Архiвы па гадах
ПАСЧПСН
 
1234512
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Падпiска на навiны
Атрымоўваць прэс-рэлiзы
Атрымоўваць тэндары

velcom запусціў найбуйнейшую ў Беларусі сонечную электрастанцыю

19 жніўня 2016

Кампанія velcom пабудавала найбуйнейшую ў Беларусі сонечную электрастанцыю памерам з 60 футбольных палёў і магутнасцю, якой хопіць на ўключэнне ўсёй вячэрняй падсветкі Мінска. Праект рэалізаваны непадалёк ад Брагіна і служыць прыкладам альтэрнатыўнага асваення тэрыторый, пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы.

Аб'ём інвестыцый, укладзеных у праект, склаў 24 млн. еўра. Для кампаніі velcom гэта і доўгатэрміновы праект на перспектыўным рынку, і ўнёсак у захаванне экалогіі. Сонечная электрастанцыя павысіць энергетычную бяспеку краіны, знізіўшы яе залежнасць ад вуглевадароднай сыравіны. Кожная гадзіна працы парку дазволіць Беларусі адмовіцца ад 7 тысяч кубаметраў прыроднага газа.

Сонечную электрастанцыю ў Брагіне пабудавалі датэрмінова. Праект рэалізавалі на чатыры месяцы раней, чым было прадугледжана інвестыцыйным дагаворам. Спяшаліся невыпадкова – каб электрастанцыя «заспела» як мага больш сонечных летніх дзён. Гэтым летам адбыўся пробны пуск сонечнага парку, і электрастанцыю прынялі ў эксплуатацыю.

Сонечны парк velcom стаў найбуйнейшым у краіне, прычым як паводле памераў, так і па магутнасці. Электрастанцыя займае плошчу звыш 41 гектара, а яе намінальная магутнасць дасягае рэкордных для беларускіх геліяўстановак 18,48 МВт. Ніводны іншы аб'ект, які працуе ў краіне ад сонца, не валодае такімі характарыстыкамі.

Парк складаецца з 85 тысяч сонечных панэляў, якія ператвараюць сонечнае выпраменьванне ў электраэнергію пастаяннага току. Пасля гэтага яна паступае ў 617 інвертараў з напружаннем 0,4 кВ, якія ператвараюць яе ў пераменны ток. З дапамогай 10 трансфарматарных падстанцый напружанне падвышаюць да 20 кВ. У сваю чаргу магутны трансфарматар даводзіць яго да 110 кВ – ўзроўню, які неабходны для перадачы электраэнергіі ў адзіную сетку.

Каб звязаць паміж сабой усе панэлі і абсталяванне, у сонечным парку пракладзена больш за 730 км кабеляў, што перавышае адлегласць ад Мінска да Масквы. Кампанія velcom таксама пабудавала высакавольтную лінію электраперадачы працягласцю 4,5 км з 22 апорамі і трансфарматарам. Гэта дазволіла злучыць сонечную электрастанцыю з падстанцыяй «Брагін». Пры будаўніцтве сонечнага парку і паветранай лініі 110 кВ былі выкарыстаныя самыя сучасныя матэрыялы і абсталяванне замежных і беларускіх вытворцаў.

Сонечны парк мусіць удыхнуць жыццё ў тэрыторыі, пацярпелыя ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, і стаць прыкладам таго, як забруджаныя землі могуць быць выкарыстаны ў камерцыйнай дзейнасці і прыносіць карысць мясцовай эканоміцы. Да эксплуатацыйнага абслугоўванні парку будуць прыцягвацца мясцовыя падрадныя арганізацыі.

«Будаўніцтва сонечнага парку ў Брагіне – важны праект не толькі для velcom, але і для краіны ў цэлым. Рэспубліка не толькі становіцца энергетычна больш незалежнай, але і атрымлівае магчымасць знізіць страты, якія прыносіцца экалогіі, - адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў Смірноў. - Важна і тое, што дзякуючы праекту адбываецца адраджэнне тэрыторый, якія пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы і цяпер лічацца малапрыдатнымі для вядзення бізнесу. Узор Сонечнага парку даказвае, што і ў такіх рэгіёнах можна ўвасабляць у жыццё ўнікальныя праекты».

Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетцы velcom