|
ЧОРНА-БЕЛЫЯ ЛАГАТЫПЫ І ПАШТОЎКІ, МАНАФАНІЧНЫЯ МЕЛОДЫІ
Абаненты сеткі velcom могуць з дапамогай SMS–запыту на кароткі нумар 4040 атрымліваць на свой мабільны тэлефон ці дасылаць на тэлефон сябра, які з’яўляецца абанентам сеткі velcom, лагатыпы, паштоўкі і мелодыі (медыя–элементы).
Для атрымання ўпадабанага медыя-элементу на свой тэлефон неабходна даслаць SMS-запыт кшталту <код медыя–элементу> на нумар 4040. Атрымаўшы паведамленне ў адказ, захавайце яго ў памяці тэлефона і ўсталюйце атрыманы лагатып ці мелодыю ў якасці лагатыпу аператара ці сігналу выкліку.
Напрыклад, для таго каб замовіць лагатып неабходна ў тэле SMS набраць яго ўнікальны код 0256062 і даслаць на нумар 4040.
Пасля атрымання паведамлення: "Атрыманы лагатып аператара" ("Operator logo received") неабходна націснуць "Варыянты (Options)" і "Запісаць (Save)". Стары лагатып аператара пры гэтым не захоўваецца.
Калі вы хочаце даслаць мелодыю, карцінку ці паштоўку свайму сябру, неабходна даслаць SMS–запыт кшталту <код медыя–элементу> прабел <нумар тэлефона сябра> ў міжнародным фармаце на нумар 4040.
Напрыклад, для дасылання ч/б паштоўкі з кодам 0252874 на тэлефон 6хххххх неабходна набраць SMS
0252874 +375296хххххх
Увага! Перад дасыланнем SMS-запыту пераканайцеся, што мадэль тэлефона абанента падтрымлівае атрыманне адпаведнага медыя-элементу.
Кошт аднаго запыту на нумар 4040 – 1800 рублёў без уліку падаткаў.
|
|
|
|
ПАЛІФАНІЧНЫЯ МЕЛОДЫІ І КАЛЯРОВЫЯ КАРЦІНКІ
Гэтая паслуга дазваляе з дапамогай SMS- запыту на кароткі нумар 4040 атрымліваць на свой тэлефон ці дасылаць на тэлефон сябра, які з’яўляецца абанентам сеткі velcom, паліфанічныя мелодыі і каляровыя карцінкі (медыя–элементы).
Для атрымання ўпадабанага медыя-элементу на свой тэлефон неабходна даслаць SMS-запыт кшталту <код медыя–элементу> на нумар 4040. У адказ прыйдзе паведамленне, якое змяшчае WAP-спасылку. Пасля яе адкрыцця абраная мелодыя ці карцінка будзе запампаваная ў ваш тэлефон. WAP-спасылка даступная для абанента на працягу 24 гадзінаў з моманту яе атрымання. Атрыманую WAP-спасылку нельга пераадрасаваць на іншы абаненцкі нумар, яна не будзе працаваць.
Калі вы хочаце даслаць мелодыю ці карцінку свайму сябру, неабходна даслаць SMS–запыт кшталту <код медыя–элементу> прабел <нумар тэлефона сябра – абанента velcom> у міжнародным фармаце на нумар 4040.
Для запампавання медыя-элементу па спасылцы ў абанента павінна быць падлучаная паслуга GPRS ці Перадача звестак і наладжаны тэлефон для працы з імі.
Увага! Пераканайцеся, што ў вас уключанае выкарыстанне Proxy-сэрверу і параметры адпавядаюць пазначаным у табліцы.
Увага! Перад дасыланнем SMS-запыту пераканайцеся, што мадэль тэлефона, якую выкарыстоўвае ваш сябр, падтрымлівае атрыманне медыя-элементаў.
Кошт аднаго запыту на нумар 4040 – 1800 рублёў без уліку падаткаў. Доступ да WAP-рэсурсу аплочваецца асобна згодна з тарыфным планам абанента.
|