SMS-банкінг дазваляе кліенту кіраваць сваім банкаўскім карт-рахункам з дапамогай SMS. Магчымасці паслугі SMS-банкінг:
- аплата паслуг мабільнай сувязі (за любы нумар тэлефона абанента velcom – фізічнай асобы);
- аплата камунальных паслуг (Мінск, Брэст, Віцебск, Магілёў);
- аплата паслуг Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС РБ;
- аплата паслуг РУП "Белтэлекам";
- аплата за кабельнае і эфірнае тэлебачанне, паслугі доступу ў Інтэрнет "Космас ТВ";
- аплата паслуг інтэрнет-правайдэраў "Атлант Тэлекам", "Дзелавая Сетка", "ADSL.BY (Белінфанет)" і "Solo";
- атрыманне інфармацыі пра суму запазычанасці па камунальных паслугах, паслуга аховы і кампаній "Белтэлекам", "Космас ТВ";
- блакіроўка карткі, з выкарыстаннем якой быў зарэгістраваны SMS-банкінг (у выпадку прапажы, крадзяжу, калі пабочнай асобе стаў вядомы PIN-код);
- разблакіроўка карткі, якая была заблакіравана з выкарыстаннем SMS-банкінга;
- атрыманне інфармацыі пра астатак на банкаўскім карт-рахунку абанента.
Хто можа карыстацца
Паслуга прадастаўляецца ўсім абанентам velcom – трымальнікам пластыкавых картак ААТ "АСБ Беларусбанк".
Рэгістрацыя
Вы можаце падключыць паслугу SMS-банкінг у любым плацежна-даведачным тэрмінале (інфакіёску) ААТ "АСБ Беларусбанк", выбраўшы ў галоўным меню опцыю "SMS-банкінг" – Рэгістрацыя".
Для рэгістрацыі ўстаўце банкаўскую картку ў інфакіёск, увядзіце PIN-код банкаўскай карткі, выберыце аперацыю "SMS-банкінг – Рэгістрацыя", увядзіце свой нумар тэлефона (8 029 ххххххх ці 044 ххххххх). Пасля паспяховай аўтарызацыі паслугі SMS-банкінг Вам будзе прапанавана адправіць SMS, што змяшчае лічбу 1 на нумар 611.
Увага! SMS адпраўляецца з нумара тэлефона, указанага пры рэгістрацыі на плацежна-даведачным тэрмінале.
Пасля паспяховага праходжання працэдуры рэгістрацыі вы атрымаеце чэк з паролем доступу да паслугі і скарочанай даведачнай інфармацыяй.
Як гэта дзейнічае
Каб скарыстаць паслугу, адпраўце SMS з камандай сервісу на нумар 611. У паведамленні ўказваецца праз прабел:
- тып аперацыі;
- індывідуальны пароль;
- сума плацяжу (у выпадку аперацыі аплаты);
- ідэнтыфікатар плацяжу (доўгу);
- ідэнтыфікатар даных.
У адказ Вы атрымаеце SMS з вынікам аперацыі. Скарыстаць паслугу SMS-банкінг можна таксама за межамі Беларусі пры наяўнасці падключанай паслугі SMS-роўмінг*.
* пры знаходжанні ў роўмінгу паспяховая дастаўка SMS і/ці пацвярджэнне пра папаўненне рахунку/выкананне аперацыі не гарантавана.
Увага! Настройкі SMS павінны быць стандартнымі, у іншым выпадку будзе атрамана паведамленне пра памылку. SMS належыць набіраць лацінкай.
Тарыфы
Паслуга прадастаўляецца без абаненцкай платы. Кошт SMS на нумар 611 складае 190 рублёў без уліку падаткаў.
У роўмінгу кошт SMS разлічваецца згодна з роўмінгавым тарыфам.
Каманды паслугі
Усе SMS-запыты адпраўляюцца на кароткі нумар 611.
Від запыту:
<тып аперацыі> прабел <пароль> прабел <сума аплаты> прабел <ідэнтыфікатар плацяжу> прабел <ідэнтыфікатар даных>
Даныя запыту заключаць у дужкі/двукоссе не трэба.
Тыпы аперацый:
- ostatok – прагляд астатку грашовых сродкаў на карт-рахунку;
- oplata – аплата паслуг;
- dolg – прагляд запазычанасці;
- spisok – атрыманне інфармацыі пра зарэгістраваныя ў інфакіёску даныя і пра спіс ідэнтыфікатараў плацяжэй;
- spravka – атрыманне спісу даступных тыпаў аперацый;
- otmena – адмена рэгістрацыі паслугі SMS-банкінг;
- block – блакіроўка карткі;
- unblock – разблакіроўка карткі.
Індывідуальны код (пароль)
Для працы з паслугай SMS-банкінг Вы атрымліваеце пароль доступу да паслугі, раздрукаваны на рахунку пры рэгістрацыі паслугі праз плацежна-даведачны тэрмінал (інфакіёск).
Сума плацяжу
Сума плацяжу для аперацыі oplata мае абмежаванне. Максімальная сума аплаты – 199 000 беларускіх рублёў, мінімальная сума – 1500 беларускіх рублёў.
Увага! Сума аплаты ўводзіцца толькі лічбамі без раздзяляльнікаў, напрыклад: 20000.
Ідэнтыфікатары плацяжу:
- VEL – паслугі сотавай сувязі VELCOM;
- CTV – паслугі "Космас ТВ";
- ATL – паслугі інтэрнет-правайдэра "Атлант Тэлекам";
- DST – паслугі інтэрнет-правайдэра "Дзелавая Сетка";
- ADSL – паслугі інтэрнет-правайдэра "Белинфанет";
- SOLO – паслугі інтэрнет-правайдэра "Solo";
- TEL – паслугі "Белтэлекам";
- ZKH – камунальныя паслугі па г. Мінску;
- ZKHM – камунальныя паслугі па г. Магілёве;
- ZKHB – камунальныя паслугі па г. Брэсце;
- ZKHV – камунальныя паслугі па г. Віцебску;
- MVDMZOHR – паслугі Заводскага раённага аддзела аховы МУС РБ;
- MVDMLOHR – паслугі Ленінскага раённага аддзела аховы МУС РБ;
- MVDMMOHR – паслугі Маскоўскага раённага аддзела аховы МУС РБ;
- MVDMOOHR – паслугі Кастрычніцкага раённага аддзела аховы МУС РБ;
- MVDMPOHR – паслугі Партызанскага раённага аддзела аховы МУС РБ;
- MVDMPMOHR – паслугі Першамайскага раённага аддзела аховы МУС РБ;
- MVDMSOHR – паслугі Савецкага раённага аддзела аховы МУС РБ;
- MVDMFOHR – паслугі Фрунзенскага раённага аддзела аховы МУС РБ;
- MVDMCOHR – паслугі Цэнтральнага раённага аддзела аховы МУС РБ.
Ідэнтыфікатары даных:
- нумар тэлефона для аплаты паслуг сотавай сувязі (сем лічб);
- нумар тэлефона ў поўным фармаце для прагляду доўгу ці аплаты паслуг РУП "Белтэлекам" (даўжыня 10 сімвалаў): "код горада" + "нумар тэлефона" і нумар асабовага рахунку – неабавязковы параметр, які неабходна ўказываць, калі на адзін нумар тэлефона зарэгістравана больш як адно прозвішча;
- нумар асабовага рахунку для прагляду доўгу ці аплаты камунальных паслуг;
- нумар дагавора ці нумар тэлефона для прагляду доўгу ці аплаты паслуг аховы;
- нумар дагавора для прагляду доўгу ці аплаты эфірнага і кабельнага тэлебачання "Космас ТВ";
- нумар асабовага рахунку для аплаты паслуг інтэрнет-правайдэраў "Атлант Тэлекам", "Дзелавая Сетка" і "ADSL.BY (Белінфанет)";
- нумар дагавора для аплаты паслуг інтэрнет-правайдэра "Solo".
Прыклады:
Spravka – атрымаць інфармацыю пра тыпы аперацый;
Oplata 1234 15000 – залічыць плацеж у памеры 15000 рублёў на нумар тэлефона velcom, з якога здзейснена рэгістрацыя SMS-банкінга ў інфакіёску;
Oplata 1234 15000 vel – залічыць плацеж у памеры 15000 рублёў на нумар тэлефона velcom, даныя пра які захаваныя ў інфакіёску, пры ўмове, што ў карыстальніка SMS-банкінга ў базе інфакіёска маюцца захаваныя даныя толькі пра адзін нумар тэлефона;
Oplata 1234 25000 vel 3000100 – залічыць плацеж у памеры 25000 рублёў на нумар тэлефона velcom 3000100;
Oplata 1234 15000 tel – залічыць плацеж у памеры 15000 рублёў на нумар тэлефона РУП "Белтэлекам", даныя пра які захаваныя ў інфакіёску, пры ўмове, што ў карыстальніка SMS-банкінга ў базе інфакіёска маюцца захаваныя даныя толькі пра адзін нумар тэлефона і на гэты нумар тэлефона зарэгістравана толькі адно прозвішча абанента;
Oplata 1234 25000 tel 0171234567 – залічыць плацеж у памеры 25000 рублёў на нумар тэлефона РУП "Белтэлекам" у г. Мінску 1234567, пры ўмове, што нумар тэлефона зарэгістраваны толькі на аднаго абанента;
Dolg 1234 tel – прагледзець суму доўгу па нумары тэлефона РУП "Белтэлекам", пры ўмове, што ў карыстальніка SMS-банкінга ў базе інфакіёска маюцца захаваныя даныя пра адзін нумар тэлефона і ў выпадку, калі нумар тэлефона зарэгістраваны толькі на аданаго абанента;
Dolg 1234 tel 0171234567 – прагледзець суму доўгу па нумары тэлефона РУП "Белтэлекам" у г. Мінску 1234567, пры ўмове, што гэты нумар тэлефона зарэгістраваны на аднаго абанента;
Ostatok 1234 – прагледзець астатак грашовых сродкаў на банкаўскім карт-рахунку кліента, дзе 1234 – пароль доступу да паслугі SMS-банкінг.
Даныя па змоўчанні
З мэтай выключэння верагоднасці памылкі пры наборы ідэнтыфікатара даных (нумара мабільнага тэлефона, нумара хатняга тэлефона, асабовых рахункаў на аплату камунальных паслуг, паслуг інтэрнет-правайдэраў "Атлант Тэлекам", "Дзелавая Сетка" і "ADSL.BY (Белінфанет)", а таксама дагавораў з "Космас ТВ" і інтэрнет-правайдэрам "Solo") рэкамендуем захаваць гэтыя даныя ў базе інфакіёска і ажыццяўляць аперацыі ў рамках магчымасцей паслугі па змоўчанні.
Падрабязную інфармацыю пра паслугу "SMS-банкінг для кліентаў ААТ "АСБ Беларусбанк" Вы можаце атрымаць у любой установе ААТ "АСБ Беларусбанк", на сайце банка ці па тэлефонах стацыянарнай сеткі:
- па г. Мінску 147 (час працы: пан.-чацв.: 8:30-17:30, пт.: 8:30-16:15. Абед: 12:30- 13:15)
- па Брэсцкай вобласці 8-801-201-00-01 (час працы: 8.30-19.00)
- па Віцебскай вобласці 8-801-212-12-12 (час працы: 8.00-19.00)
- па Гомельскай вобласці 8-801-203-03-03 (час працы: 8.30-19.00)
- па Гродзенскай вобласці 8-801-204-44-44 (час працы: 8.30-20.00)
- па Мінскай вобласці 8-801-100-90-91 (час працы: 8.30-19.00)
- па Магілёўскай вобласці 8-801-205-44-44 (час працы: 8.30-17.30)
"М-банкінг" – гэта банкаўскі сервіс ААТ "АСБ Беларусбанк", які дазваляе абанентам кіраваць грашовымі сродкамі на сваім карт-рахунку з дапамогай мабільнага тэлефона і спецыяльнай прапановы "M-Belarusbank".
Магчымасці паслугі "М-банкінг":
- аплата за (сервіс даступны для ўсіх тарыфных пакетаў):
- паслугі мабільнай сувязі velcom;
- камунальныя паслугі (у г. Мінску, г. Магілёве, г. Брэсце, г. Віцебску),
- газ (у г. Мінску і Мінскім раёне),
- электраэнергію (у г. Мінску і Мінскай вобласці),
- хатні тэлефон,
- ваду (у г. Мінску),
- эфірна-кабельнае тэлебачанне і доступ у Інтэрнет праз сетку "Космас ТВ",
- паслугі інтэрнет-правайдэраў "Атлант Тэлекам", "Дзелавая Сетка", "ADSL.BY" (Белінфанет), "Solo", а таксама паслугі byfly (Белтэлекам);
- паслугі аховы Мінгарупраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь (за ахову, абсталяванне і падключэнне, беспадстаўны вызаў).
- прагляд астатку грашовых сродкаў на карт-рахунку і бягучай запазычанасці па абаненцкіх рахунках (сервіс даступны для ўсіх тарыфных пакетаў);
- блакіроўка і разблакіроўка карткі (аперацыя даступна для ўсіх тарыфных пакетаў і можа здзяйсняцца толькі для карткі, з дапамогай якой зарэгістраваны М-банкінг);
- атрыманне інфармацыйных паведамленняў банка – курсы валют, вартасць каштоўных металаў і інш. (сервіс даступны для ўсіх тарыфных пакетаў);
- праверка вынікаў розыгрышаў латарэй "Ваша лато", "Суперлато" і "Пяцёрачка" (сервіс даступны для ўсіх тарыфных пакетаў);
- захаванне даных пра ўсе праведзеныя аперацыі ў мабільным тэлефоне (сервіс даступны для ўсіх тарыфных пакетаў);
- атрыманне паведамлення пра паступленне грашовых сродкаў на карт-рахунак, да якога аформлена зарэгістраваная на М-банкінг пластыкавая картка (сервіс даступны толькі для тарыфных планаў "Базавы" і "Поўны");
- атрыманне паведамлення пра расходныя аперацыі, здзейсненыя з выкарыстаннем пластыкавай карткі (ці яе рэквізітаў), зарэгістраванай на М-банкінг (сервіс даступны толькі для тарыфнага пакета "Поўны").
Хто можа карыстацца
Паслуга прадастаўляецца ўсім абанентам кампаніі – трымальнікам пластыкавых картак ААТ "АСБ Беларусбанк".
Як падключыць паслугу
Каб карыстацца "М-банкінгам":
- падключыце паслугу SMS-банкінг для кліентаў ААТ "АСБ Беларусбанк";
- устанавіце ў свой мабільны тэлефон дадатак "М-Belarusbank", які даступны на сайце http://www.m-bank.by/;
- прайдзіце рэгістрацыю паслугі "М-банкінг" на ўказаным сайце.
У працэсе рэгістрацыі стварыце пароль для карыстання дадаткам "M-Belarusbank". Калі ласка, захавайце пароль, бо яго страта патрабуе нанава устанавіць дадзены дадатак.
Пасля стварэння пароля выберыце спосаб сувязі з "М-банкінгам" – SMS ці GPRS (магчыма таксама выкарыстанне Wap-сервісу ці паслугі "Перадача даных"). Затым выберыце тарыфны пакет і аплаціце яго. Аплата здзяйсняецца шляхам аўтаматычнага спісання сродкаў з карт-рахункаў пасля Вашай згоды на гэты плацеж.
Увага! Права карыстання паслугай прадастаўляецца на 30 каляндарных дзён з моманту аплаты і працягваецца з дапамогай чарговага плацяжу.
Як гэта дзейнічае
Усе аперацыі "М-банкінга" ажыццяўляюцца з дапамогай SMS ці GPRS (у залежнасці ад Вашага выбару).
Каб аплаціць паслугі сувязі velcom:
- увайдзіце ў дадатак "M-Belarusbank";
- у галоўным меню выберыце раздзел "Плацяжы" (падраздзел "Мабільная сувязь");
- выберыце атрымальніка плацяжу – velcom;
- увядзіце абаненцкі нумар, за які здзяйсняецца аплата, суму плацяжу і націсніце "Аплаціць";
- праверце рэквізіты і зноў націсніце "Аплаціць".
Тарыфы
Адпраўка SMS і перадача даных з дапамогай GPRS пры выкарыстанні "М-банкінга" аплачваюцца згодна з тарыфам на адпаведныя паслугі.
Пра суму штомесячнага плацяжу за карыстанне "М-банкінгам" можна даведацца на сайце www.m-bank.by.
Падрабязная інфармацыя пра паслугу таксама даступна на ўказаным сайце ці па тэлефоне + 375 29 602-80-00 (панядзелак – пятніца з 10:00 да 19:00).