Аб кампанiiПаслугіТарыфыПакрыццёРоўмінгАбанентамКарпаратыўным клiентамТэлефоны
RusBelEng
  Адправіць SMS    
  Дзе падлучыцца     
  Дзе аплаціць    
  Вакансii    


Паслугi
Мелафон


Паслуга Мелафон дазволіць Вам усталяваць мелодыю або гукавое паведамленне (аўдыяфайл) падчас гучання стандартнага сігналу кантролю пасылкі выкліку. Вы зможаце здзівіць кожнага, хто патэлефануе на Ваш мабільны нумар. Настрой сяброў і знаёмых, якія тэлефануюць Вам, узнімецца яшчэ да таго, як Вы адкажаце на тэлефанаванне. Яны пачуюць менавіта тое, што захочацца Вам - апошні музычны хіт, кампазіцыю Вашага любімага выканаўца, жартоўны тэкст або Ваша ўласнае PRIVET! Вы таксама можаце ўсталяваць мелодыю для прайгравання падчас выканання Вамі выходных выклікаў па нумарах абраных Вамі абанентаў velcom.

Паслуга даступная ўсім абанентам velcom.

Як гэта працуе

Для падлучэння паслугі абярыце любы з варыянтаў:

  • набярыце *424# і клавіша выкліку;
  • патэлефануйце на нумар 424;
  • дашліце SMS з тэкстам RBTON на нумар 424;
  • зарэгіструйцеся на web-портале www.melofon.by і далей выконвайце прапанаваныя інструкцыі.

На web-партале www.melofon.by Вашай увазе прапаноўваецца каталог разнастайных аўдыёфайлаў, дзякуючы якому Вы зможаце скласці ўласны персанальны спіс. Колькасць мелодый і гукавых паведамленняў, якія можна дадаваць у персанальны спіс, не абмежаваная.

Увага! Каб атрымаць доступ да каталога, Вам неабходна зарэгістравацца на сайце www.melofon.by і карыстацца закладкай МЕЛОДЫІ АБАНЕНТА.

Пасля падлучэння паслугі для Вашага абаненцкага нумара будзе па змаўчанні ўсталяваная "Мелодыя velcom", якая будзе прайгравацца ўсім абанентам velcom, якія будуць тэлефанаваць на Ваш нумар. Вы можаце замяніць усталяваную па змаўчанні мелодыю на мелодыю з каталога альбо на ўласную мелодыю або галасавое паведамленне.

Кіраванне паслугай

  • Кіраваць паслугай - выбіраць і ўсталёўваць мелодыі - Вы можаце адным з наступных спосабаў:
  • з дапамогай USSD-меню *424# і клавіша выкліку;
  • з дапамогай SMS-запытаў на нумар 424 (спіс каманд глядзіце ніжэй);
  • з дапамогай галасавога партала, патэлефанаваўшы на нумар 424;
  • праз web-портал www.melofon.by.

Выкарыстаўшы адзін з прапанаваных спосабаў і выконваючы далейшыя інструкцыі, Вы можаце:

  • замовіць мелодыю ці пакет мелодый;
    Вы можаце замовіць адразу некалькі мелодый пакетам па адмысловым кошце. У пакет могуць уваходзіць мелодыі адной ці розных коштавых катэгорый, з тэрмінам дзеяння або бестэрміновыя.. Пасля замовы і захавання ў Вашым персанальным спісе кожная з мелодый, якая ўваходзіць у пакет, працягваецца і аплачваецца асобна паводле сваёй коштавай катэгорыі. Выдаленне такіх мелодый з персанальнага спісу таксама ажыццяўляецца паасобку.
  • усталяваць мелодыю па змаўчанні;
  • скласці персанальны спіс мелодый;
  • уключыць або адключыць функцыю "Музычны аўтамат";
  • замовіць мелодыю сябру;
    Замовіць мелодыю сябру можна пры ўмове, што ён таксама з'яўляецца абанентам velcom, і ў яго падлучаная паслуга Мелафон. Абаненту, для якога абраная мелодыя або гукавое паведамленне, будзе дасланае SMS- апавяшчэнне пра падараваную яму мелодыю. Дадаванне мелодыі ў персанальны спіс сябра адбудзецца пасля атрымання ад яго SMS са згодай прыняць падарунак. Тэрмін чакання SMS з пацверджаннем складае не больш за 24 гадзіны*.

    Незалежна ад таго, ці быў прыняты падарунак, замаўленне мелодыі іншаму абаненту аплачвае той абанент, які аформіў замову.

    Працягненне тэрміну дзеяння мелодыі аплачвае той абанент, у персанальным спісе якога яна знаходзіцца.

    * – Падараваць мелодыю сябру з персональнага спісу мелодый абанента можна толькі пры ўмове яе наяўнасці ў каталозе мелодый паслугі Мелафон на момант выканання замовы
  • замовіць мелодыю для дваіх.
    Замовіць мелодыю для дваіх можна пры ўмове, што яны абодва з'яўляюцца абанентамі velcom, і ў іх падлучаная паслуга Мелафон. З балансу абанента, які аформіў замову, будзе адразу спісаны кошт паслугі, і мелодыя будзе дададзеная ў яго персанальны спіс. Другому абаненту будзе дасланае SMS-апавяшчэнне пра тое, што яму падараваная мелодыя. Пасля таго, як другі абанент у зваротным SMS пацвердзіць сваю згоду прыняць аўдыяфайл, мелодыя будзе дададзеная ў яго персанальны спіс і ўсталяваная ў абодвух абанентаў пры выкліках адзін на аднаго. Тэрмін чакання SMS з пацверджаннем складае не больш за 24 гадзіны.

    Працягненне тэрміну дзеяння мелодыі аплачвае той абанент, у персанальным спісе якога яна знаходзіцца.

Структура USSD-меню паслугі Мелафон
Структура меню галасавога партала Мелафон
Каманды кіравання паслугай Мелафон з дапамогай SMS

Тэрмін дзеяння мелодыі

Для замовы даступныя як бестэрміновыя мелодыі, гэтак і мелодыі з тэрмінам дзеяння.

Мелодыі, якія не маюць тэрміна дзеяння, будуць захоўвацца ў Вашым персанальным спісе, пакуль Вы не выдаліце іх альбо не адлучыце Мелафон.

Тэрмін дзеяння мелодыі Вы можаце даведацца перад яе замаўленнем з дапамогай галасавога портала 424, USSD-меню *424# і на сайце www.melofon.by.

Колькасць дзён, якая засталася да заканчэння тэрміна дзеяння мелодыі з персанальнага спісу, можна даведацца праз галасавы партал 424 і на сайце www.melofon.by.

Калі Вы жадаеце падоўжыць мелодыю з тэрмінам дзеяння, гэта будзе зроблена аўтаматычна па заканчэнні пазначанага тэрміну, а кошт паслугі "Працягненне тэрміну дзеяння мелодыі" - спісаны з Вашага балансу.

Калі на момант заканчэння тэрміну дзеяння мелодыі ў абанента будзе адлучаная зыходная і/або ўваходная сувязь, альбо сума на балансе будзе недастатковай для аказання паслугі па працягненні тэрміну дзеяння мелодыі, то мелодыя будзе выдаленая з персанальнага спісу.

Вы можаце выдаліць мелодыю з абмежаваным тэрмінам дзеяння - у любы момант з дапамогай галасавога партала, SMS, USSD-меню, web-партала.

Увага! Выкарыстоўваючы галасавы партал 424 і USSD-меню, вы можаце аддаць каманду на аўтаматычнае выдаленне мелодыі з персанальнага спісу пасля заканчэння яе тэрміну дзеяння.

Запіс уласнага аўдыяфайла

Вы можаце запісаць уласнае паведамленне пры дапамозе галасавога партала 424, а таксама загрузіць сваю ўлюбёную мелодыю ў персанальны спіс праз web-партал www.melofon.by.

Загружаны файл павінен адпавядаць наступным параметрам:

  • аўыяфармат – a-Law, пашырэнне wav, частата дыскрэтызацыі – 8 кГц, памер аўдыя-ўзору – 8 біт, канал – mono, працягласць — менш за 40 сек., памер файла — меншы за 350 Кб. Узровень гучнасці не павінен перавышаць -12 дБ. Рэкамендаваны ўзровень сігнала -14 дБ.

Каб перавесцi Ваш персанальны файл у фармат, якi падтрымлiваецца паслугай Мелафон, карыстайцеся бясплатнай праграмай Мелафон-Канвертар.

У выпадку, калі якія-небудзь параметры загружанага аўдыяфайла не адпавядаюць дадзеным тэхнічным патрабаванням, кошт паслугі будзе спісаны з Вашага балансу, аднак далікатнае прайграванне мелодыі ЗП «Вэлком» не гарантуе.

Увага! Змест запісанага і загружанага аўдыяфайла не павінен супярэчыць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Абанент нясе поўную адказнасць за ўтрыманне аўдыёфайлаў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Катэгарычна забараняецца:

  • Распаўсюджваць інфармацыю, якая ўтрымлівае і/або можа тлумачыцца як: абраза, пагроза; непрыстойная інфармацыя, вульгарная, пагрозлівая, непаважлівая, інфармацыя, якая можа выклікаць нянавісць, любым спосабам звязаная са злачынствамі, жорсткасцю, гвалтам, элементамі ненарматыўнай лексікі; інфармацыя, што парушае правы трэціх асоб; інфармацыя, што парушае Закон аб аўтарскім і сумежным праве Рэспублікі Беларусь; інфармацыя, якая рэкламуе тавары і паслугі; інфармацыя, якая парушае дзейснае заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
  • Распаўсюджваць палітычныя заклікі любой скіраванасці і палітычныя лозунгі, арыентаваныя на дыскрэдытацыю дзяржаўнай улады і яе асобных прадстаўнікоў.
  • Распаўсюджваць звесткі, якія ганяць гонар і годнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, кіраўнікоў дзяржаўных органаў, статус якіх зацверджаны Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, а таксама фізічных асоб і арганізацый любых формаў уласнасці. Размяшчаць інфармацыю, якая змяшчае замах на маральнасць, гонар і годнасць грамадзян, інфармацыю, што супярэчыць агульнапрынятым нормам маралі.
  • Распаўсюджваць ідэі тэрарызму, рэлігійнай, сацыяльнай, нацыянальнай і расавай нецярплівасці, дыскрымінацыі і варажнечы.
  • Размяшчаць звесткі, якія ўтрымліваюць дзяржаўную альбо іншую таямніцу, што адмыслова ахоўваецца законам..
  • Прапагандаваць спажыванне наркатычных і псіхатропных прэпаратаў, алкаголю, тытунекурэння.
  • Размяшчаць інфармацыю, якая ўтрымлівае заклік да ажыццяўлення дзеянняў, што караюцца ў адміністрацыйным і крымінальным парадку.
  • Размяшчаць інфармацыю пра сэксуальныя паслугі, парнаграфію, аб'явы відавочнай сэксуальнай скіраванасці.
  • Размяшчаць інфармацыю па працаўладкаванні (навучанні) грамадзян за мяжой.
  • Размяшчаць аб'явы аб аказанні паслугаў, якія падлягаюць дзяржаўнаму ліцэнзаванню.
  • Выкарыстоўваць ненарматыўную лексіку.

Зыходны Мелафон

Каб усталяваць аўдыяфайл для гучання падчас Вашага зыходнага выкліку на абаненцкі нумар сеткі velcom, дадайце гэты нумар у пункт ЗЫХОДНЫ Мелафон на сайце www.melofon.by і задайце для яго мелодыю. Для кожнага нумара можа быць абраная свая мелодыя!

Усталяваць мелодыю для выходных выклікаў можна толькі на 50 абаненцкіх нумароў сеткі velcom.

Правілы прайгравання мелодый/гукавых паведамленняў

Наладзіць правілы прайгравання мелодый Вы можаце праз web-партал www.melofon.by.

Каб ствараць на web-партале правілы прайгравання, дадайце нумар абанента ў спіс ГРУПЫ І АБАНЕНЦКІЯ НУМАРЫ. Пры тэлефанаванні з пазначанага Вамі ў правіле нумара абанент, які тэлефануе, будзе чуць усталяваную для яго мелодыю.

Пры падлучэнні функцыі "Музычны аўтамат" абраныя Вамі мелодыі або гукавыя паведамленні з персанальнага спісу будуць прайгравацца ў выпадковым парадку.

Для ўваходных выклікаў аўдыяфайл можна ўсталяваць на:

  • аднаго абанента;
  • аднаго абанента і час сутак;
  • аднаго абанента і дзень тыдня;
  • аднаго абанента і дату;
  • групу абанентаў;
  • групу абанентаў і час сутак;
  • групу абанентаў і дзень тыдня;
  • групу абанентаў і дату.

Увага!
Мелодыя прайграецца ў тым выпадку, калі тэлефон абанента знаходзіцца ў рэжыме чакання ў зоне дзеяння сеткі velcom.

Праца паслугі Мелафон пры тэлефанаванні абанентаў іншых мабільных аператараў, а таксама фіксаваных сетак не гарантуецца.

Паслуга падаецца таксама ў роўмінгу. У роўмінгу недаступнае тэлефанаванне на нумар 424.

Абанентам PRIVET у статусе "Забарона зыходнай сувязі" паслуга падаецца пры наяўнасці на балансе сумы, якая роўнай або перавышае кошт паслугі. Паслуга не падаецца ў статусе "Блакаванне", а таксама пры адсутнасці на асабовым рахунку сумы якая роўнай або перавышае яе кошт.

Пасля адключэння паслугі Мелафон на працягу 30 дзён Вы можаце падлучыць паслугу з ўсімі наладкамі і мелодыямі з персанальнага спісу без спагнання аплаты. Пры гэтым мелодыі, тэрмін дзеяння якіх на момант узнаўлення паслугі мінуў, будуць выдаленыя з Вашага персанальнага спісу.

Тарыфы

З тарыфамі паслугі Мелафон можна азнаёміцца тут

Мелафон FAQ


Мелафон
Аўтаматычная служба сэрвісу абанента (АССА 411)
Інтэрнэт-служба сэрвісу абанента (ІССА)
Інтэрнэт-служба сэрвісу абанента для юрыдычных асобаў (ІССА)
Код доступу да паслугаў velcom
Антывызначальнік нумара
Паўза
Выбар нумара
Выпіска дэталізаваных рахункаў штомесячна
Галасавая пошта
Забарона званкоў
Карты экспрэс-аплаты
Канферэнц-сувязь (КС)
"Любімы нумар"
Міжнародныя званкі
Міжнародны роўмінг
Чаканне / утрыманне вызаву
Чакаю тэлефанавання
Вызначэнне нумара
Пераадрасацыя званкоў
Прапушчаны званок
Рассылка рахункаў па e-mail
Twin карты
Служба кароткіх паведамленняў (SMS)
MMS
USSD
Майстар настроек
Адпраўка SMS з Iнтэрнэта
SMS-роўмінг
SMS2E-mail/E-mail2SMS
GSM-пэйджынг
VELCOM-меню
Перадача даных
Перадача факсаў
Мабiльны банк
SMS-банкiнг для клiентаў ААТ "АСБ Беларусбанк"
SMS-банкінг для кліентаў ААТ "Парытэтбанк"
SMS-банкінг для кліентаў ААТ "Белпрамбудбанк"
SMS-банкінг для кліентаў ААТ "Белінвестбанк"
Мабiльны (SMS) банкiнг для клiентаў ААТ "Белаграпрамбанк"
SMS-банкінг (працэсінг) і sms-рассыланне для кліентаў НП ТАА "Берліё"
Iнтэрнэт-банкiнг для клiентаў ААТ "Белаграпрамбанк"
SMS-банкінг для кліентаў ЗАТ "АКБ "Белрасбанк"
"Персанальны банк" для кліентаў ААТ "БПС-Банк"
SMS-банкінг для кліентаў "Прыорбанк" ААТ
Актыўная даведка "110"
Галасавы інфармацыйна-забаўляльны сэрвіс ІнфармБюро
Гуdок.Інфа
Служба Інфалінія-185
Fun2mass
SMS-інфа
SMS-інфасэрвіс
MMS-iнфа
SMS-гульні
SMS-флірт
Вашае лато-Інфа
SMS-конкурс
SMS-падрахункі
SMS-табло
SMS-віктарына
Інтэрактыўныя SMS-паслугі
SMS-падпiска
SMS-віктарына "Ноўтбук шукае гаспадара"
SMS-рассыланне для кліентаў ААТ "Банк Масква-Мінск"
SMS-галасаванне ў інтэрнэт-сэрвісах "Мамба"
SMS-чат
Баланс по SMS
SMS-клуб
Лагатыпы, паштоўкі, каляровыя і анімацыйныя малюнкі, монафанічныя і поліфанічныя мелодыі, рэалтоны
Лагатыпы і мелодыі на www.infomedia.by
Лагатыпы і мелодыі на www.sms.by
Карцінкi і мелодыі immo.by
Карцінкі і мелодыі на www.mobiart.by
Java-гульнi i мелодыi на www.333.by
JAVA-гульнi на www.infomedia.by
Java-дадаткі на www.sms.by
Мелодыі, карцінкі, java, відэа, тэмы immo.by
Эксклюзіўныя java-дадаткі, java-караоке, видэатоны на www.sms.by
Wap-партал wapcity.by
Медыя-кантэнт на i-free.by
Прэміум-кантэнт на www.333.by
Гуdок.Рынга
Прэміум-кантэнт на www.infomedia.by
Прэміўм-кантэнт на wapcity.by
Карцінки і мелодыі ад першага музычнага канала
Сэрвісы на канале MTV-Мінск
Iнтэрактыўныя сэрвiсы на ВТБ
Галасавыя i SMS-сэрвiсы ЭРАНА
SMS-аб’явы ў СМІ
Сервiс персанальных старонак
WAP-сервic
GPRS Пакетная перадача даных
EDGE
Высакахуткасны мабільны Інтэрнэт
Мабiльны Iнтэрнэт
Віртуальная карпаратыўная сетка
Статычны публічны IP-адрас
Зноў на сувязі
"Інтэрнэт-банк" для клiентаў ААТ "Белзнешэканамбанк", ААТ "Тэхнабанк", ЗАТ "Міжгандальбанк", ААТ "Банк Масква-Мінск", ЗАТ "БелСвісБанк"
КаханнеМабільнасць
Юрыдычныя кансультацыі па мабільным тэлефоне
Аўстрыйскія авіялініі
Інтэрактыўныя сэрвісы на канале "БелМузТБ"
ТБ-чат на 8 канале
Адмова ад рассылак
Інтэрактыўныя SMS-сэрвісы на Першым Нацыянальным канале Беларускага радыё
Фінансавая даведка
"Спорт-канал"
Аплата паслугаў па факце
ТрыЗвон
velcom Мабільны Інтэрнэт
Аўтаматычная аплата
Мабільная магія
Прэміум-кантэнт на www.688.by
ЗТАА "БелЕўрасетка"
Прыорбанк ААТ
Інтэрактыўныя сэрвісы на сайце www.odnoklassniki.ru
Угадай мелодыю
ПППА
WEB-паскаральнік
Інтэрнет-Банк Prior Online
Інфасэрвіс-177
Мультымедыя-кантэнт ад MMSKA
Турыстычная даведка 128
SMS-галасаванне за VIP-статус
Інфармацыйна-даведачная служба 118
SMS-маніторынг
Call-4-Cool
Галасавы партал "ONE.BY"
Мабільны сэрвіс 145
CLICK
USSD-Банк Prior Mobile+ "Прыoрбанк" ААТ *212#
SMS-аўкцыён на www.za100.by
Інтэрактыўныя SMS-сэрвісы на радыёстанцыі "Мінская хваля"
"Прышпільны мабільны"


Версія для друку


© 2008 ЗП "Вэлком". Усе правы абаронены.
Кантактная iнфармацыя