Архiвы па гадах
ПАСЧПСН
 
1234123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930
Падпiска на навiны
Атрымоўваць прэс-рэлiзы
Атрымоўваць тэндары

Буккросінг ад MOVABOX адкрывае новыя адрасы і прапануе новыя кнігі

11 ліпеня 2017

Буккросінг па-беларуску ў кавярнях Мінска і іншых гарадоў працягваецца і жыве даволі насычаным і актыўным жыццём. Кнігі ў межах буккросінгу знаходзяць новых часовых ці пастаянных гаспадароў, а ў пошуках патэнцыйных чытачоў на паліцах з’яўляюцца новыя творы новых аўтараў. Ды і самі паліцы таксама мяняюць «прапіску»: на карце буккросінгу з’явілася 11 новых адрасоў.

6 мінскіх устаноў (кавярні Stories, Cool Coffee, «Кофевариум», «Своя кофейня», «Набоков» і «Дом Фишера») і 5 рэгіянальных (кавярні K’LAB COFFEE і La Cave ў Брэсце, «Домино» ў Віцебску, тайм-кафэ «Портал» у Гродна і «Небо» ў Магілёве) стануць новым домам для знаёмых шматлікім аматарам праекта палічак з беларускай літаратурай. Астатнія адрасы захоўваюцца.

Што датычыцца зместу палiц, то кампанію ўжо вядомым творам ад аўтараў-удзельнікаў праекта MOVABOX складуць новыя і цікавыя кнігі. Так што сачыць за беларускамоўным буккросінгам і, вядома, удзельнічаць у ім па-ранейшаму захапляльна.

Далучайцеся!

Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетцы velcom