
 | Карпаратыўным клiентам |

Поспех у бізнэсе шмат у чым залежыць ад
мабільнасці, ад магчымасці своечасова атрымаць інфармацыю і аддаць
загад. Найбуйнейшы аператар сотавай сувязі на Беларусі –
кампанія
velcom – дае Вам магчымасць быць мабільным 24 гадзіны ў суткі!
Кампанія velcom прапаноўвае карпаратыўным кліентам спецыяльны
пакет паслуг, які ўключае:
- выгадную прапанову цаны;
- гнуткія сістэмы зніжак;
- высокі ўзровень абслугоўвання абанентаў і персанальны
падыход да кожнага кліента.
Спецыяльныя прапановы абслугоўвання
карпаратыўных кліентаў з’яўляюцца часткай агульнай стратэгіі
кампаніі, накіраванай на забеспячэнне сваіх абанентаў паслугамі
мабільнай сувязі высокай якасці па аптымальных цэнах.
Улічваючы назапашаны вопыт на рынку
мабільнай сувязі на Беларусі, прапанова кампаніі velcom
з’яўляецца найбольш прывабнай для бізнес-сектара. Мы заўсёды
гатовы да разгляду любых прапаноў для найбольш поўнага задавальнення
патрэб Вашай арганізацыі.
Тарыфныя прапановы
Тарыфныя планы "Менеджэр"
i "Менеджэр+"
распрацаваны спецыяльна для прадстаўнiкоў малага i сярэдняга бiзнеса.
Сярод пераваг:
- тэлефанаваннi супрацоўнiкам - 0* рублей за хвiлiну;
- у залежнасцi ад тарыфнага плану ў абаненцкую плату
ўлучаныя 50 i 150 хвiлiн размоваў у сетцы velcom;
- магчымасць падлучэння супрацоўнiкаў як фiзiчных асобаў;
- паслуга "Дырэктарскi пакет" для тарыфнага плана "Менеджэр+"
* Зыходныя тэлефанаванні ўнутры закрытай абаненцкай групы
ўлучаныя ў абаненцкую плату
Карыстальнiкi тарыфнага плана "Менеджэр+" могуць падлучыць
паслугу "Дырэктарскi пакет",
якая прадугледжвае вялiкую колькасць улучаных у абаненцкую плату
хвiлiн, а таксама знiжку на мiжнародныя тэлефанаваннi.
Паслуга "Дырэктарскі пакет" - гэта
магчымасць
атрымаць/выкарыстаць дадатковы аб’ём хвілін, а таксама скідку
на
міжнародныя телефанаванні. Паслуга даступна для ўсіх абанентаў,
падключаных па тарыфным плане "Менеджэр+".
У межах дадзенай паслугі прапаноўваюцца наступныя пакеты:
- "Унутрысеткавы" - 1000 хвілін выходных
тэлефанаванняў унутры
сеткі (акрамя тэлефанаванняў на спецыяльныя нумары), а таксама скідка
10% на міжнародныя тэлефанаванні;
- "Нацыянальны" - 1000 хвілін выходных
тэлефанаванняў
унутры сеткі, 200 хвілін выходных тэлефанаванняў на іншыя сеткі ў
Беларусі (акрамя міжнароднага роўмінга, міжнародных тэлефанаванняў і
тэлефанаванняў на спецыяльныя нумары), а таксама скідка 10% на
міжнародныя тэлефанаванні.
Вы можаце выбраць любы з прапанаваных пакетаў.
Падключыць/адключыць пакеты можна:
- пры дапамозе USSD-меню *141*6# і клавіша выкліку (толькі
для фізічных асоб);
- праз ІССА на сайце https://internet.velcom.by
(пры наяўнасці дадзенага сервісу ў абанента;
- у цэнтрах продажы і абслугоўвання кліентаў velcom.
Увага! Абаненты – юрыдычныя асобы
– могуць падключыць паслугу "Дырэктарскі пакет" толькі на
падставе пісьмовай заявы
ці праз ІССА (узровень Адміністратар).
Падключэнне адбываецца на працягу 24 гадзін з моманту замовы
пакета
абанентам. Адным і тым жа пакетам можна карыстацца толькі адзін раз на
месяц.
Тарыфікацыя ўключаных у абаненцкую плату хвілін ажыццяўляецца
пасекундна пасля 1-й хвіліны злучэння.
Выходныя хвіліны звыш уключаных у паслугу "Дырэктарскі пакет"
тарыфікуюцца згодна з дадзеным тарыфным планам абанента.
Абаненцкая плата спісваецца адзінай сумай пасля падключэння паслугі. Плата за першы месяц карыстання паслугай спісваецца цалкам незалежна ад даты падключэння паслугі. У наступныя месяцы карыстання паслугай абаненцкая плата спісваецца ў перыяд фарміравання рахунка справаздачнага месяца і адлюстроўваецца ў ім жа.
За адключэнне паслугі плата не спаганяецца. Пры пастаноўцы ў
паўзу
ці блакіроўцы абанента на тэрмін, большы за 1 месяц, плата за
карыстанне паслугай спісваецца ў дзень аднаўлення абслугоўвання і
толькі за бягучы месяц.
Парадак
аказання паслугі
Тарыфы
Абаненцкая плата складае 23 482 рублі для пакета "Унутрысеткавы", 42
362 рублёў – для пакета "Нацыянальны" (без уліку падаткаў).
Для падлучэння па тарыфнаму плану "Менеджэр+" звяртайцеся ў
цэнтры продажу i абслугоўвання з запоўненай заявай
i заверанай копiяй пасведчання аб рэгiстрацыi юрыдычнай асобы. Заява
прадастаўляецца пры першым падлучэннi. У далейшым супрацоўнiкi
арганiзацыi падлучаюцца пры прад'яўленнi заверанай копiі пасведчання аб
рэгiстрацыi юрыдычнай асобы.
З парадкам аказання паслуг па тарыфным планам "Мeнeджэр" i
"Мeнeджэр+" можна азнаёмiцца на спецыяльнай
старонке.
Лінейка тарыфных планаў
"Карпаратыўны" улучае тарыфныя планы з 5,
15, 30, 50, 200
(і вышэй) абаненцкімі нумарамі, якія падлучаны па адной дамове. Галоўныя
перавагі дадзеных прапаноў:
- нізкая абаненцкая плата;
- бясплатныя званкi ў закрытай абаненцкай группе
- выгодны кошт званкоў унутры сеткi
- улучаныя ў абаненцкую плату хвіліны размоў, GPRS-трафік і
MMS;
- 2 "любімыя"
нумары.
"Карпаратыўны-5"
"Карпаратыўны-15"
"Карпаратыўны-30"
"Карпаратыўны-50"
"Карпаратыўны-200"
Тарыфныя планы лінейкі "Супрацоўнік" улучаюць значны аб'ём
хвілін званкоў ва ўсе сеткі на Беларусі, што
дазваляе лёгка прагназаваць выдаткі на мабільную сувязь. Галоўныя
перавагі дадзеных прапаноў:
- вялікі аб’ём улучаных хвілінаў – 180,
240, 480, 600 і 1200;
- бясплатныя званкi ў закрытай абаненцкай группе;
- выгодны кошт званкоў унутры сеткi;
- 2 "любімыя" нумары.
"Супрацоўнік 180"
"Супрацоўнік 240"
"Супрацоўнік 480"
"Супрацоўнік 600"
"Супрацоўнік 1200"
Паслугi
Спецыяльныя паслугі
Закрытая абаненцкая група (ЗАГ)
Закрытая абаненцкая група (ЗАГ) – гэта спецыяльная паслуга для карпаратыўных кліентаў, якая дазваляе аб’яднаць абаненцкія нумары супрацоўнікаў, якія карыстаюцца карпаратыўнымі тарыфнымі планамі velcom, у адзіную групу.
Перавагі паслугі:
- бясплатныя размовы супрацоўнікаў адзін з адным у межах ЗАГ;
- паслуга прадастаўляецца па змоўчанні – без дадатковых заяў;
- паслуга даступна для карыстальнікаў любых карпаратыўных тарыфных планаў;
- фізічныя асобы, падключаныя па тарыфных планах "Менеджэр" і "Менеджэр+", таксама могуць увайсці ў ЗАГ.
Абаненцкая плата і ўзнос за падключэнне паслугі не спаганяецца. Змяненні ў групе адбываюцца без спагнання аплаты.
Хто можа карыстацца
Паслуга даступна ўсім карпаратыўным кліентам кампаніі.
Паслуга "Каманда" прапаноўваецца на новых, палепшаных умовах. Пры падключэнні "Каманды" супрацоўнікі прадпрыемства, якія самастойна аплачваюць паслугі сувязі, атрымаюць 1 000 бясплатных хвілін выходных вызаваў унутры закрытай абаненцкай групы штомесяц, пры гэтым абаненты карпаратыўных тарыфных планаў velcom змогуць бясплатна тэлефанаваць усім карыстальнікам "Каманды".
Перавагі для прадпрыемства, дзе дзейнічае "Каманда":
- адсутнасць выдаткаў на падключэнне паслугі (узор заявы)
- бясплатныя званкі паміж супрацоўнікамі прадпрыемства – карыстальнікі "Каманды" ўключаюцца ў закрытую абаненцкую групу, званкі ўнутры якой бясплатныя. Чым большая "Каманда" – тым больш значная эканомія!
Перавагі для супрацоўнікаў, якія самастойна аплачваюць паслугі сувязі:
- бясплатныя званкі ўсім карыстальнікам "Каманды", а таксама супрацоўнікам, якія карыстаюцца службовай сувяззю на прадпрыемстве (заява)
Скарыстаць паслугу могуць супрацоўнікі карпаратыўных кліентаў velcom, падключаныя на тарыфныя планы "Салют хвілін", "Кеды", "Паўкеды", "Лета кліча", "BUSINESS.PRO", "BUSINESS.PRO.WEB", "Новы Стандарт", "Лёгкі", "На сувязі", "Сацыяльны", "Старт", "Стандарт", "Адкрыты 100" і "Бізнес+".
Абаненцкая плата за карыстанне паслугай складае 1 500 рублёў, разавы ўзнос за падключэнне паслугі – 1000 рублёў без уліку падаткаў.
"Каманда" – рэальная магчымасць зрабіць мінімальнымі выдаткі на мабільную сувязь!
Высакахуткасны мабільны Інтэрнэт
"Высакахуткасны мабільны Інтэрнэт" – паслуга доступу ў Інтэрнэт з хуткасцю 3G (да 3,1 Мбіт/с) пры дапамозе высакахуткаснага мадэма, які працуе па тэхналогіі EV-DO. Паслуга даступна ў зоне дзеяння сеткі cdma*. Праверыць, ці даступна Вам паслуга, можна па карце пакрыцця.
*ва ўсіх абласных і больш за 20 раённых цэнтрах Беларусі.
Перавагі:
- прафесійны доступ у Інтэрнэт для Вашага бізнесу;
- самая высокая хуткасць мабільнага Інтэрнэта ў Беларусі;
- нізкія тарыфы для офіснага рашэння і індывідуальнага бізнес-карыстання.
Хто можа карыстацца
Паслуга прадастаўляецца ўсім кліентам velcom.
Як гэта дзейнічае
Для працы з паслугай Вам належыць карыстацца стацыянарным кампутарам/ноўтбукам і мадэмам з падтрымкай тэхналогіі EV-DO.
Пры падлучэнні паслугі Вам прадастаўляецца спецыяльная R-UIM карта, якая выкарыстоўваецца ў мадэме. Падключаны да кампутара мадэм аўтаматычна ўстанаўлівае неабходнае праграмнае забеспячэнне і карыстальніцкі інтэрфейс. Пасля чаго для выхаду ў Інтэрнэт дастаткова скарыстаць кнопку "Злучыць".
Варыянты выкарыстання паслугі:
- карпаратыўнае рашэнне – мадэм-роўтэр для працы ў офісе + індывідуальны мабільны мадэм з USB-інтэрфейсам для паездак па рэспубліцы;
- індывідуальнае рашэнне – індывідуальны мабільны мадэм з USB-інтэрфейсам.
З абсталяваннем для паслугі Вы можаце пазнаёміцца тут.
Мадэм-роўтар для працы ў офісе
Axesstel MV410 – фіксаваны беcправадны мадэм, які таксама з’яўляецца Wi-Fi-роўтарам і забяспечвае высакахуткасны беcправадны прыём дадзеных да 3.1 Мбіт/с, і перадачу дадзеных з хуткасцю да 1.8 Мбіт/с ў сетках CDMA 450MHz 1x EV-DO Rev.0 і Rev.A. Акрамя USB-парта і 4-х Ethernеt-партоў прадугледжан раздым для падлучэнння знешняй антэны. Таксама мадэм аснашчон батарэяй для аўтаномнай працы.
Варыянты набыцця мадэма-роўтэра*:
- пакупка разавым плацяжом – 1 199 000 рублёў
- карыстанне абсталяваннем пры ўмове падключэння на ТП "Інтэрнет 10"
Індывідуальны мабільны USB-мадэм для паездак па краіне
Высакахуткасны USB-мадэм Cmotech CNU680 базуецца на найноўшым працэсары Qualcomm MSM6800 і здольны працаваць у аўтаматычным рэжыме ў сетках CDMA 450MHz 1x EV-DO Rev.0 і Rev.A з хуткасцю да 3.1 Mбіт/сек. Мае два радыёпрыёмныя і адзін радыёперадаючы каналы, што дазваляе больш эфектыўна працаваць ва ўмовах гарадской забудовы. Аснашчаны раздымам для падключэння знешняй антэны. Убудаваная памяць – 15 Мбайт (змяшчае драйверы і карыстальніцкі інтэрфейс, якія ўстанаўліваюцца аўтаматычна). USB-раздым выкананы ў выглядзе шарніра, што дазваляе выбраць найбольш зручнае палажэнне мадэма ў час працы ці транспарціроўкі.
Варыянты набыцця USB-мадэма*:
- пакупка разавым плацяжом – 499 000 рублёў
- пакупка ў растэрміноўку з першапачатковым узносам – 199 000 рублёў, штомесячны плацеж – 25 000 рублёў.
- арэнда мадэма, арэндная плата – 10 000 рублёў у месяц. Мінімальны тэрмін арэнды – 12 месяцаў.
* без уліку падаткаў
Тарыфы
| Назва тарыфнага плана | Абаненцкая плата* | Аб’ём уключанага трафіку, Гбайт | Цана за 1 Мбайт звыш уключанага трафіку | Акругленне, Кбайт |
| Інтэрнэт 1 | 50 000 | 1 | 99 | 1 |
| Інтэрнэт 10 | 445 000 | 10 | 45 | 1 |
Тарыфы ўказаны ў беларускіх рублях без уліку падаткаў.
* АП спісваецца з асабовага рахунка кліента адзінай сумай на ўмовах перадаплаты на працягу 24 гадзін з моманту падлучэння паслугі. Спісанне АП за кожны наступны месяц адбываецца на аснове перадаплаты адзінай сумай у перыяд фарміравання рахунка справаздачнага месяца і адлюстроўваецца ў ім жа.
З падрабязным парадкам выкарыстання паслугі можна пазнаёміцца на спецыяльнай старонцы сайта.
Віртуальная карпаратыўная сетка
Статычны публічны IP-адрас
Мабільны Інтэрнэт
"Мабільны Інтэрнэт" – гэта паслуга для хуткаснай перадачы і прыёму даных з дапамогай мабільнага тэлефона ці мадэма. Яна забяспечвае доступ да wap-і web-рэсурсаў Інтэрнэта з мабільнага тэлефона або з дапамогай мадэма. Функцыянаванне паслугі ў сетцы velcom заснаванае на тэхналогіях GPRS і EDGE.
Больш падрабязна пра паслугу "Мабільны Інтэрнэт" вы можаце даведацца на адмысловай старонцы сайта.
Для карыстальнiкаў паслугі "Мабільны Інтэрнэт" па тарыфным плане velcom GPRS WAP, юрыдычных асоб, з 11 сакавіка 2010 года дзейнічаюць спецыяльныя тарыфы:
| | для абанентаў усіх ТП, акрамя BUSINESS.PRO, "Полукеды", "Кеды" | для абанентаў ТП BUSINESS.PRO | для абанентаў ТП "Полукеды" | для абанентаў ТП "Кеды" |
| Аб'ём спажывання, Мбайт | да 20 | звыш 20 | звыш 20 | звыш 50 | звыш 100 |
| Тарыф за 100 Кбайт, рублёў | 590 | 59 | 59 | 59 | 59 |
| Акругленне, Кбайт | 10 |
Тарыфы ўказаныя без уліку падаткаў. Дадзены тарыфны план недаступны для прызначэння.
Парадак разлiкаў за паслугi сувязi
Кліентам – юрыдычным асобам кампанія прапануе два варыянты парадку разлікаў за паслугі сувязі.
Без перадаплаты: аплата выконваецца кліентам па факце адпаведна з рахункамі, якія выстаўляюцца кампаніяй за паслугі сувязі, аказаныя ў мінулым месяцы.
Прапануецца кліентам падчас падпісання дагавору (новы дагавор ці пераафармленне), апроч юрыдычных асоб з формай уласнасці IП і ПУП.
Кліенты, якія ўжо працуюць з кампаніяй, таксама могуць перайсці на аплату паслуг па факце іх аказання на падставе пісьмовай заявы стандартнага ўзору.
З перадаплатай: паслугі сувязі прадастаўляюцца кліенту на падставе перадаплаты.
Прапануецца падчас падлучэння юрыдычным асобам з формай уласнасці IП і ПУП. Для гэтых кліентаў перавод на аплату па факце магчымы пры ўмове працы з кампаніяй 3 месяцы і больш і стабільнай аплатнай дысцыпліны (выкананне тэрмінаў аплаты рахункаў). Перавод на працу без перадаплаты можа быць выкананы аўтаматычна па ініцыятыве кампаніі ці па жаданні кліента на падставе пісьмовай заявы стандартнага ўзору.
Змяніць парадак рахункаў "без перадаплаты" на "па перадаплаце" кліент – юрыдычная асоба можа на падставе пісьмовай заявы стандартнага ўзору.
Заяву можна перадаць у любы фірменны цэнтр кампаніі ці даслаць на факс: 8 (017) 328 62 52.
Для юрыдычных асоб з любым парадкам рахункаў даступна магчымасць аплаты паслуг з дапамогай ПППА (Плацежнае патрабаванне з папярэднім акцэптам).
Як стаць карпаратыўным кліентам
Стаць карпаратыўным кліентам velcom могуць
юрыдычныя асобы ўсіх форм прыватнасці. Каб аформіць новы дагавор на
аказанне паслуг сувязі ці набыццё тэлефоннага апарата, належыць
запоўніць наступную
форму
і адправіць яе па факсе (017) 209 44 90. Спецыялісты кампаніі
паінфармуюць Вас пра гатоўнасць замовы, месцы і часе яе атрымання.
Падрабязную інфармацыю пра карпаратыўныя праграмы velcom можна
атрымаць у фірмовых
цэнтрах кампаніі і па тэлефонах інфармацыйна-даведачнай
службы velcom: 411 і 410 з мабільнага тэлефона ў сетцы, (017) 222 49 01.
Заява
на падлучэнне абанента і/ці набыццё т/а
|