфах паслугі “Мабільны Інтэрнэт”.
16. Кліент нясе поўную адказнасць за выкарыстанне паслугі, спажыты пры гэтым інтэрнэт-трафік і звязаныя з гэтым налічэнні.
17. Факт загрузкі відэакантэнту з раздзела “Мабільнае ТБ” сайта http://m.velcom.by азначае згоду абанента з Парадкам аказання паслугі “Мабільнае ТБ”.
18. Кампанія не гарантуе карэктнасць узнаўлення відэакантэнту на ўсіх без выключэння абаненцкіх устройствах, якія падтрымліваюць стрымінг 3GPP.
19. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць дадзены Парадак, публікуючы змяненні на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by.
20. Ва ўсім іншым, не ўрэгуляваным дадзеным Парадкам, кліент і кампанія кіруюцца палажэннямі дагавора, заключанага паміж кліентам і кампаніяй.

Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетцы velcom