Аб кампанii

ЗП "Вэлком" (гандлёвыя маркі velcom і PRIVET) – першы аператар сотавай сувязі стандарта GSM у Беларусі. З лістапада 2007 года кампанія ўваходзіць у склад Telekom Austria Group – аднаго з самых паспяховых тэлекамунікацыйных холдынгаў Еўропы. Дзякуючы тэхналагічнаму лідэрству і шырокаму пакрыццю velcom забяспечвае сваім абанентам камфортныя ўмовы мабільных адносін і ўвесь час пашырае пералік інавацыйных мабільных паслуг. Эксперты прызнаюць якасць сувязі velcom эталоннай для Беларусі.

Кампанія пачала ажыццяўляць камерцыйную дзейнасць 16 красавіка 1999 года.

12 гадоў паспяховай працы кампаніі – вынік эфектыўнай працы дружнай высокапрафесійнай каманды аднадумцаў: спецыялістаў усіх служб, якія не толькі забяспечваюць будаўніцтва і эксплуатацыю сеткі, развіццё прадпрыемства, але і прадастаўляюць пастаянную падтрымку абанентам.

Місія

Разам з нашымі кліентамі мы рухаемся наперад, каб рабіць жыццё людзей лепшым, прапаноўваючы перадавыя паслугі сувязі.


Зона пакрыцця

Сувязь velcom даступна жыхарам усіх раённых цэнтраў, гарадоў і буйных населеных пунктаў з колькасцю насельніцтва больш за 3 тысячы чалавек. Зона дзеяння сеткі velcom ахоплівае больш за 94.6% тэрыторыі краіны, на якой пражывае больш за 98.6% насельніцтва (100% гарадскіх жыхароў).

Сетка velcom дзейнічае ў асноўных пунктах пропуску аўтатранспарту і на чыгуначных і авіяцыйных пагранпераходах праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь. Кампанія забяспечыла суцэльным пакрыццём velcom асноўныя аўтадарогі краіны, стварае сетку, якая адпавядае самым сучасным патрабаванням: дзеянне ў двух дыяпазонах – 900 МГц і 1800 МГц, падтрымка тэхналогіі пакетнай перадачы дадзеных GPRS, забеспячэнне бесправаднога доступу ў Інтэрнет пры дапамозе WAP. Кампанія velcom з’яўляецца першым аператарам сотавай сувязі стандарта GSM у краіне, які адкрыў абанентам доступ да хуткаснай перадачы дадзеных тэхналогіі EDGE. Ва ўсёй зоне дзеяння сеткі выкарыстоўваецца палепшаная якасць гуку (EFR) і засцярога ад перашкод (Frequency Hopping). Высокая якасць сувязі ад velcom забяспечвае аптымальнае частотнае планаванне. Яго забяспечваюць лепшыя спецыялісты краіны, якія прайшлі стажыроўку ў вядучых еўрапейскіх кампаніях.


Абаненцкая база

Рост абаненцкай базы кампаніі на працягу 12 гадоў ідзе апераджальнымі тэмпамі. Да канца 2001 года да сеткі было падключана 120 тысяч замест запланаваных 100 тысяч абанентаў. А мяжа ў 300 тысяч, якую кампанія планавала дасягнуць да канца 2002 года, была пераадолена ў верасні 2002 года. У 2004 годзе кампанія падключыла 1-мільённага абанента. Прырост абаненцкай базы за 2005 год склаў больш за 750 тысяч карыстальнікаў.

Колькасць абанентаў velcom па выніках 2008 года склала каля 3.7 млн. абанентаў. У цэлым, колькасць абанентаў за 2008 год павялічылася на 20.9%, што з’яўляецца найлепшым паказальнікам сярод усіх беларускіх аператараў мабільнай сувязі.

У трэцiм квартале 2009 года колькасць абанентаў velcom склала 3,981 млн., але ўжо ў кастрычніку абаненцкая база кампаніі пераадолела метку ў 4 мільёны. Па выніках першага паўгоддзя 2011 года колькасць абанентаў velcom павялічылася да 4 мільёнаў 461 тысячы.


Дадатковыя паслугі

Кампанія прадастаўляе сваім абанентам шматлікія сервісы, якія робяць сувязь velcom яшчэ больш камфортнай і пашыраюць магчымасці карыстання мабільным тэлефонам. Акрамя звычнай галасавой сувязі, velcom прапаноўвае шырокі спектр дадатковых паслуг. Сярод іх – міжнародныя званкі, міжнародны роўмінг,служба кароткіх паведамленняў SMS і інфармацыйна-забаўляльныя паслугі на базе SMS: інфармацыйны рэсурс SMS–інфо(навіны, вольны час, курс валют, надвор’е і іншая карысная інфармацыя па запыце абанента), SMS-банкінг, SMS2Email & Email2SMS, Лагатыпы і мелодыі, SMS-гульні, SMS-роўмінг. А таксама перадача дадзеных, галасавая пошта, канферэнц–сувязь, падключэнне твін–карты, GSM-пейджынг, SIM–карты "velcom–меню" з падтрымкай тэхналогіі STK, аўтаматычная служба сервісу абанентаў АССА (IVR), карты "Экспрэс–аплаты"(магчымасць папаўнення абаненцкага рахунку праз SMS–паведамленне), WAP (бесправадны доступ у Інтэрнет).

Паслугай "Любімы нумар", якая была ўведзена ў эксплуатацыю ў сярэдзіне студзеня 2003 года, карыстаюцца сотні тысяч абанентаў кампаніі.

На сённяшні дзень velcom займае пазіцыі лідэра сярод іншых мабільных аператараў Беларусі па колькасці роўмінгавых партнёраў, а таксама краін і тэрыторый, дзе даступна паслуга "Міжнародны роўмінг". Абаненты velcom могуць карыстацца паслугай "Міжнародны роўмінг" у сетках 392 партнёраў у 163 краінах і тэрыторыях. Таксама абанентам сеткі velcom даступна паслуга "Міжнародны GPRS-роўмінг" у 81 краіне і тэрыторыі, у сетках 198 аператараў. Абаненты PRIVET могуць карыстацца паслугай роўмінгу ў сетках 68 аператараў у 44 краінах і тэрыторыях свету. Прыём уваходных званкоў і SMS цяпер даступны абанентам PRIVET у 392 сетках партнёраў у 163 краіне і тэрыторыі.

velcom з’яўляецца першым сотавым аператарам, у сетцы якога рэалізавана перадавая тэхналогія доступу да сеткі Інтэрнет – пакетная перадача дадзеных па радыёканалу GPRS. З чэрвеня 2003 года тэхналогія GPRS уведзена ў камерцыйную эксплуатацыю. Праца па развіцці і ўдасканаленні паслуг вядзецца ў кампаніі пастаянна. У снежні 2002 года ўпершыню на тэрыторыі Беларусі velcom прадэманстраваў тэхналогію MMS (Multimedia Messaging Service), якая дазваляе абменьвацца фатаграфіямі, відэаролікамі, каляровымі выявамі, музыкай і іншымі паведамленнямі. У лістападзе 2004 года на штогадовай выставе PTS госці стэнда velcom убачылі паслугу ў дзеянні, а ахвотныя змаглі атрымаць свае "мабільныя" фатаграфіі па e-mail. З 11 чэрвеня 2005 года паслуга velcom MMS запушчана ў камерцыйную эксплуатацыю.

У 2005 годзе абанентам сталі даступны сервісы, якія дазваляюць атрымліваць на свой мабільны тэлефон карысную і змястоўную інфармацыю, у тым ліку ў фармаце мультымедыя. Навінкі 2005 года: MMS-інфо, SMS2ICQ, ІнфармБюро, аб’явы ў газету «З рук у рукі» з дапамогай МMS-паведамленняў, Першая прававая дапамога, SMS-інфасервіс, сервіс персанальных старонак SMSpages.

З сакавіка да жніўня 2006 года кампанія праводзіла тэставую эксплуатацыю доследнай сеткі 3G velcom. Сувязь трэцяга пакалення забяспечвае самую высокую ху ткасць перадачы дадзеных, абмен і загрузку відэа, вялікіх аб’ёмаў інфармацыі ў тэлефон, мабільнае тэлебачанне, вандроўкі па сетцы Інтэрнет і шмат чаго іншага.

У 2008 годзе абанентам velcom былі прапанаваны новыя дадатковыя сервісы. Дзякуючы паслузе CLICK стала магчымым аўтаматычна атрымліваць інтэрактыўныя паведамленні інфармацыйна-забаўляльнага характару (цізеры) на мабільны тэлефон. Уведзеная ў камерцыйную эксплуатацыю ў 2009 годзе Мабільная пошта, дазваляе карыстацца электроннай поштай з мабільнага тэлефона.

У студзені 2009 года velcom аб’явіў пра пачатак дзеяння тэхналогіі WEB-паскаральнік, дзякуючы якой хуткасць загрузкі web-старонак з Інтэрнета з дапамогай мабільнага тэлефона ці GPRS-мадэма павялічваецца ў некалькі разоў, і пры гэтым дзякуючы ўнікальнай тэхналогіі аптымізацыі не адбываецца страты якасці атрыманай інфармацыі.


Абслугоўванне

Клопат пра выгоды абанентаў – першачарговая задача кампаніі. Абанентам velcom прапаноўваюцца самыя дэмакратычныя ўмовы абслугоўвання і аптымальныя тарыфныя планы.

Кампанія прапаноўвае цэлую групу тарыфных планаў, прызначаных спецыяльна для карпаратыўных кліентаў і накіраваных на аптымізацыю выдаткаў пры захаванні высокіх стандартаў якасці сувязі і сервісу. З кожным буйным карпаратыўным кліентам працуе персанальны кансультант.

Абаненты кампаніі velcom могуць атрымаць поўны набор паслуг і прафесійныя кансультацыі, набыць ліцэнзаваныя сотавыя тэлефоны, GPRS- і USB-мадэмы, а таксама аплаціць паслугі сувязі ў 64 фірменных цэнтрах продажу і абслугоўвання ў 32 гарадах. Для зручнасці абанентаў большасць цэнтраў velcom працуе па зручным графіку – з 9:00 да 21:00 без абеду і выхадных. Офісы размешчаны ў зручных для наведвання месцах і аказваюць увесь спектр магчымых паслуг кампаніі. Усе пытанні можна вырашыць аператыўна і на месцы.

Акрамя таго, абанентам velcom таксама прапаноўваюцца шырокія магчымасці самаабслугоўвання, дзякуючы якім кліенты могуць эканоміць свой час на зварот у цэнтры продажу і абслугоўвання і атрымліваць усю неабходную інфармацыю ў любы час і ў любым месцы, у тым ліку, і па-за межамі Рэспублікі Беларусь.

Даведачна-інфармацыйная служба кампаніі velcom (нумары 410 і 411, кругласутачна з мабільнага тэлефона ў сетцы velcom, без спагнання аплаты) дазваляе абанентам аператыўна вырашаць усе пытанні. Для абанентаў адкрыты таксама прамыя нумары аўтаматычнай службы сервісу velcom: 412 – для атрымання звестак пра астатак грашовых сродкаў на асабовым рахунку і 413 – пра астатак уключаных у абаненцкую плату хвілін.

З дапамогай сучаснай тэхналогіі інтэрактыўнага ўзаемадзеяння з сервісным дадаткам аператара – USSD (Unstructured Supplementary Services Data) абаненты могуць даведацца пра баланс свайго рахунку ці інфармацыю пра астатак хвілін, MMS і GPRS-трафіка, уключаных у абаненцкую плату. На базе USSD кампанія ўвяла ў эксплуатацыю USSD-меню *141#, пры дапамозе якога можна самастойна правесці рэгістрацыю аплаты, даведацца пра свой тарыфны план, папаўняць свой рахунак з дапамогай карт экспрэс-аплаты, падключаць і адключаць дадатковыя паслугі, атрымліваць рахунак за паслугі сувязі за пэўны перыяд, які цікавіць абанета. USSD-меню *135# дазваляе настройваць GPRS і MMS-сервісы.

Інтэрнет-служба сервісу абанента (ІССА) дазваляе кліентам самастойна здзяйсняць шэраг аперацый па абслугоўванні абаненцкіх нумароў. Карыстацца сервісам можна пасля рэгістрацыі на сайце https://internet.velcom.by.

Аўтаматычная служба сервісу абанента (АССА) дае абаненту магчымасць самастойна атрымліваць інфармацыю пра баланс асабовага рахунку, удакладняць колькасць невыкарыстаных хвілін і SMS, атрымліваць даведачную інфармацыю пра дадатковыя паслугі кампаніі, а таксама падключаць іх.

Падключыўшыся да паслугі "Код доступу" абанент можа, звярнуўшыся ў даведачна-інфармацыйную службу кампаніі па нумары 411 ці 410, падключаць і адключаць дадатковыя паслугі, а таксама ўдакладняць інфармацыю пра PIN і PUK коды, пры неабходнасці ўстанавіць забарону выходных званкоў і т.д.

Паслуга Масцер настроек дазваляе самастойна атрымліваць настройкі мабільнага тэлефона для працы з паслугамі на базе GPRS.

Сёння гандлёвую марку velcom прадстаўляюць 527 дылерскіх салонаў сувязі ў 130 гарадах Беларусі.

Абанентам сеткі velcom даступны 10 спосабаў аплаты паслуг сотавай сувязі: з дапамогай карт "Экспрэс–аплаты", праз фірмовыя цэнтры продажу і абслугоўвання velcom, у аддзяленнях пошты, у банках, з дапамогай банкаматаў, інфакіёскаў, плацёжна-даведачных тэрміналаў Прыорбанка, Белаграпромбанка, Парытэтбанка, электронных карт "Берліо", паслуг "Мабільны банк" і SMS-банкінг, сістэма EasyPay і іншыя інтэрнет-плацяжы. Velcom мае шырокую сетку прыёму плацяжэй, у якую ўваходзяць больш за 10000 пунктаў аплаты па ўсёй краіне.


Спецыяльныя прапановы для пастаянных абанентаў velcom

Velcom цэніць кожнага свайго абанента! Кліентам, якія працягла абслугоўваюцца ў нашай кампаніі, мы рады прадставіць спецыяльныя прапановы:

Аплата па факту– магчымасць аплачваць паслугі пасля іх выкарыстання. Прапаноўваецца кліентам – фізічным асобам, якія з’яўляюцца абанентамі кампаніі больш за паўгода.

Тэлефон у растэрміноўку– стаць уладальнікам мабільнага тэлефона на выгадных умовах сення можна без аднаразовай выплаты усяго кошту. Прадастаўляецца кліентам – фізічным асобам, якія абслугоўваюцца у кампаніі ад трох і больш месяцаў.


Уклад у эканоміку Беларусі

Сёння velcom з’яўляецца найбуйнейшым замежным інвестарам у Беларусі. Асноўны накірунак інвестыцый кампаніі – набыццё сучаснага абсталявання вядучых сусветных вытворцаў і самых новых тэхналагічных рашэнняў, а таксама стварэнне надзейнай інфраструктуры сеткі.

Кампанія velcom таксама з’яўляецца адным з найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Беларусі. Па выніках 2008 года першы аператар сотавай сувязі стандарта GSM у РБ лідзіруе сярод кампаній, што працуюць у галіне тэлекамунікацый (13-е месца ў спісе падаткаплацельшчыкаў бюджэтафарміруючых прадпрыемстваў).

Агульны аб’ём інвестыцый за ўвесь перыяд дзейнасці кампаніі – каля 600 млн. даляраў ЗША.

Перамога ў межах штогадовага гарадскога конкурсу "Лепшы прадпрымальнік Мінска", што праводзіцца Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам, пацвердзіла высокае прызнанне вынікаў дзейнасці velcom у 2008 годзе.


Сацыяльныя і фундатарскія праграмы

Разнастайныя сацыяльныя і дабрачынныя праграмы – неад’емны складальнік карпаратыўнай стратэгіі кампаніі velcom. У розны час аказана значнае садзеянне ў межах разнастайных дабрачынных акцый, "Беларускаму дзіцячаму хоспісу", "Асацыяцыі хворых рассеяным склерозам", "Беларускаму Рэспубліканскаму Таварыству "Дзеці ў бядзе", "Міжнароднаму згуртаванню дзяцей-сірот, інвалідаў і маламаёмных", "Жаночай дабарачыннай асацыяцыі", Рэабілітацыйнаму цэнтру – Дому міласэрнасці, дабрачынным марафонам.

Кампанія не пакідае без увагі такую значную сацыяльную групу насельніцтва як малазабяспечаныя людзі і інваліды. Сацыяльная праграма velcom уключае ў сябе некалькі накірункаў. Ветэраны вайны, інваліды, удзельнікі баявых дзеянняў у Афганістане і іншыя катэгорыі грамадзян, якія маюць замацаванае дзяржавай права на ільготы, абслугоўваюцца ў кампаніі па ільготным тарыфе.

Летам 2004 года ў межах святкавання 60-годдзя з дня вызвалення Беларусі кампанія velcom падарыла мабільныя тэлефоны двумстам ветэранам вайны і падключыла іх на спецыяльны ільготны тарыфны план.

Вядучыя спартсмены краіны – тэнісіст Максім Мірны і ўладальніца залатога медаля Алімпійскіх гульняў 2004 года ў Афінах Юлія Несцярэнка – былі ўдзельнікамі рэкламных кампаній velcom.

Кампанія velcom – фундатар Нацыянальнага Алімпійскага Камітэта Рэспублікі Беларусь, Генеральны фундатар Паралімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, Акадэміі фізічнага выхавання, Беларускай тэніснай асацыяцыі. Акрамя таго, кампанія velcom выступае афіцыйным фундатарам этапаў спаборніцтваў Кубка Дэвіса па тэнісе, што праходзяць у Беларусі і за мяжой, фундатар чэмпіёна Беларусі па футболе ФК "БАТЭ" і чэмпіёна Беларусі па хакеі ХК "Юнацтва".

ЗП "Вэлком" ажыццяўляе дзейнасць у галіне сувязі на падставе ліцэнзіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, выдадзенай на падставе рашэння ад 24 жніўня 2007 г. № 53 тэрмінам на 10 гадоў і сапраўднай да 24 жніўня 2017 г. Зарэгістравана ў рэестры ліцэнзій Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь за нумарам № 925. УНП: 101528843.

Ліцэнзія на права ажыццяўлення рознічнага гандлю (уключаючы алкагольныя напоі і табачныя вырабы) і грамадскае харчаванне выдадзена на падставе рашэння Мінгарвыканкама ад 27 верасня 2007 г. № 2215 тэрмінам на пяць гадоў і сапраўдная да 27 верасня 2012 г. Зарэгістравана ў рэестры ліцэнзій Мінгарвыканкама за нумарам № 27062.


Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетке velcom
150
8 (017) 3303030