Заўтра
пачынаецца сёння

Што можна сказаць пра нашу сучаснасць? Мы падзараджаем гаджэты ад сонца. Смартфон падбірае навіны пад нашыя інтарэсы. Касмічны турызм квітнее. Можна патэлефанаваць сваім згубленым ключам і сыграць арыю Кармэн на планшэце. Smart-тэхналогіі паляпшаюць жыццё, ператвараючы колішнія мроі ў рэальнасць, якой можна кіраваць пры дапамозе смартфона.
Чаго чакаць заўтра? Глядзіце самі. Заўтра пачынаецца сёння.
Прапанаваць сябрам
ТВ-трэйлер
velcomBelarus
Відэа са здымачнай пляцоўкі
velcomBelarus
Сачыць, каб кіроўца не заснуў? Зроблена! Паведаміць, калі побач адбываецца нешта цікавае? Зроблена! Знайсці вольныя месцы ў кавярні? Зроблена! Кіраваць усёй тэхнікай з дапамогай адной прылады? Зроблена! Паклапаціцца, каб ніхто не змерз, чакаючы трамвай? Зроблена! Апынуцца на абедзе ў італьянскай сям‘і? Зроблена! Ці можна патэлефанаваць сваім ключам? Ці дастаткова святла мінскага сонца для падзарадкі сонечных батарэй? Што рабіць, калі новы тэлефон трапіў у ваду? Ці магчыма сыграць “Кармэн” на смартфонах?
Французскія навукоўцы распрацавалі мабільнае прыстасаванне для кіроўцаў: праверце хуткасць рэакцыі, каб высветліць, ці не заснеце вы за рулём. Апроч таго, прыстасаванне вызначыць, калі кіроўца заплюшчыць вочы, абудзіць яго і параіць месца, дзе можна адпачыць. Усталюйце адмысловае прыстасаванне, і наступным разам, калі побач здарыцца штосьці вартае ўвагі, вы атрымаеце push-апавяшчэнне ці SMS-паведамленне. Адкрыццё выставы, распродаж ці з’яўленне новага аўтобуснага маршрута – вы будзеце ў цэнтры мясцовых навін. Беларускія праграмісты вынайшлі прыстасаванне, якое траснлюе падзеі з розных месцаў свету ў рэальным часе. Адна з адметнасцяў – прынцып «інфармацыя шукае вас сама». Вы можаце, напрыклад, абраць пэўную кавярню, а прыстасаванне імгненна паведаміць, калі там з’явіцца вольны столік ці будзе канцэрт вашай улюбёнай спявачкі. Навошта некалькі пультаў, калі можна абысціся адным гаджэтам? Зараз ваш дом – гэта smart-дом: з дапамогай смартфона ці планшэта можна ўключаць і выключаць святло, кіраваць тэлевізарам, мікрахвалёўкай і нават пральнай машынай, адчыняць ці зачыняць жалюзі. Зручна, праўда? Чакаць на прыпынку больш не трэба: загадзя зазірніце ў смартфон і даведайцеся, калі прыйдзе ваш транспарт, каб спланаваць час. Да таго ж, мабільныя прыстасаванні дазваляюць аплаціць праезд пры дапамозе банкаўскіх картак, электронных грошай ці рахунку абанента сотавай сувязі. Скарыстайцеся сэрвісам, які дапамагае вандроўнікам завітаць на сапраўдны хатні пачастунак у чужой краіне. Мясцовыя жыхары, гатовыя прыняць замежнікаў, рэкламуюць на сайце ўласны маленькі “рэстаран” – дадаюць фотаздымкі хаты і кошт страў. Наведвальнік замаўляе дату, а пасля цягам 24 гадзін атрымлівае ад гаспадара падцверджанне – запрашэнне ў госці. Так, тэлефануйце! Прымацуйце да ключоў адмысловы аксэсуар-цэтлік, усталюйце на смартфон прыстасаванне, і наступным разам, калі забудзеце, дзе ключы, проста патэлефануйце – і яны адгукнуцца. Гэтаксама можна шукаць і іншыя прадметы, якія часта губляюцца. Галоўнае – не згубіць смартфон :) Больш, чым дастаткова. Сонца свеціць у Мінску каля 1950 гадзін у год, у ліпені ці траўні – амаль штодзённа з’яўляецца на небе (можа, прапусціць 1-3 дні).
Канешне, бываюць зімовыя месяцы, калі сонца не паказваецца па 20 дзён (а калі і з’яўляецца, то на якія 3 гадзіны), але нават снежань не паўплывае на зарад сонечных батарэй – ім дастаткова дзённага святла.
Нічога. Не трэба нават хвалявацца: вадаўстойлiвасць – тое, што хутка стане амаль абавязковай характарыстыйкай. Гэтак адбылося з камерамі: тэлефоны з імі з’явіліся не вельмі даўно, ды зараз цяжка ўявіць новую мадэль без камеры.
Пакуль што тэхналогія не можа забяспечыць доўгае знаходжанне гаджэта пад вадой. Але гэта пакуль.
Так, гэта магчыма.
Чэшскі нацыянальны сімфанічны аркестр выканаў, напэўна, самую арыгінальную аранжоўку оперы “Кармэн”– для 60 музыкаў і 227 смартфонаў. Замест скрыпак і флейтаў – злучаныя паміж сабой пры дапамозе Wi-Fi гаджэты, усталяваныя на адмысловыя трымальнікі. Гучыць фантастычна, але ж гэта праўда!