Архiвы па гадах
ПАСЧПСН
 
1234512
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Падпiска на навiны
Атрымоўваць прэс-рэлiзы
Атрымоўваць тэндары

2048 відэа, 45 гадзін, 700 000 праглядаў – падведзены вынікі першага этапу конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom»

28 снежня 2017

Падведзены вынікі першага этапу рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» для вучняў 7 і 8 класаў. На працягу 2 з паловай месяцаў удзельнікі конкурсу запісвалі відэа, на якіх яны чытаюць творы са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Школьнікі з усёй Беларусі даслалі на конкурс 2048 відэа агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. У сацыяльных сетках гэтыя ролікі набралі ўжо больш за 700 000 праглядаў.

Прыём работ на конкурс «Чытаем па-беларуску з velcom», які праходзіць пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, завяршыўся 20 снежня. Затым адбылося пасяджэнне журы, якое вызначыла па 30 лепшых прадстаўнікоў ад кожнай вобласці і горада Мінска, якія выступяць у другім этапе конкурсу.

У склад журы конкурсу ўвайшлі пісьменнік, рэдактар часопіса «Вясёлка», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Уладзімір Ліпскі, пісьменніца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Раіса Баравікова, галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Булаўкіна, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, паэткі Кацярына Массэ і Маргарыта Латышкевіч.

«Гэта цуд! Я ўражаны тым, як дзеці чытаюць класікаў беларускай літаратуры. Як яны разумеюць гэтыя творы і прапускаюць іх у самую душу. Яны сапраўдныя артысты! Уражвае і тое, як добра яны ведаюць беларускую мову і валодаюць ёй. Я ўдзячны арганізатарам за тое, што далі жыццё такому цудоўнаму праекту», – падзяліўся сваімі ўражаннямі ад знаёмства з конкурснымі работамі старшыня журы Уладзімір Ліпскі.

Ініцыятарам конкурсу выступае кампанія velcom. «Мы хацелі б падзякаваць усім удзельнікам конкурсу, а таксама іх педагогам і бацькам за ўвагу да праекта і сапраўдную цікавасць да беларускай літаратуры. Мы рады, што праект «Чытаем па-беларуску з velcom» адкрывае для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстоўвае магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі», – адзначылі ў velcom.

Удзельнікі конкурсу размяшчалі ролікі на асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак – Вконтакте, Facebook або Instagram. Лідэрам сярод рэгіёнаў стала Гомельская вобласць, адкуль на конкурс паступіла 355 відэа. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі конкурсу сярод гараджан сталі школьнікі Мінска – імі было даслана 326 відэа. А самым актыўным раёнам быў Слаўгарадскі ў Магілёўскай вобласці, вучні 7 і 8 класаў з якога прачыталі для конкурсу 34 творы беларускай літаратуры.

Самымі папулярнымі сярод ўдзельнікаў конкурсу сталі наступныя творы: «Спадчына» Янкі Купалы, «Ручэй» Якуба Коласа, «Раманс» Максіма Багдановіча, «Трэба дома бываць часцей» Рыгора Барадуліна. Самы «чытаемы» аўтар – Янка Купала, менавіта яго творы навучэнцы абіралі часцей за іншыя.

Удзельнікі конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» максімальна праявілі фантазію пры падрыхтоўцы конкурсных відэа. Беларускія нацыянальныя касцюмы, складаны мантаж і нават жывое музычнае суправаджэнне – гэтым і многім іншым стараліся звярнуць увагу на свае працы ўдзельнікі. Цікава, што дзяўчат, якія прынялі ўдзел у конкурсе, у 3 разы больш, чым юнакоў. Яны даслалі 1564 відэа. Ад хлопчыкаў на конкурс было заяўлена 484 відэазапісы.

«Мне вельмі прыемна, што кожны вучань з усёй адказнасцю і захапленнем падышоў да ўдзелу ў гэтым праекце. Было вельмі цікава назіраць за тым, як кожны імкнецца вылучыцца і ўпрыгожыць свой выступ. Дзякуй усім удзельнікам за такую ўвагу да праекта і за іх талент, які па-сапраўднаму парадаваў нас, сябраў журы конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» – пракаментаваў акцёр і вядучы Юрый Жыгамонт.

Падчас першага этапу конкурсу да праекта далучыліся і дарослыя, якія праявілі ініцыятыву падтрымаць удзельнікаў. Сваё прачытанне беларускіх твораў запісалі на відэа генеральны дырэктар і топ-менеджэры velcom, прадстаўнікі дыпмісій замежных дзяржаў, прадстаўнікі Беларусі на міжнародным дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне», гульцы футбольных клубаў «Крумкачы», «Іслач», «Мінск», працоўныя калектывы «МТЗ» і «ММЗ», маладыя паэты, студэнты БДУ.

З лютага па красавік 2018 года пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытальнікі выступяць перад журы ўжывую. Па іх выніках пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёну будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. Ён пройдзе ў Мінску ў траўні 2018 г., пераможцам конкурсу будуць уручаны смартфоны маркі Apple.

Спіс пераможцаў першага этапа конкурса «Чытаем па-беларуску з velcom»

БРЭСЦКАЯ ВОБЛАСЦЬ
ПРОЗВІШЧА, ІМЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
Бажко Елізавета ДУА «Сярэдняя школа №18 г. Брэста»
Барысюк Ксенія ДУА «Сярэдняя школа №6 г. Брэста»
Гардзіеўская Марыя ДУА «Гімназія №3 г. Брэста»
Грыб Вольга ДУА «Альшанская сярэдняя школа №1»
Грыцкевіч Кірыл ДУА «Гімназія г. Ганцавічы»
Кавалёва Аляксандра УА «Столінская дзяржаўная гімназія»
Казловіч Карына ДУА «Малецкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад - сярэдняя школа»
Каляда Аляксандр ДУА «Сярэдняя школа №24 г. Брэста»
Катляроў Уладіслаў                    
Флора Назар
ДУА «Гімназія №5 г. Баранавічы»
Коцалева Аляксандра ДУА «Сярэдняя школа №37 г. Брэста»
Кулевіч Антон ДУА «Гімназія №6 г. Брэста імя Маршала Савецкага Саюза Г. К. Жукава»
Курылюк Марыя ДУА «Гімназія №2 г. Брэста»
Мазурук Іван ДУА «Амелянецкая сярэдняя школа»
Макарук Юлія ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Брэста»
Машлякевіч Ягор
Шляжко Дар'я
ДУА «Сярэдняя школа №28 г.Брэста»
Машлякевіч Вольга ДУА «Навадворская базавая школа»
Мішпількіна Ангеліна ДУА «Высокаўская сярэдняя школа»
Назарук Мілена ДУА «Гімназія №5 г. Брэста»
Пашкевіч Марыя УА «Столінская дзяржаўная гімназія»
Піўчык Ксенія ДУА «Стрыгаўскі дзіцячы сад - сярэдняя школа»
Пугачоў Міхаіл ДУА «Гімназія г. Кобрына»
Пыжык Соня ДУА «Сярэдняя школа №8 г.Брэста імя Героя Беларусі В.Н.Карвата»
Расалюк Ганна ДУА «Сярэдняя школа №32 г. Брэста»
Саўчук Соф'я ДУА «Сярэдняя школа №23 г.Брэста»
Сіманюк Марыя ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Брэста»
Сірэнка Лізавета ДУА «Рудская сярэдняя школа»
Сліпчэнка Крысціна ДУА «Малецкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад - сярэдняя школа»
Сухава Юлія ДУА «Сярэдняя школа №6 г. Кобрына»
Шчэрбацэвіч Елізавета ДУА «Гімназія г. Кобрына»
Якабук Яўген ДУА «Сярэдняя школа №17 г. Брэста»
ВІЦЕБСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
ПРОЗВІШЧА, ІМЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
Бандарэвіч Марыя ДУА «Сярэдняя школа №46 г. Віцебска»
Барадаўка Юлія ДУА «Чашніцкая гімназія»
Белавус Анастасія УА «Полацкая дзяржаўная гімназія №1 імя Францыска Скарыны»
Белянкова Кацярына ДУА «Арэхаўская сярэдняя школа ім. Ю. Смірнова Аршанскага раёна»
Бурлакоў Максім ДУА «Шумілінская раённая гімназія-інтэрнат»
Бяляева Яніна ДУА «Сярэдняя школа №46 г. Віцебску»
Варанкова Анастасія ДУА «Акцябрская сярэдняя школа Віцебскага раёна»
Васільева Яна ДУА «Шумілінская раённая гімназія-інтэрнат»
Вашкевіч Іван ДУА «Верхнядзвінская гімназія»
Ганебная Паліна УА «Полацкая дзяржаўная гімназія №1 імя Францыска Скарыны»
Германовіч Надзея УА «Глыбоцкая раённая гімназія»
Залеўская Арына УА «Полацкая дзяржаўная гімназія №1 імя Францыска Скарыны»
Ізмайловіч Дарына ДУА «Машканская дзіцячы сад - сярэдняя школа ім. А.К. Гараўца Сенненскага раёна»
Калесніковіч Варвара ДУА "Лужкаўская сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна"
Калуга Кацярына ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Оршы»
Капылова Паліна ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Дуброўна»
Карпусенка Аляксандра УА «Полацкая дзяржаўная гімназія №1 імя Францыска Скарыны»
Кузняцова Марыя
Навумаў Уладзіслаў
ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Віцебска»
Кулакоўская Злата ДУА "Глыбоцкая раённая гімназія"
Лазарэнка Анастасія ДУА «Гімназія №2 г. Орша»
Лапёнак Ксенія ДУА «Ушачская сярэдняя школа»
Мамедава Віялета УА «Полацкая дзяржаўная гімназія №1 імя Францыска Скарыны»
Мядзелец Ганна УА «Глыбоцкая раённая гімназія»
Небылоў Кірыл ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Віцебска»
Паўлава Таццяна ДУА «Ноўкінская сярэдняя школа Віцебскага раёна»
Прышчэпава Крысціна ДУА «Сярэдняя школа №12 г. Віцебска»
Сачнёва Лізавета ДУА «Сярэдняя школа № 2 ім. А. І. Дубасарскага г.п. Шуміліна»
Сенькавец Вікторыя ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Глубокае»
Шульга Кірыл ДУА «Верхнядзвінская гімназія»
Шыбека Мікіта ДУА «Суйкаўская сярэдняя школа Віцебскага раёна»
ГОМЕЛЬСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
ПРОЗВІШЧА, ІМЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
Адзінцова Ганна ДУА «Гімназія №14 г. Гомеля»
Алесіч Юлія ДУА «Сярэдняя школа №16 г. Мазыра»
Братчыніна Аляксандра ДУА «Сярэдняя школа №16 г. Мазыра»
Вiннiчэк Платон ДУА «Гімназія №14 г. Гомеля»
Вежнавец Канстанцін ДУА «Гімназія г. Светлагорска»
Высоцкая Вераніка ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Калінкавічы»
Грудніцкая Дар'я ДУА «Лельчыцкая сярэдняя школа №2»
Давыдава Ксенія ДУА «Крупецкі дзіцячы сад – сярэдняя школа»
Дубадзел Дар'я ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Ельска»
Жаўняк Міхаіл ДУА «Гімназія г. Хойнікі»
Жураўлёва Алеся ДУА «Матнявіцкі яслі-сад - базавая школа Чачэрскага раёна»
Здор Кацярына ДУА «Мікуліцкая сярэдняя школа»
Кухарэнка Крысціна ДУА «Дудзіцкая сярэдняя школа»
Ларчанка Аляксандра ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Рэчыца»
Лашкіна Елізавета ДУА «Палескі яслі-сад - сярэдняя школа Чачэрскага раёна»
Лось Уладзіслаў ДУА «Лельчыцкая сярэдняя школа №1»
Малюк Валерыя ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Ельска»
Мішчук Уладзімір ДУА «Юравіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа»
Некрашэвіч Ксенія ДУА «Глыбаўская сярэдняя школа»
Паляшчук Андрэй ДУА «Сярэдняя школа №16 г. Мазыра»
Раманцоў Ягор ДУА «Глыбаўская сярэдняя школа»
Рудэнка Аляксандра ДУА «Гімназія г. Добруша»
Самуйленак Ангеліна ДУА «Капаткевіцкая сярэдняя школа»
Саснок Павел ДУА «Сярэдняя школа №6 г. Рэчыца імя С.У.Сыча»
Струк Анастасія ДУА «Сярэдняя школа №16 г. Мазыра»
Ступінскі Ян ДУА «Радужская сярэдняя школа імя М.Г. Батракова»
Торчык Валерыя ДУА «Сярэдняя школа №10 г. Светлагорска»
Шаталава Ганна ДУА «Ліплянская сярэдняя школа»
Шыкалава Ірына ДУА «Сярэдняя школа №10 г. Светлагорска»
Яфімава Аляксандра ДУА «Рэчыцкая раённая гімназія»
ГРОДЗЕНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
ПРОЗВІШЧА, ІМЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
Агіенка Надзея ДУА «Крупаўская сярэдняя школа»
Астрамовіч Улляна ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Ашмяны»
Баярчук Арына ДУА «Гімназія №1 імя акадэміка Я.Ф. Карскага г. Гродна»
Баярчук Вераніка ДУА «Лелюкінскі дзіцячы сад - сярэдняя школа»
Буця Дар'я ДУА «Воранаўская сярэдняя школа»
Бычак Валерыя ДУА «Сярэдняя школа №16 г. Ліды»
Гарахоўскі Валерый ДУА «Цудзенішскі дзіцячы сад - сярэдняя школа»
Дзебыш Мікіта ДУА «Раціцкая сярэдняя школа»
Дзітко Уладзіслаў ДУА «Гімназія №1 імя акадэміка Я.Ф. Карскага»
Дрончанка Кацярына ДУА «Сянькоўшчынская сярэдняя школа Слонімскага раёна»
Жагунь Анастасія ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Шчучына»
Жамайтук Анастасія ДУА «Гезгалаўская сярэдняя школа»
Зімніцкая Кацярына ДУА «Сярэдняя школа №28 г. Гродна»
Клімук Дар'я ДУА «Азёрская сярэдняя школа»
Кузьміцкі Аляксей ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Скідзеля»
Куршук Дар'я УА «Дзяржаўная гімназія №1 г.п. Зэльва»
Лупачык Уладзіслаў ДУА «Гімназія №7 г. Гродна»
Мамедава Рэната ДУА «Мінойтаўская сярэдняя школа»
Мацкевіч Дар'я ДУА «Сярэдняя школа №2 імя М.П. Массонова г. Свіслачы»
Мерзаліева Маліка ДУА «Гімназія №1 імя акадэміка Я.Ф. Карскага г. Гродна»
Муліца Канстанцін ДУА «Гімназія №1 г. Іўе»
Новік Марыя ДУА «Сярэдняя школа №22 г. Гродна»
Прымачок Анастасія ДУА «Гімназія №2 г. Гродна»
Сініца Дар'я ДУА «Сярэдняя школа №28 г. Гродна»
Сумрач Аляксандра ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа п. Юбилейны»
Счасная Надзея ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Смаргоні»
Тумель Мілена ДУА «Сярэдняя школа №31 г. Гродна»
Халько Анастасія ДУА «Сярэдняя школа №28 г. Гродна»
Хільман Злата ДУА «Сярэдняя школа №2 імя М.П. Массонова г. Свіслачы»
Шкірман Ксенія ДУА «Гімназія №1 г. Слоніма»
г. МІНСК
ПРОЗВІШЧА, ІМЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
Гарэўскі Арсеній ДУА «Сярэдняя школа №120 г. Мінска»
Грамянок Уладзіслаў ДУА «Гімназія №7 г. Мінска»
Дарафей Кацярына ДУА «Гімназія №13 г. Мінска»
Жук Лізавета ДУА «Сярэдняя школа №89 г. Мінска»
Заенка Вікторыя ДУА «Гімназія №23 г. Мінска»
Залеская Вераніка УА «Мінская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў»
Іванова Ганна ДУА «Гімназія №56 г. Мінска»
Калыска Мар'я ДУА «Сярэдняя школа №115 г. Мінска»
Качэрва Злата ДУА «Сярэдняя школа №42 г. Мінска»
Кiшкурна Надзея ДУА «Гімназія №12 г. Мінска»
Куліч Сафія ДУА «Гімназія №18 г. Мінска»
Любкіна Марыя ДУА «Гімназія №37 г. Мінск»
Лявонава Вікторыя ДУА «Сярэдняя школа №168 г. Мінска»
Маркава Улляна ДУА «Гімназія №3 г. Мінска»
Місюль Усевалад ДУА «Гімназія №13 г. Мінска»
Мусвідас Ян ДУА «Гімназія №30 г. Мінска»
Наркевіч Паліна ДУА «Сярэдняя школа №89 г. Мінска»
Огар Марыя ДУА «Гімназія №15 г. Мінска»
Пакалевіч Вікторыя ДУА «Спецыяльная агульнаадукацыйная школа №188 для дзяцей з парушэннямі зроку г. Мінска»
Папова Лідзія ДУА «Сярэдняя школа №69 г. Мінска»
Паўлюк Кацярына ДУА «Сярэдняя школа №201 г. Мінска»
Сухадольская Аліна ДУА «Гімназія №7 г. Мінска»
Хадаркевіч Валерыя ДУА «Сярэдняя школа №153 г. Мінска»
Харольская Марыя ДУА «Гімназія №10 г. Мінска»
Хвешчанка Сафія ДУА «Сярэдняя школа №143 г. Мінска імя М. А. Ауэзава»
Хмялеўская Анфіса ДУА «Гімназія №11 г. Мінска»
Цэрлюкевіч Аляксандра ДУА «Гімназія №33 г. Мінска»
Чуклай Уладзімір ДУА «Гімназія №5 г. Мінска»
Чумакова Сафія ДУА «Гімназія №75 г. Мінска»
Шпак Лізавета ДУА «Гімназія №4 г. Мінска»
МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
ПРОЗВІШЧА, ІМЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
Астаповіч Ірына ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Слуцка»
Астрэйка Паліна ДУА «Песочанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа імя С. А. Умрэйка»
Бумбуль Дар'я ДУА «Чысцінская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна»
Бурцава Ксенія
Мароз Елізавета
ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Салігорска»
Весялуха Іван ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс яслі сад-сярэдняя школа №24 г. Барысава»
Гнучых Вікторыя ДУА «Негарэльская базавая школа №2»
Грынкевіч Паліна ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс яслі сад-сярэдняя школа №24 г. Барысава»
Давыдава Ганна ДУА «Гімназія №1 г. Старыя дарогі»
Дрозд Ганна ДУА «Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна»
Дубень Вольга ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Жодзіна»
Жукоўскі Ілля ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Лагойска»
Калеснік Ілля ДУА «Гімназія №1 г. Салігорска»
Камарэнка Дыяна ДУА «Чысцінская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна»
Клюеў Васіль ДУА «Навадворская сярэдняя школа»
Копаць Ксенія ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс яслі сад-сярэдняя школа №24 г. Барысава»
Кудзіна Юлія ДУА «Новавёскаўская сярэдняя школа»
Мазынская Паліна ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Жодзіна»
Місачэнка Вікторыя ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Крупкі»
Падаляка Кацярына ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Мар'іна Горка»
Печурэнка Уладзіслаў ДУА «Клецкая сярэдняя школа №1»
Прыгава Аліна ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Крупкі»
Прычынец Ангеліна ДУА «Рубяжэвіцкая сярэдняя школа»
Радзівіл Анастасія ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Крупкі»
Сенькавец Аляксандра ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Крупкі»
Сітнік Ганна ДУА «Бараўлянская сярэдняя школа»
Тумаш Мікіта ДУА «Маладзечанская санаторная школа-інтэрнат»
Шастак Арсеній ДУА «Гімназія №1 г. Салігорска»
Шпілеўская Дыяна ДУА «Азярцоўская сярэдняя школа»
Шутко Паліна ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Слуцка»
Якімовіч Стафан ДУА «Гімназія №1 г. Салігорска»
МАГІЛЁЎСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
ПРОЗВІШЧА, ІМЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
Акінчыц Марк ДУА «Сярэдняя школа №40 г. Магілёва»
Акуліч Дар'я ДУА «Нясяцкая сярэдняя школа»
Астаповіч Андрэй
Астаповіч Дзмітрый
ДУА «Гімназія г. Асіповічы»
Аўдзеенка Ангеліна ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Горкі»
Ачыновіч Дар'я ДУА «Нясяцкая сярэдняя школа»
Баранава Віталіна ГУО «Гімназія №2 г. Бабруйска»
Герасімёнак Кацярына ДУА «Мяжэсецкая сярэдняя школа»
Годзіна Ксенія ДУА «Сярэдняя школа №27 г. Бабруйска»
Дзегцяронак Настасся
Уварава Вераніка
ДУА «Нясяцкая сярэдняя школа»
Добышаў Дзяніс ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Крычава»
Домніч Вераніка ДУА «Горская сярэдняя школа Горацкага раёна»
Драздова Надзея ДУА «Свіслацкая сярэдняя школа Асіповіцкага раёна»
Жульева Юлія ДУА «Сярэдняя школа №21 г. Магілёва»
Калейчык Ганна ДУА «Сярэдняя школа №1 імя Героя Савецкага Саюза П.А. Крываноса г. Клічава»
Клепча Кацярына ДУА «Свіслацкая сярэдняя школа Асіповіцкага раёна»
Коласаў Цімафей ДУА «Сярэдняя школа №18 г. Бабруйска»
Крыванос Валерыя ДУА «Сярэдняя школа №1 імя Героя Савецкага Саюза П.А. Крываноса г. Клічава»
Лавецкая Анастасія ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Касцюковічы»
Лупекіна Анастасія ДУА «Сярэдняя школа №2 г.п Хоцімска»
Ляхава Ганна ДУА «Сярэдняя школа №2 iмя Ф.І. Кавалёва»
Маскалькова Валерыя ДУА «Мяжэсецкая сярэдняя школа»
Напрыенка Любоў ДУА «Гарбавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа»
Петрачэнка Вікторыя ДУА «Сярэдняя школа №2 г.п. Хоцімска»
Прошкіна Анастасія ДУА «Сярэдняя школа №2 г.п. Хоцімска»
Ступень Марына ДУА «Сярэдняя школа №10 г. Бабруйска»
Цапікава Ангеліна ДУА «Цяхцінскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа»
Цярэшчанка Станіслаў ДУА «Заброцкая сэрядняя школа Шклоўскага раёна»
Шабуня Дар'я ДУА «Гімназія г. Асіповічы»
Шаравараў Юрый ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Чавусы»
Шаўчэнка Ілля ДУА «Міхееўская сярэдняя школа»

Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетцы velcom