Архiвы па гадах
ПАСЧПСН
 
1234123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930
Падпiска на навiны
Атрымоўваць прэс-рэлiзы
Атрымоўваць тэндары

velcom дабудоўвае найбуйны ў Беларусі дата-цэнтр

29 чэрвеня 2017

Аператар velcom завяршае будаванне найбуйнага ў Беларусі цэнтра апрацоўкі дадзеных (ЦАД) у Мінску. У ім ужо арганізаваны серверныя залы і змесцавана абсталяванне, у тым ліку для круглагадовага клімат-кантролю і бесперабойнай падачы электрасілкавання, расказалі ў прэс-службе velcom.

ЦАД будуецца па сусветных стандартах, уласцівых стратэгічна важным аб'ектам. Дата-цэнтр загароджаны ад навакольнага свету жалезабетоннымі сценамі маналітнай канструкцыі, якія не баяцца фізічных пашкоджанняў. Апроч таго, самі залы з серверамі абаронены другім контурам бяспекі, то бок як бы знаходзяцца ўсярэдзіне «капсулы».

«ЦАД рэалізаваны па прынцыпе «будынак у будынку», што практычна выключае магчымасць яго пашкоджання ці пашкоджання сервераў нават падчас прыродных катаклізмаў», – адзначылі ў velcom.

Першая чарга цэнтра апрацоўкі дадзеных складаецца з двух машынных залаў, у кожным з якіх змесцавана па 104 серверныя шафы. Напаўняць іх будуць па жаданні кліентаў – можна будзе як усталёўваць сваё абсталяванне, так і скарыстаць віртуальную інфраструктуру velcom. Пакуль жа спецыялісты скончылі ўсталёўку і наладу кандыцыянераў, крыніц бесперабойнага сілкавання, размеркавальных шчытоў, трансфарматараў, сістэмы пажаратушэння і кантролю доступу.

Для працы першай чаргі ЦАДа трэба 2 МВт электраэнергіі, што параўнальна з патрэбай невялікага мікрараёна. Гэткую магутнасць могуць забяспечыць як вонкавая лінія электраперадач (да 8 МВт), так і два дызель-генератара па 1,2 МВт кожны. Для надзейнасці агаданы яшчэ адзін – рэзервовы, які ўключыцца ў выпадку аварыйнага спынення аднаго з пастаянна працуючых генератараў.

У машынных залах арганізавана сталая цыркуляцыя паветра. Так, да сервераў паступае халоднае паветра, што падаецца кандыцыянерамі з-пад падлогі, якое, праходзячы праз серверы, выводзіць цяпло і трапляе назад праз «гарачыя» калідоры. У выпадку страты электрычнасці і спынення працы кампрэсараў холадагент у баках, якія выконваюць функцыю тэрмаса, забяспечыць захаванне тэмпературы і працягне астуджаць сервера. У выніку абсталяванне будзе спраўна працаваць увесь час, пакуль не запрацуе рэзервовая крыніца сілкавання.

У дата-цэнтры агаданы цэнтр Упраўлення будынкам, які адказвае за «надвор'е»: прыкладам, рэгулюе тэмпературу і вільготнасць паветра. Уся інфармацыя выводзіцца на 12 велізарных дысплеяў, аднак сістэма здольная кіраваць працэсамі і без удзелу чалавека. «У прынцыпе супрацоўнікаў можа і не быць – сістэма выконвае большасць функцыяй самастойна», – растлумачылі ў velcom.

Усярэдзіне дата-цэнтра і па яго перыметры ўжо ўсталявана больш за 200 камер відэаназірання, выявы з якіх будуць перадавацца на сервер разам з паказаннямі датчыкаў. Служба бяспекі будзе кругласуткава асочваць бяспеку на аб'екце і зможа аператыўна рэагаваць на любую змену.

Дата-цэнтр падлучаны да звышхуткай оптавалакновай сеткі, якая здольная прапускаць да тысячы тэрабіт у секунду. Яна злучае ЦАД з галаўным офісам velcom на вуліцы Інтэрнацыянальнай і цэнтрам Упраўлення сеткай (Network and Service Operation Center) на вуліцы Захарава. Да звышхуткай сеткі будуць падлучаць карыстачоў дата-цэнтра, прытым кабель гатовы правесці проста ў офіс заказчыка. Агаданы і рэзервовы канал сувязі, які забяспечыць бесперабойнае анлайн-злучэнне ў любы час сутак.

Раней ЦАД velcom ужо атрымаў сертыфікат надзейнасці роўня Tier-3 (uptime institute) – гэта азначае, што ў ім будзе выкарыстоўвацца толькі самае сучаснае абсталяванне, а ўсе патрэбныя работы, улучаючы дыягностыку, замену і даданне серверных стоек, не будуць прыводзіць да прыпынення дзейнасці дата-цэнтра.

Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетцы velcom