Кіраўніцтва

Гельмут Дуз

Генеральны дырэктар

Нарадзіўся ў г. Клагенфурт (Аўстрыя) у 1971 г. У 1990 г. атрымаў дыплом па спецыяльнасці «Інжынер па тэхнічных сродках сувязі», а ў 1993 г. скончыў Венскі ўніверсітэт у галіне бізнес-адміністравання і праграмавання. У 2002 г. атрымаў другую адукацыю ў Дунайскім універсітэце па праграме MBA для кіраўнікоў.

Сваю прафесійную кар’еру пачаў у 1992 г. у якасці кансультанта па распрацоўцы і ўкараненні праграмнага забеспячэння для кантролінгу. З 1996 г. працуе ў холдынгу A1 Telekom Austria Group на розных кіруючых пасадах у фінансавым сектары. У 2004 г. прызначаны дырэктарам mobilkom austria group services GmbH, а таксама членам выканаўчай рады mobilkom austria group. З 2007 г. Гельмут Дуз паспяхова працуе на пасадзе генеральнага дырэктара беларускага сегмента A1 Telekom Austria Group, атрымліваючы пастаяннае прызнанне як на мясцовым, так і на міжнародным узроўні.

Мікалай Юшкевіч

Першы намеснік генеральнага дырэктара

Нарадзіўся ў пас. Каралёў Стан Мінскага раёна ў 1964 г. Скончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут сувязі імя Бонч-Бруевіча па спецыяльнасці «інжынер электрасувязі», служыў у шэрагах ВМФ.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1987 г. на пасадзе электрамеханіка электрасувязі ў Мінскаблтэлекаме. З 1998 г. па 1999 г. працаваў памочнікам міністра сувязі Беларусі. Сваю кар’еру ў кампаніі velcom (СП ТАА «Мабільная лічбавая сувязь») Мікалай пачаў у красавіку 1999г., заняўшы пасаду генеральнага дырэктара. З 2001 па 2005 гг. займаў розныя кіруючыя пасады і пакінуў кампанію ў 2005 годзе з пасады першага намесніка генеральнага дырэктара. З 2006 па 2011 гг. працаваў тэхнічным дырэктарам ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый» (БеСТ). У снежні 2012 г. вярнуўся ў кампанію velcom на пасаду першага намесніка генеральнага дырэктара.

Ірына Савіна

Намеснік генеральнага дырэктара па спажывецкім сегменце

Нарадзілася ў г. Мінск у 1966 г. У 1988 г. скончыла Беларускі політэхнічны інстытут з дыпломам бакалаўра ў галіне інфармацыйных сістэм і рабатызацыі. У 1999 г. атрымала другую вышэйшую адукацыю ў Беларускім эканамічным універсітэце, факультэт бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту.

З 1994 па 2002 г. займала пасаду кіруючага дырэктара ў кампаніі AVIS Rent A Car. У 2002 г. стала начальнікам аддзела карпаратыўных продажаў і фінансавага кантролю ў кампаніі «МТС». З 2005 па 2007 г. узначальвала маркетынгавы аддзел дыстрыб’ютара элітных алкагольных напояў, потым – маркетынгавы аддзел кампаніі P&G. У перыяд з 2009 па 2012 г. займала пасаду начальніка ўпраўлення рознічных продажаў у velcom. У рамках кар'ернага развіцця была прызначана маркетынгавым дырэктарам кампаніі Prestigio EMEA, ASBIS Group (2012 – 2013), камерцыйным дырэктарам аператара Altel (2013 – 2016), а таксама дырэктарам па развіцці спажывецкага сегмента аператара Kcell, TELIA Group, Рэспубліка Казахстан. У 2018 годзе кар'еру працягнула на пасадзе генеральнага дырэктара сеткі Apple Premium Reseller у СНД. У лістападзе 2018 г. была прызначана на пасаду намесніка генеральнага дырэктара velcom па спажывецкім бізнесе.

Роберт Дашан

Намеснік генеральнага дырэктара па развіцці карпаратыўнага сегмента i IKT

Нарадзіўся ў г. Ерэван (Арменія) у 1965 г. У 1990 г. скончыў Ерэванскі дзяржаўны ўніверсітэт, а потым працягнуў адукацыю ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Праходзіў навучанне ў ЗША ў Amherst College, Amherst, MA., а таксама ў рамках праграм павышэння кваліфікацыі для кіруючых супрацоўнікаў у Kellogg School of Management, у The University of Chicago Booth School of Business і ў The Wharton School of the University of Pennsylvania.

Мае больш чым 20-гадовы вопыт працы ў тэлекамунікацыйнай сферы Рэспублікі Беларусь. З 1995 па 2001 г. працаваў у якасці фінансавага дырэктара СП ЗАТ «Мабілком». З 2001 г. пачаў працаваць у камандзе Унітарнага прадпрыемства «Вэлком» на пасадзе намесніка генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях, далей – намесніка генеральнага дырэктара па маркетынгу, продажах і абаненцкім абслугоўванні. З верасня 2018 г. прызначаны на пасаду намесніка генеральнага дырэктара па развіцці карпаратыўнага сегмента, якое ўключае абслугоўванне бізнес-кліентаў кампаніі па напрамках продажаў паслуг мабільнай і фіксаванай сувязі, сэрвіснага абслугоўвання і падтрымкі, а таксама рэалізацыі ІКТ-паслуг.

Андрэас Граф

Намеснік генеральнага дырэктара па фінансавых пытаннях

Нарадзіўся і вырас у г. Вена (Аўстрыя). Пачаў сваю кар’еру ў кампаніі A1 (Аўстрыя) тэлекамунікацыйнага холдынга А1 Telekom Austria Group у 2004 г. у якасці спецыяліста ўпраўлення кантролінгу ў вобласці HR, кліенцкага абслугоўвання і тэхналагічнага забеспячэння. У 2011 г. быў прызначаны кантролінг-дырэктарам А1 Telekom Austria Group, уключаючы напрамкі фіксаванага бізнесу.

У гэтым жа годзе стаў фінансавым дырэктарам кампаніі Vipnet (Харватыя) і браў удзел у кіраванні эканамічным блокам харвацкага аператара да 2015 г. З 2017 г. прызначаны на пасаду намесніка генеральнага дырэктара velcom па эканамічных пытаннях.

Крысціян Лакé

Намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях

Нарадзіўся ў 1967 г. у Германіі, навучаўся ва Універсітэце г. Карлсруэ (Германія). Мае багаты вопыт працы на кіруючых пасадах у сферы развіцця сеткі, атрыманы ў шэрагу еўрапейскіх кампаній па аказанні паслуг у галіне тэлекамунікацый і мультымедыя.

З’яўляючыся дырэктарам па тэхнічным развіцці tele.ring, зрабіў важкі ўнёсак у развіццё кампаніі з першых дзён яе дзейнасці на рынку. Браў удзел у працоўнай групе па зліцці кампаній tele.ring і T-Mobile, пасля чаго ажыццяўляў кіраванне аб’яднанай радыё-, транспартнай і камутацыйнай сеткай. Больш за чатыры гады ён прапрацаваў у буйнейшым аператары кабельнай сувязі Аўстрыі кампаніі UPC, якая ўваходзіць у склад холдынга Liberty Global, на пасадзе дырэктара па тэхнічным развіцці. З лютага 2015 г. Крысціян Лакэ́ ўзначаліў тэхнічны сектар velcom.

Антон Бладзік

Намеснік генеральнага дырэктара па лічбавых платформах і кантэнце

Нарадзіўся ў 1980 г. у г. Баранавічы. У 2001 г. скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, факультэт міжнародных эканамічных адносін па спецыяльнасці кіраванне знешнеэканамічнай дзейнасцю. У 2006 г. атрымаў другую адукацыю па праграме МВА Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Пачаў сваю кар’еру ў 1999 г. у Мінскам НДІ радыёматэрыялаў з пасады эканаміста аддзела знешнеэканамічных сувязяў. У 2005 г. пераведзены на працу ў Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт галоўным эканамістам упраўлення эканомікі і фінансаў. З 2008 г. – камерцыйны дырэктар ГМ «Бульбаш». Пачынаючы з 2012 г., прызначаны намеснікам дырэктара па працы з прыватнымі кліентамі ЗТАА «АЛС» (ГМ «Атлант Тэлекам»), у 2014 г. – намеснікам дырэктара па камерцыйных пытаннях. У 2016 г. увайшоў у склад Савета дырэктараў Унітарнага прадпрыемства «Вэлком» на пасадзе намесніка генеральнага дырэктара па фіксаванай сувязі і інтэграцыі. З лістапада 2018 г. заняў пазіцыю намесніка генеральнага дырэктара па лічбавых платформах і кантэнце.

Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетцы velcom