Пра кампанію

Унітарнае прадпрыемства «Вэлком» аказвае паслугі мабільнай сувязі пад гандлёвымі маркамі velcom і PRIVET, а таксама паслугі фіксаванага інтэрнэту на базе ўласнай оптавалаконнай сеткі. Назва брэнду velcom – гэта спалучэнне двух слоў: velocity (ад англ. шпаркасць, хуткасць) і communications (ад англ. камунікацыі).

Ад 16 красавіка 1999 года кампанія пачала ажыццяўляць камерцыйную дзейнасць па прадастаўленні паслуг і тавараў мабільнай сувязі. Гэты дзень і стаў Днём нараджэння velcom. З 2007 года Унітарнае прадпрыемства «Вэлком» уваходзіць у склад Telekom Austria Group (TAG, да чэрвеня 2010 года – mobilkom austria group), аднаго з вядучых тэлекамунікацыйных холдынгаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, які аб'ядноўвае восем кампаній-аператараў фіксаванай і мабільнай сувязі. Набыццё velcom аўстрыйскім холдынгам (у лістападзе 2007 года - 70%, а ў кастрычніку 2010 года астатніх 30% акцый) адкрыла новую главу ў гісторыі дзейнасці кампаніі.

Місія

Разам з нашымі кліентамі мы рухаемся наперад, каб рабіць жыццё людзей лепшым, прапаноўваючы перадавыя паслугі сувязі.


Зона пакрыцця

Кампанія velcom прадастаўляе паслугі на аснове тэхналогій GSM (GPRS, EDGE), UMTS (HSDPA, HSUPA), HSPA+ на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

У сакавіку 2010 года velcom прыступіў да разгортвання 3G-сеткі. У лютым 2016 года аператар першым запусціў перадавую тэхналогію перадачы даных UMTS-900, якая дазваляе кардынальна пашырыць зону пакрыцця і павысіць якасць мабільнага інтэрнэту па ўсёй краіне. Званкі HD-фармату і хуткасны інтэрнэт зараз даступныя на тэрыторыі, на якой пражывае 99% насельніцтва краіны.

Кампанія velcom вялікую ўвагу надае якасці сувязі. Для гэтага праводзіцца частотнае планаванне, пастаянны маніторынг якасці сеткі і своечасовая мадэрнізацыя. Усе работы выконваюць высокакваліфікаваныя спецыялісты velcom, якія прайшлі стажыроўкі ў вядучых еўрапейскіх кампаніях.

У 2017 годзе velcom таксама запусціў у Мінску першую ў краіне вузкапалосную сетку NB-IoT (Narrow Band Internet of Things) для «інтэрнэту рэчаў». Новай тэхналогіяй, якая лічыцца перадавой нават па светавых мерках, пакрыта ўся тэрыторыя сталіцы. Для яе не існуе цяжкадаступных месцаў, не з’яўляюцца перашкодай масіўныя сцены будынкаў і цокальныя паверхі. Сетка NB-IoT набліжае лічбавую рэальнасць, у якой датчыкі і прыборы дапамагаюць людзям, робяць горад «разумным» і павышаюць эфектыўнасць прадпрыемстваў.

У 2017 годзе velcom першым у свеце запусціў сетку з адзіным віртуальным ядром. Спецыялісты істотна пераўтварылі архітэктуру асноўнай сеткі і перанеслі не толькі ўсе існуючыя базавыя кампаненты ядра на новую «воблачную» платформу з выкарыстаннем тэхналогіі NFV (віртуалізацыі сеткавых функцый), але і інтэгравалі новыя. Як вынік – сетка стала больш гнуткай, надзейнай і шматфункцыянальнай.


Абаненцкая база

Па выніках 4 квартала 2017 года колькасць абанентаў кампаніі дасягнула 4,86 мільёна чалавек. Сярод абанентаў кампаніі – найбуйнейшыя прадпрыемствы і арганізацыі краіны, а таксама прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу.


Дадатковыя паслугі

Кампанія прадастаўляе сваім абанентам шматлікія сэрвісы, якія робяць сувязь velcom яшчэ больш камфортнай і пашыраюць магчымасці выкарыстання мабільнай прылады.

Акрамя звыклых для абанентаў базавых паслуг: галасавой сувязі, перадачы даных, SMS, MMS, відэазванкоў, галасавой пошты і іншых, velcom прапануе шырокі спектр дадатковых сэрвісаў. Сярод іх:


Абслугоўванне

Ад самага пачатку сваёй дзейнасці кампанія velcom прадастаўляе сваім абанентам камфортныя ўмовы мабільных камунікацый, пастаянна пашыраючы пералік інавацыйных мабільных паслуг і ствараючы магчымасці для ўкаранення перспектыўных тэхналогій.

Сваім кліентам velcom прапануе не проста тарыфныя планы, а пакеты паслуг з уключанай колькасцю мегабайт і рашэнні, якія ўлічваюць патрэбы розных карыстальнікаў – пачаткоўцаў, упэўненых, а таксама прасунутых карыстальнікаў смартфонаў і планшэтаў.

Спецыяльна для жыхароў мястэчак і сельскай мясцовасці аператар развівае лінейку тарыфных планаў PRIVET з выгаднымі званкамі. Таксама кампанія velcom прапануе цэлую групу тарыфных планаў, прызначаных спецыяльна для карпаратыўных кліентаў і накіраваных на аптымізацыю выдаткаў пры захаванні высокіх стандартаў якасці сувязі і сэрвісу.

Абаненты кампаніі velcom могуць атрымаць поўны набор паслуг і прафесійныя кансультацыі, набыць смартфоны і тэлефоны, планшэты, USB-мадэмы, GPS-трэкеры, мабільныя аксэсуары, а таксама аплаціць паслугі сувязі ў 85 фірменных цэнтрах продажаў і абслугоўвання ў 32 населеных пунктах Беларусі.

Для камфорту абанентаў большасць цэнтраў продажаў і абслугоўвання velcom працуюць па зручным графіку – з 9:00 да 21:00 без абеду і выхадных. Офісы размешчаны ў папулярных месцах і аказваюць увесь спектр магчымых паслуг кампаніі. Усе пытанні можна вырашыць аператыўна і на месцы. Акрамя ўласнай сеткі гандлёвая марка velcom прадстаўлена ў 433 дылерскіх салонах сувязі па ўсёй краіне. Аплаціць паслугі мабільнай сувязі можна адным з 16 спосабаў.

Абанентам velcom таксама прапаноўваюцца шырокія магчымасці самаабслугоўвання. З дапамогай USSD, ІССА, АССА і шэрагу іншых рашэнняў кліенты могуць эканоміць свой час на зварот у цэнтры продажаў і абслугоўвання і атрымліваць усю патрэбную інфармацыю (баланс, змена тарыфнага плану, падключэнне/адключэнне дадатковых паслуг і інш.) у любы час і ў любым месцы, у тым ліку і за межамі Рэспублікі Беларусь.

Акрамя гэтага, на ўсе пытанні, якія ўзнікаюць у абанентаў, заўсёды гатовая адказаць прафесійная служба падтрымкі кліента. Даведачна-інфармацыйная служба velcom даступная па нумарах мабільнага тэлефона 411 (званок у сетцы velcom бясплатны) і 7100 (званок платны), а таксама па гарадскім нумары 8 (017) 330-30-30 кругласутачна. Таксама любы кліент можа ў любы зручны час звярнуцца да кансультантаў velcom у Facebook, Twitter, «Вконтакте» і «Аднакласнікі».

Асобна варта адзначыць, што velcom сёння – гэта не толькі аператар мабільнай і фіксаванай сувязі, якая адпавядае еўрапейскім стандартам якасці, але і адзін з найбуйнейшых пастаўшчыкоў смартфонаў і планшэтаў у Беларусі. Для пакупнікоў мабільнага абсталявання ў velcom заўсёды даступныя выгадныя ўмовы набыцця, спецыяльныя прапановы (уключаючы беспрацэнтную растэрміноўку і зніжкі), прафесійная кансультацыя пры выбары прылад, дапамога ў наладзе смартфонаў і планшэтаў, а таксама афіцыйная гарантыя.

Для зручнасці кліентаў увесь асартымент мабільных прылад, прадстаўленых у гандлёвай сетцы velcom, даступны ва ўласнай інтэрнэт-краме.

Інтэрнэт-крама shop.velcom.by:

  • прапануе вялікую колькасць акцый і спецыяльных прапаноў, а таксама выгадныя варыянты куплі девайсов са зніжкай, па спецыяльнай цане або ў растэрміноўку на 6 і 11 месяцаў;
  • дазваляе аплачваць пакупкі прама з рахунку свайго мабільнага тэлефона;
  • ажыццяўляе дастаўку кур'ерам у любы пункт Беларусі або прапануе скарыстацца варыянтам самавывазу замоўленай прылады ў Мінску і Гомелі;
  • прадастаўляе магчымасць замовы праз інтэрнэт-краму не толькі мабільнага абсталявання, але і новай SIM-карты з патрэбным тарыфным планам.

Абаненты кампаніі, у залежнасці ад тыпу мабільнага абсталявання, могуць выбіраць для працы як звычайную SIM-карту, так і micro-SIM альбо nano-SIM, а таксама TWIN-карты, альбо micro-TWIN і nano-TWIN пры неабходнасці выкарыстання паслуг сувязі ў некалькіх прыладах.


Новыя бізнэсы velcom

Дата-цэнтр velcom
У верасні 2017 у Мінску velcom запусціў найбуйнейшы ў Беларусі цэнтр апрацоўкі даных (ЦАД). Дата-цэнтр заняў плошчу ў 7,5 тыс. квадратных метраў і на сённяшні дзень з’яўляецца найбуйнейшым у Беларусі. Дата-цэнтр velcom мае міжнародны сертыфікат Uptime Institute (UI) па ўзроўні адмоваўстойлівасці Tier III у катэгорыях Design і Facility. ЦАД разлічаны на 800 серверных стоек і мае ўласнае аптычнае кальцо – 43 кіламетры сеткі з прапускной здольнасцю 1 Тбіт / сек. У цяперашні час дата-цэнтр прадастаўляе такія паслугі: размяшчэнне сервернага і сеткавага абсталявання (Colocation), арэнда віртуальных рэсурсаў для пабудовы IT-інфраструктуры (IaaS), Smart Server – арэнда фізічнага абсталявання для разгортвання і запуску ўласных праграмных рашэнняў.

Лічбавае тэлебачанне voka 
Кампанія velcom прадастаўляе лічбавае інтэрактыўнае тэлебачанне VOKA. У цяперашні час глядзець тэлеперадачы, папулярныя фільмы і серыялы без тарыфікацыі мабільнага трафіка ў сетцы velcom можна на любым устройстве – смартфоне, планшэце, стацыянарным камп’ютары, ноўтбуку і тэлевізары, уключаючы Smart TV на тэлевізарах Samsung і LG. Лічбавае тэлебачанне VOKA дазваляе глядзець больш за 70 рэйтынгавых тэлеканалаў, у тым ліку 10 у HD-якасці. Гледачам таксама даступныя кіназалы, анлайн-кінатэатры MEGOGO і «Амедыятэка» з вядомымі серыяламі ад HBO, Fox, Showtime, Starz і BBC. Першыя 7 дзён усім кантэнтам можна карыстацца бясплатна. Сэрвіс даступны праз сетку любога аператара Беларусі.

Тэлевізары ў растэрміноўку
velcom рэалізуе тэлевізары брэндаў Samsung і LG з падпіскай на лічбавае тэлебачанне VOKA. Устройства можна купіць праз інтэрнэт-магазін shop.velcom.by у беспрацэнтную растэрміноўку да 24 месяцаў без першапачатковага плацяжу. Дастаўка па Беларусі бясплатная. Тэлевізары прадаюцца ў камплекце з сэрвісам VOKA, які даступны праз праграму для Smart TV. Пры гэтым, глядзець VOKA можна і на іншых устройствах – напрыклад, на смартфоне, ноўтбуку ці планшэце – без дадатковай платы.

Сонечная электрастанцыя
Улетку 2016 года velcom запусціў найбуйнейшую ў Беларусі сонечную электрастанцыю. Праект рэалізаваны ў Гомельскай вобласці недалёка ад Брагіна. Сонечны парк складаецца з 85 тысяч сонечных панэляў, якія займаюць тэрыторыю памерам з 60 футбольных палёў. Для злучэння паміж сабой усіх сонечных модуляў кампанія velcom праклала каля 800 км кабельных ліній, што супастаўна з адлегласцю ад Мінска да Масквы.


Спецыяльныя прапановы для пастаянных абанентаў velcom

Мы цэнім кожнага абанента! Кліентам, якія доўга абслугоўваюцца ў нашай кампаніі, мы рады прадаставіць магчымасць аплаты па факце. Паслуга дазваляе аплачваць сервісы пасля іх выкарыстання і прапануецца кліентам – фізічным асобам, якія з'яўляюцца абанентамі кампаніі больш за паўгода.


Уклад у эканоміку Беларусі

Асноўны напрамак інвестыцый velcom – набыццё сучаснага абсталявання вядучых сусветных вытворцаў і найноўшых тэхналагічных рашэнняў, а таксама стварэнне надзейнай інфраструктуры сеткі.

velcom з'яўляецца першым мабільным аператарам Беларусі, у сетцы якога былі запушчаны такія культавыя паслугі як SMS, MMS, GPRS, а таксама відэазванок. Акрамя таго, кампанія velcom паспрыяла з'яўленню ў Беларусі такіх паслуг як SMS-банкінг, мабільная электронная пошта і галасавая пошта, а таксама продаж мабільных прылад у растэрміноўку.

На працягу многіх гадоў кампанія velcom з'яўляецца адным з найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў краіны. У партфелі ўзнагарод кампаніі – дыплом «Лепшы прадпрымальнік года г. Мінска» у намінацыі «Лепшы прадпрымальнік – арганізацыя з замежнымі інвестыцыямі» і іншыя ганаровыя званні.


Сацыяльныя і спонсарскія праграмы

Як кампанія з сацыяльна адказным бізнесам, velcom не застаецца ў баку ад сацыяльных праблем, якія стаяць перад грамадствам. У спісе прыярытэтных напрамкаў – дапамога дзецям і садзейнічанне захаванню нацыянальных каштоўнасцей.

velcom мае доўгую гісторыю дабрачыннасці і дапамогі тым дзецям, якім яна неабходная. Кампанія таксама падтрымлівае выхаванне новага пакалення таленавітых беларускіх грамадзян.

velcom імкнецца дапамагчы беларусам зноў адкрыць сваю спадчыну: традыцыі, гісторыю, культуру і іншыя элементы нацыянальнага набытку. Кампанія звяртае асаблівую ўвагу на найважнейшыя беларускія артэфакты, якія нас акружаюць, такія, як беларуская мова, наша сучасная культура і куткі некранутай прыроды.

Шмат гадоў запар velcom праводзіць дабрачынную калядную ініцыятыву «Рабіць дабро так проста!», пастаянна аказвае спонсарскую дапамогу дзіцячым і медыцынскім установам. Сярод самых вядомых сацыяльных праектаў velcom апошняга часу – усенародная ініцыятыва #velcombegom, адукацыйны праект «Чытаем па-беларуску з velcom», дабрачынны праект «Я бачу!» і шэраг ініцыятыў у дапамогу дзецям з аўтызмам.

Кампанія падтрымлівае буйныя спартыўныя падзеі. У снежні 2017 года velcom стаў афіцыйным аператарам сувязі II Еўрапейскіх гульняў 2019 года. velcom забяспечыць спартсменаў і балельшчыкаў сувяззю і дапаможа з арганізацыяй і папулярызацыяй мерапрыемства. Статус афіцыйнага аператара сувязі замацаваны пагадненнем аб супрацоўніцтве, якое заключылі кампанія і Фонд «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года».

velcom часта называюць лідарам у сферы карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, што пацвярджаецца вынікамі розных рэспубліканскіх конкурсаў. У прыватнасці, у студзені 2018 года кампанія атрымала гран-пры конкурсу «Брэнд года» ў катэгорыі «Сацыяльна адказны бізнес» і залаты медаль у катэгорыі «Актыўная сацыяльная пазіцыя». Кампанія таксама прызнавалася лідарам па колькасці ўзнагарод і намінацый на штогадовай прэміі ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці.


Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетцы velcom