Архiвы па гадах
ПАСЧПСН
 
1234123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930
Падпiска на навiны
Атрымоўваць прэс-рэлiзы
Атрымоўваць тэндары

velcom аб'яўляе папярэдні заказ на рэвалюцыйны флагман HTC U11

7 ліпеня 2017

Унікальны пераліўны дызайн, самы сучасны і магутны працэсар з усіх даступных на рынку, інавацыйная сістэма упраўлення Edge Sense, узрушальная якасць гучання, гутарак, фота і відэа – новы флагман ад HTC умее здзіўляць. Тыя з абанентаў velcom, якія паспеюць аформіць папярэдні заказ на навіну, ацэняць усе яго вартасці першымі.

Як і належыць флагману, новы смартфон ад HTC мае перадавое тэхнічнае «начынне»: васьміядзерны Qualcomm Snapdragon 835, 4 ГБ аператыўнай і 64 ГБ сталай памяці, 5,5-цалевы экран з натуральнай колераперадачай і выдатнай яркасцю. Аднак першае, чым прыцягвае ўвагу смартфон, – гэта дызайн: глыбокія люстраныя пералівы колеру ў выгнутым 3D-шкле Gorilla Corning Glass 5, якое затуляе заднюю паверхню корпуса.

Не менш уражальныя і рэалізаваныя ў HTC U11 унікальныя тэхналогіі. Першая з іх – гэта, безумоўна, Edge Sense: высокаадчувальны сэнсар, змесцаваны на бакавых гранях смартфона. З яго дапамогай можна запускаць любыя праграмы, выконваць патрэбныя дзеянні – ад здымкі фота да скролінгу старонак. Сэнсар умее распазнаваць рухі пальцаў і іх камбінацыі, кароткія і доўгія націскі, так што карыстач можа стварыць сваю ўласную мову камунікавання са смартфонам – інтуітыўна зразумелую і зручную.

Асноўная камера ў HTC U11 – адна з лепшых мабільных камер сярод усіх пададзеных на рынку ў наш час. Падобную разрознасць – 12 Мп – маюць многія прылады, але HTC U11 пераканаўча даводзіць, што зусім не ў колькасці мегапікселяў сакрэт ідэальных фатаграфій. Сэнсар UltraPixel 3 у спалучэнні з функцыяй Auto HDR Boost дазваляюць імгненна атрымліваць ідэальна збалансаваныя фатаграфіі з поўным захаваннем дэталяў як цёмных, так і светлых участкаў.

Што да франтальнай камеры, то – рэдкі выпадак! – у ёй выкарыстоўваецца матрыца з разрознасцю, што перавышае такую ў асноўнай: 16 Мп. Яна дазваляе здымаць бездакорныя сэлфі днём і ноччу.

HTC U11 адрозніваецца выдатнай сістэмай шумаўціску: дзе б ні знаходзіўся карыстач, яна адсякае ўсе чужыя шумы, пакідаючы толькі голас. Таму мабільнае камунікаванне з яго ўладальнікам – асаблівае задавальненне.

Заказаць HTC U11 і стацца адным з першых яго ўладальнікаў можна ўжо зараз! Для абанентаў velcom, штомесячная плата за прыладу ў растэрміноўку на ўмовах папярэдняга заказу складзе ад 129,90 рубля, першы ўзнос – ад 119,90 рубля. Набыць HTC U11 можна і адначаснай платай: за 1499 рублёў са зніжкай, па адменнай цане за 1549 рублёў ці за поўны кошт 1999 рублёў.

Больш падрабязна – у кансультантаў у фірмовых цэнтрах продажаў і абслугоўвання velcom, а таксама па тэлефонах даведкава-інфармацыйнай службы: з мабільнага тэлефона – 411 (званок у сеткі velcom бясплатны) і 7100 (званок платны), 8 (017) 330-30-30, а таксама ў нашых кансультантаў у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі».

Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетцы velcom