Супрацоўніцтва

Наша кампанія адкрытая для супрацоўніцтва і заўсёды рада знайсці новых дзелавых партнёраў. Мы шукаем партнёраў на тэрыторыі Беларусі, якія зацікаўленыя ў тым, каб:

1. Стаць дылерам velcom
2. Рэалізоўваць камплекты ПРИВЕТ
3. Рэалізоўваць карты папаўнення рахунку velcom і ПРИВЕТ
4. Прымаць удзел у працэдурах закупкі тавараў і паслуг ЗП “Вэлком”, накіроўваць камерцыйныя прапановы

Спіс дакументаў, неабходных для афармлення дагаворных адносін (копіі, засведчаныя пячаткай):

1. З індывідуальным прадпрымальнікам
2. З юрыдычнай асобай

Як стаць дылерам

Дылер velcom прадстаўляе інтарэсы кампаніі і аказвае наступныя паслугі:

  • падпісанне дагавораў аб аказанні паслуг электрасувязі і дагавораў аб аказанні паслуг ПРИВЕТ;
  • аказанне кліентам дадатковых і/ці спецыяльных паслуг, якія прадастаўляюцца ЗП «Вэлком»;
  • кансультаванне кліентаў па пытаннях, якія ўзнікаюць ў іх адносна паслуг ЗП «Вэлком»;
  • рэалізацыя карт экспрэс - аплаты і карт перадаплаты ПРИВЕТ;
  • продаж тэлефонных апаратаў стандарта GSM і аксесуараў да іх.

Стаць дылерам  velcom можна пры выкананні наступных умоў:

  • наяўнасць гандлёвых плошчаў у ажыўленым месцы;
  • наяўнасць ліцэнзіі на рознічны гандаль;
  • магчымасць выканаць знадворнае і ўнутранае афармленне пункта продажу і абслугоўвання ў адпаведнасці з патрабаваннямі кампаніі velcom;
  • магчымасць абсталяваць пункт продажу і абслугоўвання сучаснай офіснай мэбляй, камп’ютэрам, падключаным да сеткі Інтэрнэт, ксераксам, сканерам і інш.

Заяўкі прымаюцца па адрасе dealers@velcom.by ці факсе 8 (017) 2269345 у адпаведнасці з прыложанай формай.

Спіс дакументаў, неабходных індывідуальнаму прадпрымальніку для афармлення дагаварных адносін:

  1. Пасведчанне аб рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка
  2. Паведамленне аб прысваенні УНП (УНН)
  3. Юрыдычны адрас
  4. Банкаўскія рэквізіты

Спіс дакументаў, неабходных юрыдычнай асобе для афармлення дагаварных адносін:

  1. Пасведчанне аб рэгістрацыі юрыдычнай асобы
  2. Статут
  3. Паведамленне аб прысваенніі УНП (УНН)
  4. Юрыдычны адрас
  5. Банкаўскія рэквізіты

Рэалізацыя камплектаў ПРИВЕТ

Асноўная дзейнасць дылерскага пункта продажу ПРИВЕТ заключаецца ў  продажы камплектаў ПРИВЕТ, аднак тут могуць рэалізоўвацца:

  • карты экспрэс - аплаты і карты перадаплаты ПРИВЕТ);
  • тэлефонныя апараты стандарта GSM, якія прадастаўляюцца ЗП «Вэлком».

Патрабаванні да прэтэндэнтаў:

  • наяўнасць гандлёвых плошчаў
  • наяўнасць ліцэнзіі на рознічны гандаль
  • праца па безнаяўнаму разліку

Заяўкі прымаюцца па адрасе dealers@velcom.by ці факсе 8 (017) 2269345 у адпаведнасці з прыложананай формай.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 8(017) 3303030.

Реалізацыя карт папаўнення рахунку velcom і ПРИВЕТ

Калі Вы зацікаўленыя ў рэалізацыі карт экспрэс - аплаты і карт перадаплаты ПРИВЕТ, дасылайце заяўкі па адрасе dealers@velcom.by ці факсе 8 (017) 2269345 у адпаведнасці з прыложанай формай.

Патрабаванні да прэтэндэнтаў:

  • наяўнасць гандлёвых плошчаў
  • праца па безнаяўнаму разліку

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 8(017) 3303030.

Удзел у працэдурах закупкі тавараў і пасуг ЗП “Вэлком”, прадастаўленне камерцыйных прапаноў

Калі Вы зацікаўленыя ва ўдзеле ў працэдурах закупкі тавараў і паслуг ЗП “Вэлком”, прадастаўленні камерцыйных прапаноў, накіроўвайце заяўкі па адрасах:

Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетцы velcom