Архiвы па гадах
ПАСЧПСН
 
1234561
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Падпiска на навiны
Атрымоўваць прэс-рэлiзы
Атрымоўваць тэндары

Прагноз надвор'я на выходныя: спякота, дажджы і снег у адным канцэрце

2 жніўня 2017

Класічнае лета ў Мінску ў самым разгары ва ўсіх сэнсах: прырода нарэшце цешыць сапраўдным цяплом і сонцам, а на пляцоўцы каля Мінскай гарадской ратушы ўжо пятую суботу запар «пагоду» робіць класічная музыка. 5 жніўня адбудзецца чарговы канцэрт у рамках фэсту «Класіка пры Ратушы з velcom» з удзелам музыкантаў з Беларусі, Італіі, Францыі, Нідэрландаў і Германіі.

Тэма надвор'я, пор года і ўсяго, што злучана з прыроднымі з'явамі, у розныя перыяды рабілася крыніцай натхнення для музыкантаў. Так нарадзіліся самыя знакамітыя класічныя творы. І калі цыкл «Поры года» і яе аўтара Антоніа Вівальдзі здольны ўспомніць і нават даведацца на слых ледзь не кожны, то інтэрпрэтацыя «пагодных» матываў у творчасці Пятра Ілліча Чайкоўскага альбо Астара Пьяццолы знаёмая шырокай публіцы не гэтулькі добра. 5 жніўня, падчас пятага канцэрта фэсту «Класіка пры Ратушы з velcom», магчымасць паслухаць, даведацца і параўнаць розныя «Поры года» падасца ўсім ахвотнікам.

Канцерт Поры года

У гэты вечар у выкананні інтэрнацыянальнага NOUVELLE PHILHARMONIE TRIO (Беларусь-Францыя-Нідэрланды-Германія) і струннага аркестра Кансерваторыі музыкі ім. Джузэпэ Тарціні (г. Трыест, Італія) прагучаць фартэпіянны цыкл Пятра Чайкоўскага «Поры года», чатыры танга з серыі «Поры года ў Буэнас-Айрэсе» Астара Пьяццолы і тыя самыя «Поры года» Антоніа Вівальдзі, якім кампазітар абавязаны сваёй несмяротнай славай.

Наведнікі канцэрта атрымаюць унікальную магчымасць акунуцца адразу ў чатыры розныя стыхіі, пабываць у кожным з дванаццаці месяцаў года, пачуць, як гучыць ліпеньская спёка, студзеньская віхура альбо шолах восеньскага лісця. І, безумоўна, атрымаюць задавальненне ад сустрэчы з класічнымі шэдэўрамі ў выкананні прызнаных майстроў.

Канцерт Поры года

Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетцы velcom