Правілы рэкламнай акцыі «Мадэм у добрыя рукі»

18 сакавіка 2010

Спецыяльная прапанова:
Кліенты ЗП «Вэлком» – фізічныя асобы (акрамя абанентаў ПРИВЕТ) грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства, якія маюць від на жыхарства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (далей – Кліенты), што заключылі дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі (далей – Дагавор) па негаласавых тарыфных планах (далей ТП) WEB 1500 і WEB 3000 у перыяд падпіскі, маюць права бязвыплатна атрымаць ва ўласнасць USB-мадэм HUAWEI E 156G пры ўмове заключэння дадатковага пагаднення да дагавора з абавязацельствам карыстацца паслугамі электрасувязі ў рамках негаласавых ТП кампаніі не менш за 12 месяцаў з даты заключэння (далей – дадатковае пагадненне). Перыяд падпіскі:
Перыяд, на працягу якога можна стаць удзельнікам акцыі, называецца перыядам падпіскі. Дата пачатку перыяду падпіскі– 7 снежня 2009 года. Дата заканчэння перыяду падпіскі –19 красавіка 2010 года. Правілы:
1. У рамках рэкламнай акцыі «Мадэм у добрыя рукі» кліенты, якія ўзялі на сябе абавязацельствы карыстацца паслугамі сувязі кампаніі ў рамках негаласавога ТП WEB 1500 і WEB 3000 не менш за 12 месяцаў з даты заключэння дадатковага пагаднення, маюць права, звярнуўшыся ў ЦПіА бязвыплатна атрымаць ва ўласнаць USB-мадэм HUAWEI E 156G.
2. У выпадку прыпынення аказання паслуг абаненту на тэрмін 30 дзён і больш па ініцыятыве кампаніі, калі такое прыпыненне звязана з узнікненнем у кліента запазычанасці перад кампаніяй, або скасаваннем дагавора/пераафармленнем абанента па ініцыятыве кліента, або парушэннем кліентам умоў дагавора, на працягу 6 месяцаў з даты заключэння дадатковага пагаднення, кліент плаціць па патрабаванні кампаніі няўстойку ў памеры 150 000 (сто пяцьдзесят тысяч) беларускіх рублёў;
У выпадку прыпынення аказання паслуг абаненту на тэрмін 30 дзён і больш па ініцыятыве кампаніі, калі такое прыпыненне звязана з узнікненнем у кліента запазычанасці перад кампаніяй або скасаваннем дагавора/пераафармленнем абанента па ініцыятыве кліента, або парушэннем кліентам умоў дагавора, у перыяд ад 6 да 12 месяцаў з даты заключэння дадатковага пагаднення, кліент плаціць па патрабаванні кампаніі няўстойку ў памеры 1 (адной) базавай велічыні. 3. Пры гэтым сума няўстойкі можа быць спісана кампаніяй з балансу асабовага рахунку кліента. 4.  Пры заключэнні дадатковага пагаднення кліент уносіць на свой баланс перадаплату у памеры сумы абаненцкай платы паводле выбранага тарыфнага плана. 5. Дапускаецца пераход паміж тарыфнымі планамі WEB 1500 і WEB 3000.
6. Кліент у рамках правядзення дадзенай рэкламнай акцыі і/або рэкламнай акцыі «Тэлефон па спецыяльнай цане» мае права атрымаць не больш за дзве адзінкі абсталявання: USB-мадэм HUAWEI E 156G, і/або тэлефонны апарат ZTE A316G, і/або ZTE A711G па спецыяльнай цане і/або тэлефонны апарат Samsung B200 па спецыяльнай цане.
7. У выпадку наяўнасці ў кліента запазычанасці перад кампаніяй па заключаных дагаворах, кампанія мае права адмовіць кліенту ў прадастаўленні USB-мадэма HUAWEI E 156G.
8. Кліент нясе адказнасць за выплачванне належных падаткаў і збораў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
9. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць гэтыя Правілы, публікуючы змены на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by.
10.  Ва ўсім іншым, не урэгуляваным гэтымі Правіламі, кліент і кампанія кіруюцца палажэннямі дагавора, заключанага паміж кліентам і кампаніяй і дадатковага пагаднення да дагавора.

Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетцы velcom