Правілы правядзення рэкламнай акцыі «Я+ТЫ+ТЭЛЕФОН»

01 красавіка 2010

Спецыяльная прапанова:
Кліенты ЗП «Вэлком» - фізічныя асобы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства, якія маюць від на жыхарства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (далей – кліенты), пры заключэнні дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі (далей – дагавор) у цэнтрах продажу і абслугоўвання (далей – ЦПіА) ЗП «Вэлком» (далей – кампанія) альбо ў пунктах продажу і абслугоўвання (далей – ППА) Павераных па тарыфным плане (далей ТП) «Я+ТЫ» у перыяд падпіскі, маюць права бязвыплатна атрымаць ва ўласнасць тэлефонны апарат ZTE А316G пры ўмове заключэння дадатковага пагаднення да дагавора з абавязацельствам карыстацца паслугамі электрасувязі ў рамках тарыфнага плана кампаніі «Я+ТЫ» не менш за 12 месяцаў з даты заключэння дадатковага пагаднення.

Перыяд падпіскі:
Перыяд, на працягу якога можна стаць удзельнікам акцыі, называецца перыядам падпіскі.
Дата пачатку перыяду падпіскі –1 красавіка 2010 года.
Дата заканчэння перыяду падпіскі ў ЦПіА – 31 мая 2010 года.
Дата заканчэння перыяду падпіскі ў ППА – 31 ліпеня 2010 года.

Правілы:
1. Кліент у рамках правядзення дадзенай рэкламнай акцыі мае права заключыць 1 (адзін) дагавор па ТП «Я+ТЫ» і бязвыплатна атрымаць не больш за 1 (адзін) тэлефонны апарат ZTE А316G ва ўласнасць (далей - камплект).
2. У выпадку прыпынення аказання кліенту паслуг сувязі па ініцыятыве кампаніі на тэрмін 30 дзён і болей, калі такое прыпыненне звязана з узнікненнем у кліента запазычанасці перад кампаніяй, альбо скасавання дагавора, альбо парушэннем кліентам умоў дагавора, на працягу 6 месяцаў з даты заключэння дадатковага пагаднення, кліент выплачвае па патрабаванні кампаніі няўстойку ў памеры 150000 (сто пяцьдзесят тысяч) беларускіх рублёў.
3. У выпадку прыпынення аказання кліенту паслуг сувязі па ініцыятыве кампаніі на тэрмін 30 дзён і болей па ініцыятыве кампаніі, калі такое прыпыненне звязана з узнікненнем у кліента запазычанасці перад кампаніяй, альбо скасавання дагавора, альбо парушэннем кліентам умоў дагавора, у перыяд ад 6 да 12 месяцаў з даты заключэння дадатковага пагаднення, кліент выплачвае па патрабаванні кампаніі няўстойку ў памеры 1 (адной) базавай велічыні.
4. Кліент, які набыў камплект, можа з пісьмовай згоды кампаніі перадаць права карыстання абаненцкімі нумарамі сеткі ЗП «Вэлком» трэцяй асобе, пры ўмове прыняцця новым кліентам абавязацельства карыстацца паслугамі сувязі згодна з умовамі дадзенай спецыяльнай прапановы на працягу ўсяго тэрміна дзеяння дадатковага пагаднення, заключанага з першапачатковым кліентам.
5. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць дадзеныя Правілы, апублікаваўшы змяненні на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by.
6. Ва ўсім іншым, не ўрэгуляваным дадзенымі Правіламі, кліент і кампанія кіруюцца палажэннямі дагавора, заключанага паміж кліентам і кампаніяй.

 

 

Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетцы velcom