Правілы тэставання доследнай сеткі 3G velcom

07 мая 2007

Удзельнікі
У тэставанні доследнай сеткі 3G velcom можа браць удзел пры наяўнасці перадаплаты любы абанент velcom (апроч абанентаў ПРИВЕТ), які мае тэлефонны апарат з падтрымкай UMTS/WCDMA. Доступ да тэставання доследнай сеткі 3G velcom прадастаўляецца кліенту – фізічнай асобе – пры прад'яўленні пашпарту і афармленні заявы зацверджанага ўзору ў цэнтры продажаў і абслугоўвання velcom па адрасе: г. Магілёў, вул. К. Лібкнехта, 11, кліенту – юрыдычнай асобе– на падставе заявы зацверджанага ўзору. Апроч гэтага абаненту неабходна прад'явіць тэлефон з падтрымкай UMTS/WCDMA, які функцыянуе.

Набор удзельнікаў тэставання
Набор удзельнікаў тэставання ажыццяўляецца ў парадку падачы заяваў у некалькі этапаў: па 500 абанентаў у кожным. Набор удзельнікаў тэставання рэгулюецца СП ТАА «МЛС» (далей – кампанія), зыходзячы з нагрузкі на абсталяванне. Пра пачатак і заканчэнне кожнага этапу набору ўдзельнікаў тэставання кампанія апавяшчае праз афіцыйны сайт www.velcom.by, а таксама праз цэнтр продажаў і абслугоўвання velcom па адрасе: г. Магілёў, вул. К. Лібкнехта, 11.

Тэрміны тэставання
Тэставанне доследнай сеткі 3G velcom ажыццяўляецца ў перыяд ад 7 траўня да 31 ліпеня 2007 года ўключна. Кампанія пакідае за сабой права змяняць тэрміны і ўмовы тэставання ў аднабаковым парадку. Пра змяненне тэрмінаў і ўмоваў тэставання кампанія апавесціць удзельнікаў праз афіцыйны сайт www.velcom.by, а таксама праз цэнтр продажаў і абслугоўвання velcom па адрасе: г. Магілёў, вул. К. Лібкнехта, 11 і/ці з дапамогай інфармацыйнага SMS-рассылання.

Доступ да тэставання
Кампанія пакідае за сабой права ў любы момант у аднабаковым парадку без папярэдняга апавяшчэння і дадатковага тлумачэння прычынаў спыніць доступ абанента да тэставання доследнай сеткі 3G velcom у выпадках:

  1. невыкарыстання абанентам паслугаў 3G на працягу 10 дзён;
  2. надзвычай інтэнсіўнага ўжывання, якое стварае нязручнасці іншым удзельнікам тэставання
  3. пры іншых парушэннях абанентам правілаў тэставання, а таксама ў іншых выпадках, абумоўленых тэхнічнай неабходнасцю.

Калі абаненту быў закрыты доступ да тэставання, аднаўленне доступу не выконваецца.

Абанент, які знаходзіцца ў статусе «блакаваны» ці «паўза» (адлучаны ўсе выклікі), не будзе мець доступ да тэставання доследнай сеткі 3G velcom ажно да моманту зняцця блакавання (падлучэння ўваходных і зыходных выклікаў).

Асаблівасці ўдзелу ў тэставанні

Зона пакрыцця і міжнародны роўмінг
Доступ да тэставання паслугаў 3G прадастаўляецца абанентам на ўсёй тэрыторыі дзеяння доследнай сеткі 3G velcom. Кампанія інфармуе ўдзельнікаў тэставання пра тэрыторыі пакрыцця праз афіцыйны сайт www.velcom.by, а таксама праз цэнтр продажаў і абслугоўвання velcom па адрасе: г. Магілёў, вул. К. Лібкнехта, 11 і/ці з дапамогай інфармацыйнага SMS-рассылання.

Уся інфармацыя пра зону пакрыцця сфармавана на падставе камп'ютарнага мадэлявання і не з'яўляецца гарантыяй даступнасці доследнай сеткі 3G velcom у кожным канкрэтнай кропцы.

Знаходзячыся ў міжнародным роўмінгу, абаненты, якія бяруць удзел у тэставанні, абслугоўваюцца ў сетках роўмінг-партнёраў на агульных падставах (згодна з зацверджанымі ў кампаніі тарыфамі).

Рэгістрацыя ў доследнай сетцы 3G velcom
Для рэгістрацыі ў доследнай сетцы 3G velcom абанент павінен:

  • мець мабільны тэлефон з падтрымкай UMTS/WCDMA;
  • атрымаць доступ да тэставання доследнай сеткі 3G velcom у цэнтры продажаў і абслугоўвання па адрасе: г. Магілёў, вул. К. Лібкнехта, 11;
  • знаходзіцца ў зоне дзеяння доследнай сеткі 3G velcom;
  • наладзіць мабільны тэлефон для працы ў доследнай сетцы 3G velcom.

Падлучэнне паслугаў выконваецца на працягу сутак, пасля чаго абонент атрымлівае SMS-апавяшчэнне пра тое, што яму даступныя паслугі доследнай сеткі 3G velcom.
Пры ўмове актыўнай опцыі адначасовага выкарыстання сетак 2G/3G у абаненцкім тэрмінале (GSM/UMTS dual mode) рэгістрацыя ў доследнай сетцы 3G адбываецца аўтаматычна. У выпадку калі па нейкіх прычынах аўтаматычная рэгістрацыя не адбылася, неабходна праз меню мабільнага тэлефона выканаць выбар рэжыму UMTS уручную.

Даступныя паслугі ў сетцы 3G velcom і ўмовы іх прадастаўлення
Абанентам, якія бяруць удзел у тэставанні, у перыяд рэгістрацыі тэлефона ў доследнай сетцы 3G velcom прадастаўляецца магчымасць:

  • выконваць галасавыя выклікі па ўсіх накірунках, апроч міжнародных выклікаў і тэлефанаванняў на платныя сэрвісныя нумары 123, 185, 424 і г.д.;
  • ажыццяўляць пакетную перадачу звестак пры выкарыстанні кропкі доступу (APN) 3g.velcom.by;
  • праглядаць плыневае відэа пры выкарыстанні пазначанай кропкі доступу,
  • выконваць відэатэлефанаванні ў сетцы velcom;
  • дасылаць і прымаць MMS у сетцы velcom (APN – mms.velcom.by);
  • дасылаць і прымаць SMS у сетцы velcom, за выключэннем SMS на кароткія нумары дадатковых сэрвісных службаў.

Усе даступныя для тэставання паслугі ў зоне дзеяння доследнай сеткі 3G velcom аказваюцца бясплатна.

Недаступныя паслугі ў сетцы 3G velcom
Абанентам, якія бяруць удзел у тэставанні, у перыяд рэгістрацыі тэлефона ў доследнай сетцы 3G velcom прадастаўляюцца наступныя паслугі:

  1. «Міжнародныя тэлефанаванні»;
  2. «Пераадрасацыя выкліку»;
  3. усе платныя забаўляльныя і даведачна-інфармацыйныя сэрвісы – як галасавыя, гэтак і на базе SMS (450, 123, 185, 424 і г.д.);
  4. «Перадача звестак шляхам камутацыі каналаў» (CSD);
  5. «Пакетная перадача звестак» у выпадку, калі абанент, будучы зарэгістраваным у сетцы 3G, абраў для паслугі пакетнай перадачы звестак кропку доступу (APN), адрозную ад 3g.velcom.by.

Для таго каб карыстацца пазначанымі сэрвісамі абанент, які бярэ ўдзел у тэставанні, павінен праз меню тэлефона выканаць ручны выбар рэжыму 2G – «толькі GSM» (GSM only). У рэжыме «толькі GSM» (GSM only) пазначаныя паслугі прадастаўляюцца паводле зацверджаных у кампаніі тарыфах згодна з тарыфным планам, па якім абслугоўваецца абанент.

Злучэнні на мяжы доследнай сеткі 3G velcom
Злучэнні, у працэсе ажыццяўлення якіх абанент перамяшчаецца праз межы зоны дзеяння доследнай сеткі 3G velcom, маюць шэраг асаблівасцяў:

  1. паслугай (тэлефанаванні, відэатэлефанаванні, SMS, перадача звестак і да т.п.), аказанай у тэставым рэжыме згодна з гэтымі Правіламі, лічыцца злучэнне, усталяванае ў перыяд рэгістрацыі тэлефона ў доследнай сетцы 3G velcom;
  2. паслугай (тэлефанаванні, SMS, перадача звестак і да т.п.), аказанай у камерцыйным рэжыме, згодна з Дамовай аб аказанні паслугаў электрасувязі стандарту GSM, лічыцца злучэнне, усталяванае ў перыяд рэгістрацыі тэлефона ў сетцы 2G;
  3. пры перамяшчэнні праз межы зоны дзеяння доследнай сеткі 3G velcom можа адбывацца разрыў злучэння.

Улічваючы асаблівасці тэставання і абмежаваную зону дзеяння доследнай сеткі 3G velcom, кампанія раіць уважліва сачыць за паказаннямі на дысплэі тэлефона перад тым, як усталяваць злучэнне (у інструкцыі да мадэлі тэлефона пазначаны сімвал, які адлюстроўвае знаходжанне ў сетцы 3G (UMTS)). Прэтэнзіі ўдзельнікаў тэставання да якасці сувязі, пакрыцця і тарыфікацыі злучэнняў, у момант якіх адбывалася перамяшчэнне праз межы зоны дзеяння доследнай сеткі 3G velcom, не прымаюцца.

Якасць абслугоўвання
У перыяд тэставай эксплуатацыі кампанія не гарантуе стабільнай якасці сувязі ў зоне дзеяння тэставай сеткі 3G velcom. Хуткасць перадачы звестак і якасць сувязі ў перыядд тэставай эксплуатацыі могуць істотна вар'явацца, што не разглядаецца як парушэнне Дамовы аб аказанні паслугаў электрасувязі з боку аператара.

Дадатковыя ўмовы
Са згоды абанента, які бярэ ўдзел у тэставанні, кампанія мае права размясціць частку інфармацыі, якую абанент паведаміў пры падачы заявы на тэставанне, у фармаце <нумар тэлефона> <псеўданім> <мадэль тэлефона> <дадатковая кантактная інфармацыя > у адмысловым раздзеле афіцыйнага сайта www.velcom.by. Доступ да кантактнай інфармацыі ў адмысловым раздзеле прадастаўляецца толькі ўдзельнікам тэставання.

Са згоды абанента кампанія мае права прыцягваць удзельнікаў тэставання да ўдзелу ў рэкламных акцыях і пакідае за сабой права выкарыстоўваць у рэкламных мэтах інфармацыю, прадастаўленую абанентам у асобным блоку заяўлення на ўдзел у тэставанні «Інфармацыя аб удзельніку тэставання".

Кампанія мае права прадастаўляць удзельнікам тэставання інфармацыю пра ход і асаблівасці тэставання шляхам SMS-рассылання з перыядычнасцю не часцей за адзін раз на суткі.

Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетцы velcom