

USSD (Unstructured Supplementary
Service Data) – гэта тэхналогія, якая дазваляе арганізаваць
высокахуткаснае інтэрактыўнае ўзаемадзеянне (абмен інфармацыяй) паміж
абанентам і сэрвісным дадаткам аператара ў рэжыме рэальнага часу.
Для выкарыстання паслугаў на базе USSD
дастаткова набраць камбінацыю з пэўных сімвалаў, выкарыстоўваючы
клавіятуру мабільнага тэлефона як падчас выканання тэлефанавання.
Інфармацыя практычна імгненна з’явіцца на дысплеі тэлефона.
Паведамленні не захоўваюцца ў памяці тэлефона. USSD-каманды даступныя
для абанентаў, якія знаходзяцца і ў роўмінгу, пры наяўнасці адпаведнай
тэхнічнай магчымасці ў аператара – роўмінгавага партнёра.
USSD-каманды
З дапамогай прамога USSD-запыту вы можаце атрымаць інфармацыі пра
баланс і рэшту трафіка, далучанага да абаненцкай платы, умовах
растэрміноўкi.
Для гэтага набярыце:
*100# і клавішу выкліку – на
экране з’явіцца інфармацыя пра стан балансу асабовага рахунку на
момант запыту. Даступна ўсім абанентам – фізічным асобам,
падлучаным на падставе дамовы аб аказанні паслугаў электрасувязі
стандарту GSM;
*100*1# і клавішу выкліку на экране
з’явіцца інфармацыя пра колькасць астатніх хвілінаў, MMS і
GPRS-трафіка. Даступна ўсім абанентам – фізічным і юрыдычным
асобам, падлучаным на падставе дамовы аб аказанні паслугаў
электрасувязі стандарту GSM;
Вы можаце задаць пажаданае кадаванне прыманых
паведамленняў, набярыце:
*115*0# і клавішу выкліку прыём USSD-
паведамленняў у транслітарацыі;
*115*1# і клавішу выкліку прыём USSD-
паведамленняў на рускай мове;
*100*2# і клавішу выкліку – на
экране з’явіцца паведамленне аб рэшце перадаплаты (менш за 20%,
больш за 20% альбо поўнасцю адсутнічае). Даступна абанентам –
фізічным асобам.
*100*3# и клавiшу выклiка – на
экране з’явiцца паведамленне аб умовах растэрміноўкi (сума
штомесячнага ўзнёску, астатак кошту, якi яшчэ не выплачаны, дата
пагашэння). Даступна ўсiм абанентам – фiзiчным асобам.
Па змоўчванні задаецца кадаванне лацінскім шрыфтам.
USSD-меню
На базе тэхналогіі USSD рэалізаванае USSD-меню, да якога вы
атрымліваеце доступ, склаўшы запыт згодна з пазначанай ніжэй схемай і
націснуўшы клавішу выкліку. Выкарыстоўваючы USSD-меню,
вы можаце самастойна правесці рэгістрацыю аплаты, даведацца свой
абаненцкі нумар і тарыфны план, падлучаць і адлучаць дадатковыя
паслугі, папаўняць свой рахунак з дапамогай картак экспрэс-аплаты,
атрымліваць рахунак за паслугі сувязі за той перыяд, які вас цікавіць.
- толькі для абанентаў – фізічных асобаў;
- толькі для абанентаў – фізічных асобаў,
(апроч абанентаў, падлучаных па тэрміновых пагадненнях);
- для абанентаў – фізічных асобаў,
падлучаных па тарифных планах "Старт", "Стандарт", "Бізнэс+", якія
абслугоўваюцца ў кампаніі больш за 90 дзён і маюць сталую прапіску на
тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Для абонентов – фізічных асобаў,
падлучаных па тарыфным плане BUSINESS.PRO;
- для абанентаў - фізічных асобаў (пры яе
наяўнасцi ў тарыфным плане абанента);
- только для абанентаў – фізічных асобаў.
Як
карыстацца
Каб карыстацца USSD-меню, вам неабходна набраць на клавіятуры
тэлефона *141# і клавішу выкліку,
пасля чаго на дысплеі тэлефона з’явіцца спіс магчымых аперацыяў.
Далей у залежнасці ад мадэлі мабільнага тэлефона націснуць клавішу "ок"
ці "Адказаць". Потым увесці лічбу, адпаведную таму пункту меню, які вас
цікавіць. Зноў націснуць клавішу "ок" ("Адказаць ").
Інфармацыю вы можаце таксама атрымліваць,
выкарыстоўваючы прамыя камбінацыі:
Рэгістрацыя аплаты
Набярыце *141*1# і клавішу выкліку –
на
экране з’явіцца тэкст: "Увядзіце дату плацяжу ў фармаце ддммгг".
Націсніце "ок" і ўвядзіце дату, напрыклад, 23062006. Вам будзе
прапанавана ўвесці суму плацяжу – зноў націсніце "ок" і ўвядзіце
суму, напрыклад, 50000. Пасля гэтага будзе прапанавана ўвесці месца
плацяжу: 1 – банк, 2 – крэдыт-картка, 3 – Белпошта, 4
– Белтэлеком, 5 – velcom – выберыце неабходны пункт і
націсніце "ок". Гэтая магчымасць прадастаўляецца ўсім абанентам –
фізічным асобам, падлучаным на падставе дамовы аб аказанні паслугаў
электрасувязі стандарту GSM, якія з’яўляюцца грамадзянамі
Рэспублікі Беларусь.
Інфа
Набярыце *141*2# і клавішу выкліку –
на
экране з’явіцца ваш абаненцкі нумар і тарыфны план, які вы
выкарыстоўваеце. Гэтая магчымасць прадастаўляецца ўсім абанентам
– фізічным асобам, падлучаным на падставе дамовы аб аказанні
паслугаў электрасувязі стандарту GSM.
Паслугі
Міжнародныя тэлефанаванні
Набярыце *141*3*1# і клавішу выкліку
– вам будзе прапанавана падлучыць міжнародныя тэлефанаванні. Для гэтага
трэба ўвесці лічбу "1" (адлучыць міжнародныя тэлефанаванні –
увесці лічбу "2"). Даступна для абанентаў – фізічных асобаў,
падлучаных па тарыфных планах "Старт", "Стандарт", "Бізнэс+", якія
абслугоўваюцца ў кампаніі болей за 90 дзён і маюць пастаянную прапіску
на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, таксама для абанентаў –
фізічных асобаў, падлучаных па тарыфным плане BUSINESS.PRO.
Міжнародны роўмінг
Набярыце *141*3*2# і клавішу выкліку –
вам будзе прапанавана падлучыць міжнародны роўмінг. Для гэтага трэба
ўвесці лічбу "1" (адлучыць міжнародны роўмінг – увесці лічбу
"2"). Даступна для абанентаў – фізічных асобаў, падлучаных па
тарыфных планах "Старт", "Стандарт", "Бізнэс+", якія абслугоўваюцца ў
кампаніі болей за 90 дзён і маюць пастаянную прапіску на тэрыторыі
Рэспублікі Беларусь, таксама для абанентаў – фізічных асобаў,
падлучаных па тарыфным плане BUSINESS.PRO.
Любімы нумар
Набярыце *141*3*3# і клавішу
выкліку
– калі паслуга не падлучаная, на экране з’явіцца
паведамленне: "Ваш любімы нумар не заведзены". На выбар будуць
прапанаваныя опцыі: "Змяніць любімы нумар" (для гэтага трэба ўвесці
лічбу "1" і далей 7-значны нумар, у выніку з’явіцца паведамленне:
"Заяўка на падлучэнне паслугі "Любімы нумар" захаваная") альбо "Выхад"
(увесці лічбу "2"). Калі паслуга ўжо падлучаная, на экране
з’явіцца абаненцкі нумар velcom, які вы выбралі ў якасці
"любімага" і паведамленне: "Змяненне магчымае праз ** дзён" (пра тое,
як змяніць любімы нумар гл. вышэй). Паслуга даступная для абанентаў
кампаніі, апроч абанентаў, падлучаных па тарыфным плане BUSINESS.PRO.
Змена тарыфнага плану
Набярыце *141*3*4# і клавішу
выкліку
– на дысплэі з’явіцца iнформацыя:
Iснуючы ТП ... ,
для змены выберыце новы ТП
1. Выбар ТП
Пасля нацiскiвання клавiшы "OK" или «Адказаць» (у залежнасцi ад
мадэлi тэлефона), затым лiчбы 1 iзноў "OK" або "Адказаць" на дысплее з'явiцца спіс тарыфных планаў. Для выбару
любога з іх націсніце клавішу "ок" ці "Адказаць" (у залежнасці ад
мадэлі тэлефона), увядзіце адпаведную лічбу. Пасля гэтага
з’явіцца паведамленне "Змяненне тарыфнага плану на…". У
выпадку пераходу на тарыфны план з меншай абаненцкай аплатай разам з
назвай будзе пазначаны кошт гэтай паслугі.
Каб змяніць свой тарыфны
план, націсніце клавішу "ОК" ці " Адказаць ", потым увядзіце лічбу "1".
Калі вы хочаце выйсці з меню – націсніце лічбу "2".
Пры змене тарыфнага плана
"любiмыя" нумары аўтаматычна выдаляюцца. Далейшае назначэнне/змена
"любiмага" нумара абанентам выконваецца самастойна згодна новаму
тарыфнаму плану.
Змяніць свой тарыфны план з дапамогай
USSD-меню могуць абаненты – фізічныя асобы.
Аплата паслугаў сувязі карткай
экспрэс-аплаты
Набярыце *141*4# і клавішу выкліку –
на
экране з’явіцца паведамленне: "Увядзіце 14-значны пін-код".
Набраўшы патрэбную камбінацыю лічбаў, вы выканаеце аплату. Даступна для
абанентаў – фізічных асобаў, падлучаных па падставе дамовы аб
аказанні паслугаў электрасувязі стандарту GSM.
Рахунак за паслугі сувязі за
перыяд, які вас цікавіць
Набярыце *141*5# і клавішу выкліку на
экране з’явіцца паведамленне: "Пазначце перыяд у фармаце ггггмм,
напрыклад, 200606". Увядзіце перыяд, які вас цікавіць (напрыклад, для
паўтору рахунку за красавік 2006 года, неабходна пазначыць 200604). У
адказ прыйдзе паведамленне: "Рахунак за пазначаны перыяд дасланы".
Дасыланне рахункаў ажыццяўляецца на адрас электроннай пошты, пазначанай
абанентам падчас падпісання дамовы аб аказанні паслугаў электрасувязі
стандарту GSM ці падчас афармлення замовы рассылкі рахункаў за паслугі
сувязі па электроннай пошце (падрабязна тут: www.velcom.by/ru/services/byemail/).
Даступна
толькі для абанентаў – фізічных асобаў, падлучаных па
падставе дамовы аб аказанні паслугаў электрасувязі стандарту GSM.
Увага!
- На некаторыя мадэлі тэлефонаў пры
ўсталяванні прыёму паведамленняў на рускай мове прыходзяць нечытэльныя
сімвалы, у гэтым выпадку неабходна перавесці прыём паведамленняў у
лацінку.
- Тэлефоны розных вытворцаў па-рознаму
адлюстроўваюць USSD-меню і маюць разнастайны прынцып адказу. Напрыклад,
у тэлефонах Siemens – гэта бягучы USSD-радок. Каб разгарнуць
паведамленне ва ўвесь экран, трэба націснуць бакавую кнопку ці клавішу
# (для асобных мадэляў патрабуюцца ўдакладненні). Тэлефоны SonyEricsson
прапануюць абаненту для адказу фразу "Replay/Адказаць", змешчаную ў
тэксце паведамлення.
- Адказваць на USSD-запыт неабходна з
дапамогай лічбаў, у той час як некаторыя мадэлі тэлефонаў па змоўчванні
адказваюць у сімвальным рэжыме – для далікатнага ўводу каманды
выкарыстоўвайце лічбы. У тэлефонах SonyEricsson і Nokia ўвод лічбаў
ажыццяўляецца шляхам націскання і ўтрымання адпаведнай клавішы.
- Паведамленні, якія атрымлівае абанент, не
захоўваюцца і аўтаматычна выдаляюцца.
Тарыфы
Дадзеныя паслугі на базе USSD
прадастаўляюцца бясплатна, у тым ліку і ў роўмінгу (у сетках
аператараў, якія падтрымліваюць гэты сэрвіс).
ДЛЯ
АБАНЕНТАЎ ПРИВЕТ
З дапамогай USSD-запытаў са свайго
мабільнага тэлефона вы можаце атрымліваць інфармацыю пра стан свайго
балансу, пра тэрміны дзеяння статусаў, папаўняць рахунак картай
перадаплаты ПРИВЕТ, падлучаць дадатковыя паслугі.
Набярыце на мабільным тэлефоне камбінацыю
сімвалаў, пазначаную ніжэй, і націсніце клавішу выкліку і праз некалькі
секундаў на дысплэі вашага мабільнага тэлефона з’явіцца адказ на
ваш запыт.

- толькі для абанентаў тарыфнага плану
PRIVET, ЗЕМЛЯКІ!
- SMS з асноўнымі USSD-запытамі будзе
атрыманае вамі, калі вы знаходзіцеся ў статусе “Актыўны”.
Дадзеныя USSD-запыты бясплатныя.
 |
Мелафон
Аўтаматычная служба сэрвісу абанента (АССА 411)
Інтэрнэт-служба сэрвісу абанента (ІССА)
Інтэрнэт-служба сэрвісу абанента для юрыдычных асобаў (ІССА)
Код доступу да паслугаў velcom
Антывызначальнік нумара
Паўза
Выбар нумара
Выпіска дэталізаваных рахункаў штомесячна
Галасавая пошта
Забарона званкоў
Карты экспрэс-аплаты
Канферэнц-сувязь (КС)
"Любімы нумар"
Міжнародныя званкі
Міжнародны роўмінг
Чаканне / утрыманне вызаву
Чакаю тэлефанавання
Вызначэнне нумара
Пераадрасацыя званкоў
Прапушчаны званок
Рассылка рахункаў па e-mail
Twin карты
Служба кароткіх паведамленняў (SMS)
MMS
USSD
Майстар настроек
Адпраўка SMS з Iнтэрнэта
SMS-роўмінг
SMS2E-mail/E-mail2SMS
GSM-пэйджынг
VELCOM-меню
Перадача даных
Перадача факсаў
Мабiльны банк
SMS-банкiнг для клiентаў ААТ "АСБ Беларусбанк"
SMS-банкінг для кліентаў ААТ "Парытэтбанк"
SMS-банкінг для кліентаў ААТ "Белпрамбудбанк"
SMS-банкінг для кліентаў ААТ "Белінвестбанк"
Мабiльны (SMS) банкiнг для клiентаў ААТ "Белаграпрамбанк"
SMS-банкінг (працэсінг) і sms-рассыланне для кліентаў НП ТАА "Берліё"
Iнтэрнэт-банкiнг для клiентаў ААТ "Белаграпрамбанк"
SMS-банкінг для кліентаў ЗАТ "АКБ "Белрасбанк"
"Персанальны банк" для кліентаў ААТ "БПС-Банк"
SMS-банкінг для кліентаў "Прыорбанк" ААТ
Актыўная даведка "110"
Галасавы інфармацыйна-забаўляльны сэрвіс ІнфармБюро
Гуdок.Інфа
Служба Інфалінія-185
Fun2mass
SMS-інфа
SMS-інфасэрвіс
MMS-iнфа
SMS-гульні
SMS-флірт
Вашае лато-Інфа
SMS-конкурс
SMS-падрахункі
SMS-табло
SMS-віктарына
Інтэрактыўныя SMS-паслугі
SMS-падпiска
SMS-віктарына "Ноўтбук шукае гаспадара"
SMS-рассыланне для кліентаў ААТ "Банк Масква-Мінск"
SMS-галасаванне ў інтэрнэт-сэрвісах "Мамба"
SMS-чат
Баланс по SMS
|
 |
SMS-клуб
Лагатыпы, паштоўкі, каляровыя і анімацыйныя малюнкі, монафанічныя і поліфанічныя мелодыі, рэалтоны
Лагатыпы і мелодыі на www.infomedia.by
Лагатыпы і мелодыі на www.sms.by
Карцінкi і мелодыі immo.by
Карцінкі і мелодыі на www.mobiart.by
Java-гульнi i мелодыi на www.333.by
JAVA-гульнi на www.infomedia.by
Java-дадаткі на www.sms.by
Мелодыі, карцінкі, java, відэа, тэмы immo.by
Эксклюзіўныя java-дадаткі, java-караоке, видэатоны на www.sms.by
Wap-партал wapcity.by
Медыя-кантэнт на i-free.by
Прэміум-кантэнт на www.333.by
Гуdок.Рынга
Прэміум-кантэнт на www.infomedia.by
Прэміўм-кантэнт на wapcity.by
Карцінки і мелодыі ад першага музычнага канала
Сэрвісы на канале MTV-Мінск
Iнтэрактыўныя сэрвiсы на ВТБ
Галасавыя i SMS-сэрвiсы ЭРАНА
SMS-аб’явы ў СМІ
Сервiс персанальных старонак
WAP-сервic
GPRS Пакетная перадача даных
EDGE
Высакахуткасны мабільны Інтэрнэт
Мабiльны Iнтэрнэт
Віртуальная карпаратыўная сетка
Статычны публічны IP-адрас
Зноў на сувязі
"Інтэрнэт-банк" для клiентаў ААТ "Белзнешэканамбанк", ААТ "Тэхнабанк", ЗАТ "Міжгандальбанк", ААТ "Банк Масква-Мінск", ЗАТ "БелСвісБанк"
КаханнеМабільнасць
Юрыдычныя кансультацыі па мабільным тэлефоне
Аўстрыйскія авіялініі
Інтэрактыўныя сэрвісы на канале "БелМузТБ"
ТБ-чат на 8 канале
Адмова ад рассылак
Інтэрактыўныя SMS-сэрвісы на Першым Нацыянальным канале Беларускага радыё
Фінансавая даведка
"Спорт-канал"
Аплата паслугаў па факце
ТрыЗвон
velcom Мабільны Інтэрнэт
Аўтаматычная аплата
Мабільная магія
Прэміум-кантэнт на www.688.by
ЗТАА "БелЕўрасетка"
Прыорбанк ААТ
Інтэрактыўныя сэрвісы на сайце www.odnoklassniki.ru
Угадай мелодыю
ПППА
WEB-паскаральнік
Інтэрнет-Банк Prior Online
Інфасэрвіс-177
Мультымедыя-кантэнт ад MMSKA
Турыстычная даведка 128
SMS-галасаванне за VIP-статус
Інфармацыйна-даведачная служба 118
SMS-маніторынг
Call-4-Cool
Галасавы партал "ONE.BY"
Мабільны сэрвіс 145
CLICK
USSD-Банк Prior Mobile+ "Прыoрбанк" ААТ *212#
SMS-аўкцыён на www.za100.by
Інтэрактыўныя SMS-сэрвісы на радыёстанцыі "Мінская хваля"
"Прышпільны мабільны"
|
|
 |
 |