Правілы правядзення рэкламнай гульні «Лета кліча на Мальдывы!»

06 лістапада 2009

1. Арганізатар рэкламнай гульні

Замежнае прыватнае унітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «Вэлком» (ЗП «Вэлком») (гандлёвыя знакі (знакі абслугоўвання) — velcom і ПРИВЕТ), зарэгістраванае рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 13 мая 2008 года ў АДР за № 101528843.

Юрыдычны адрас: 220002, Рэспубліка Беларусі, г. Мінск, пр-т Машэрава, 19, 8-ы паверх. УПП 101528843.

2. Назва рэкламнай гульні

«Лета кліча на Мальдывы!»

Рэкламная гульня праводзіцца з мэтай стымулявання спажывання паслуг сувязі ЗП «Вэлком», што аказваюцца па тарыфным плане «Лета кліча».

3. Тэрыторыя правядзення рэкламнай гульні

Рэспубліка Беларусь.

4. Тэрмін правядзення рэкламнай гульні

З 9 лістапада 2009 года да 21 снежня 2009 года.

5. Рэгламент дзейнасці Камісіі па правядзенні рэкламнай гульні

Камісія па правядзенні рэкламнай гульні (далей – Камісія) ствараецца Арганізатарам рэкламнай гульні для забеспячэння выканання Правіл правядзення рэкламнай гульні і вызначэння яе Пераможцаў.

Камісія складаецца з 5 чалавек і ўключае ў сябе Старшыню Камісіі і членаў Камісіі.

Склад камісіі па правядзенні рэкламнай гульні «Лета кліча на Мальдывы!":

Старшыня камісіі:

  • Дзмітрыева Марына Аляксандраўна, загадчык аддзела спецыяльных праектаў ЗП «Вэлком»; Члены камісіі:
  • Ляўкоўскі Сяргей Аляксандравіч, юрысконсульт аддзела дагаворна-прававой працы ЗП «Вэлком»;
  • Пешка Уладзімір Іванавіч, загадчык юрыдычнага ўпраўлення ЗП «Вэлком»;
  • Славаў Герасім Йорданаў, загадчык упраўлення маркецінгу ЗП «Вэлком»;
  • Ёрш Кацярына Аляксандраўна, дырэктар ЗАТ «Інфініці Травел».

Да кампетэнцыі камісіі адносіцца:

  • Ажыццяўленне кантролю за выкананнем Правіл правядзення рэкламнай гульні;
  • Вызначэнне Пераможцаў рэкламнай гульні;
  • Разгляд пытанняў, спрэчак і супярэчнасцей, што ўзнікаюць пад час правядзення рэкламнай гульні і розыгрышу прызавога фонду.

Паседжанні Камісіі правамоцныя пры наяўнасці большасці членаў яе складу.

Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў членаў Камісіі, якія прысутнічаюць на паседжанні Камісіі.

Рашэнні Камісіі афармляюцца пратаколам, які павінен быць падпісаны ўсімі прысутнымі на паседжанні членамі Камісіі.

6. Рэгламент фарміравання рэестра Удзельнікаў рэкламнай гульні:

Да ўдзелу ў рэкламнай гульні запрашаюцца Абаненты Арганізатара – фізічныя асобы, якія з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь ці грамадзянамі іншых дзяржаў і пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі ўзросту 18 гадоў і заключылі ў перыяд з 9 лістапада да 8 снежня 2009 г. уключна дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі па тарыфным плане «Лета кліча» з Арганізатарам рэкламнай гульні (далей – дагавор), за выключэннем Абанентаў, у якіх былі адключаныя ўваходныя і выходныя вызавы па прычыне адсутнасці сродкаў на балансе (адзін і больш разоў ці ўвесь перыяд) на любы перыяд з 9 лістапада да 8 снежня 2009 года ўключна.

Усім Абанентам, запрошаным да ўдзелу ў рэкламнай гульні, аўтаматычна надаецца нумар удзельніка рэкламнай гульні, што супадае з іх абаненцкім нумарам тэлефона. Усе нумары ўдзельнікаў фарміруюць рэестр удзельнікаў рэкламнай гульні.

Прымаючы ўдзел у рэкламнай гульні, усе ўдзельнікі выражаюць сваю згоду з Правіламі правядзення рэкламнай гульні «Лета кліча на Мальдывы!».

7. Прызавы фонд рэкламнай гульні

Прызавы фонд рэкламнай гульні фарміруецца за кошт уласнасці (паслугі) Арганізатара і складае 3 паездкі на Мальдывы (на дзве асобы кожная). Агульная сума прызавога фонду складае 46 200 000 (Сорак шэсць мільёнаў дзвесці тысяч) беларускіх рублёў.

Склад:

НазваКолькасцьЦана, бел. руб.Сума, бел. руб.
Паездка на Мальдывы315 400  00046 200 000

Паездка на Мальдывы на двух чалавек, з вылетам з 15 да 30 студзеня 2010 года з Масквы, колькасць дзён/начэй: 11/10 уключае: авіяпералёт у абодва бакі (Масква – Мале (Мальдывы) – Масква) эканом клас; трансфер (Аэрапорт-гатэль-аэрапорт); пражыванне: гатэль катэгорыі чатыры зоркі; тып нумара – стандартны, харчаванне – поўны пансіён; медыцынская страхоўка; паслуга па браніраванні.

8. Месца, дата, час і парадак розыгрышу прызавога фонду, у тым ліку парадак вызначэння Пераможцаў

9 снежня 2009 года ў 9.00 Арганізатар фарміруе рэестр нумароў удзельнікаў па даных на 23 гадзіны 59 хвілін 59 секунд 8 снежня 2009 года па адрасе: г. Мінск, пр-т Машэрава, 19, 8 паверх.

У дадзеным рэестры фіксуюцца ўсе нумары ўдзельнікаў, прызначаныя Абанентам згодна з Рэгламентам фарміравання рэестраў удзельнікаў рэкламнай гульні.

Розыгрыш праводзіцца 9 снежня 2009 года ў 12.00 у прысутнасці Камісіі па месцы знаходжання Арганізатара: г. Мінск, пр-т Машэрава, 19, 8-ы паверх.

Парадак розыгрышу:

Дзесяць пластыкавых непразрыстых шароў з нумарамі ад нуля да дзевяці памяшчаюцца ў празрысты лататрон. Вызначэнне абаненцкага нумара Пераможцы пачынаецца з апошняй лічбы нумара. Член Камісіі Арганізатара ці запрошаная асоба ў прысутнасці іншых членаў Камісіі дастае з лататрона адзін шар, раскрывае яго і запісвае нумар. Праводзіцца зверка з рэестрам Удзельнікаў на прадмет супадзенняў. У выпадку адсутнасці супадзенняў гэта аб’яўляецца Членам Камісіі, шар адкладваецца, і адбываецца вызначэнне лічбы нумара з ліку шароў, што засталіся ў лататроне. Аперацыя паўтараецца да з’яўлення супадзенняў з рэестрам Удзельнікаў. Пры наяўнасці супадзенняў лічба нумара лічыцца вызначанай, а шары вяртаюцца ў лататрон. Далей у аналагічным парадку здзяйсняецца вызначэнне наступнай парадкавай лічбы з канца абаненцкага нумара. Аперацыя паўтараецца ў тым жа парадку да вызначэння адзінага супадзення з нумарам з рэестра Удзельнікаў. Нумар Пераможцы знімаецца з далейшага розыгрышу. Дадзеная аперацыя паўтараецца для вызначэння Пераможцаў, якія засталіся.

Па нумары тэлефона і даных з дагавора ўстанаўліваецца прозвішча, імя і імя па бацьку, дата заключэння дагавора з Арганізатарам, і ўдзельнік аб’яўляецца Пераможцам (уладальнікам прыза).

Абаненцкія нумары і прозвішчы, імёны і імёны па бацьку Пераможцаў упісваюцца адным з членаў Камісіі ў Пратакол паседжання Камісіі. Пераможцы даведваюцца пра перамогу праз SMS ці тэлефонны званок на абаненцкі нумар, указаны ў Парадку розыгрышу, а таксама пісьмо з паведамленнем пра перамогу па адрасе прапіскі Абанента. Паведамленне пра перамогу ў рэкламнай гульні адбываецца не пазней за 12 снежня 2009 года.

Пераможцы атрымліваюць прыз – сертыфікат на аказанне турыстычных паслуг для ажыццяўлення паездкі на Мальдывы на суму 15 400 000 беларускіх рублёў.

9. Месца, парадак і тэрмін выдачы прызоў

Для афармлення прыза Пераможцу неабходна з’явіцца да 14 снежня 2009 года (уключна) у цэнтр продажу і абслугоўвання Арганізатара рэкламнай гульні (г. Мінск, пр-т Машэрава, 19) з 9.00 да 21.00 гадзін і прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт). Пераможцу рэкламнай гульні ўручаецца сертыфікат на аказанне турыстычных паслуг для ажыццяўлення паездкі на Мальдывы на суму 15 400 000 беларускіх рублёў. Прыз таксама можа атрымаць прадстаўнік Пераможцы па даверанасці, засведчанай натарыяльна. Да 21 снежня 2009 года Пераможцу неабходна з’явіцца ў офіс ЗАТ «Інфініці Травел», размешчаны па адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава, 14, офіс 47 і, прад’віўшы сертыфікат, вызначыць дату вылету.

Арганізатар рэкламнай гульні аплачвае Пераможцам выдаткі, звязаныя з праездам да месца атрымання прызоў.

Прызы па пошце не высылаюцца і ў грашовай форме не выплачваюцца.

Пераможца (уладальнік грашовага прыза) нясе адказнасць за выплату належных падаткаў і збораў за выйграны прыз у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Удзельнічаючы ў рэкламнай гульні, яе Пераможцы згаджаюцца з тым, што любыя іх даныя, у тым ліку імёны, прозвішчы, фатаграфіі і відэавыявы, могуць быць выкарыстаныя Арганізатарам рэкламнай гульні ў рэкламных мэтах без папярэдняй згоды Пераможцы і без якіх-небудзь грашовых выплат.

Спрэчкі паміж Арганізатарам рэкламнай гульні і ўдзельнікамі рэкламнай гульні разглядаюцца згодна з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Правілы рэкламнай гульні публікуюцца ў газеце «Рэспубліка» да пачатку рэкламнай гульні і на сайце Арганізатара www.velcom.by.

Вынікі правядзення рэкламнай гульні публікуюцца ў газеце «Рэспубліка» да 12 снежня 2009 года (уключна), а таксама размяшчаюцца на сайце Арганізатара www.velcom.by.

У выпадку адмовы Пераможца ад атрымання прыза ці няяўкі за ім да 14 снежня 2009 года (уключна) прыз застаецца ва ўласнасці Арганізатара рэкламнай гульні. У выпадку калі Пераможца не вызначыць дату вылету да 21 снежня 2009 года, прыз таксама застаецца ва ўласнасці Арганізатара рэкламнай гульні.

Арганізатар гульні не нясе адказнасці ў выпадку адмовы ў выездзе турыстам пагранічнымі ці мытнымі органамі па прычынах, што не адносяцца да кампетэнцыі Арганізатара, а таксама ў выпадку яго несвоечасовага прыбыцця да даты вылету.

Тэлефоны для даведак: 411 і 410 (з мабільнага тэлефона ў сетцы velcom без спагнання аплаты).

Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетцы velcom