Аб кампанiiПаслугіТарыфыПакрыццёРоўмінгАбанентамКарпаратыўным клiентамТэлефоны
RusBelEng
  Адправіць SMS    
  Дзе падлучыцца     
  Дзе аплаціць    
  Вакансii    


Аб кампанii
Вакансіі
Фірменныя цэнтры
Кантактная iнфармацыя


Кампанія velcom прапануе Вам магчымасць атрымаць перспектыўную працу, якая добра аплачваецца. Вас зацікавіла наша прапанова? Тады запоўнiце анкету на вакансiю, якая Вас зацiкавiла, i адпраўце яе на HR@velcom.by, дзе укажыце пасаду, на якую Вы прэтэндуеце ў полi "тэма". Вашы даныя будуць занесены ў базу аддзела кадраў кампаніі velcom, і, калі яны адпавядаюць патрабаванням вакансіі, мы звяжамся з Вамі.

Кантактны тэлефон (8-017) 226 91 98; факс (8-017) 226 93 54

Анкета

Вакансii ў сферы маркетынг
Мiнск:
Спецыяліст па працы з кліентамі даведачна–інфармацыйнай службы 411
Патрабаванні:
  • адукацыя вышэйшая скончаная;
  • добрае веданне ПК (Word, Excel, Outlook);
  • добрая хуткасць друкавання;
  • досвед аператарскай працы;
  • мінская прапіска;
  • узрост да 30 гадоў;
  • выразная дыкцыя і правільнае вымаўленне.
Пажадана:
  • камунікабельнасць, ініцыятыўнасць, адказнасць, дынамічнасць;
  • магчымасць працаваць пазменна, у вечаровы час, выходныя і святы;
  • здольнасць працаваць як самастойна, гэтак і ў камандзе;
  • валоданне замежнай мовай вітаецца;
  • наяўнасць вялікага аптымізму і добрага пачуцця гумару вітаецца.
Спецыяліст па продажах
Патрабаванні да кандыдатаў:
  • адукацыя вышэйшая закончаная
  • упэўненыя навыкі працы на ПК
  • мінская прапіска
  • узрост да 30 гадоў
  • культура маўлення, прэзентабельная знешнасць
  • развітае пачуццё асабістай адказнасці
  • магчымасць працаваць пазменна, у вечаровы час, выходныя і святочныя дні
  • здольнасць працаваць як самастойна, гэтак і ў камандзе
  • камунікабельнасць, ініцыятыўнасць, стрэсаўстойлівасць
  • здольнасць хутка навучацца
Вітаецца:
  • досвед працы з кліентамі
  • досвед дакументальнага суправаджэння змоваў (дамовы, першасная бухгалтарская дакументацыя)
  • валоданне замежнымі мовамі
  • актыўная жыццёвая пазіцыя
  • адсутнасць шкодных звычак
  • досвед актыўнага карыстання GSM сувяззю
Вакансii ў IT сферы
Мiнск:
Тэхнік кіравання інфармацыйных тэхналогіяў
Неабходныя веды і досвед:
сярэдняя спецыяльная (тэхнічная) адукацыя як мінімум, веданне вылічальнай тэхнікі, досвед працы па наладжванню і абслугоўванню вылічальнай тэхнікі, веданне прынцыпаў яе працы, рамонт і захоўванне.
Меркаваныя абавязкі:
Кантроль працэсу друкавання і пакавання рахункаў, наладка і тэхабслугоўванне друкаваных і пакавальных машынаў. Усталяванне, наладжванне і кантроль працаздольнасці аргтэхнікі, вылічальнай тэхнікі і сістэмнага праграмнага забеспячэння на працоўных месцах карыстальнікаў.
Асобасныя патрабаванні:
камунікабельнасць, уседлівасць, працаздольнасць, выканаўчасць. Магчымасць працаваць па схеме ў 3 змены. Праца ў Мінску (прапіска абавязковая).
Oracle DBA (Адміністратар БД Oracle)
Неабходныя веды і дослед/ Абавязкі Oracle DBA:
  • адміністраванне Oracle8i, Oracle 9i, Oracle 10g;
  • кіраванне і суправаджэнне фізічнай і лагічнай структуры БД Oracle;
  • аптымізацыя і планаванне развіцця баз даных;
  • аналіз і аптымізацыя прадукцыйнасці БД Oracle;
  • аднаўленне і рэзерваванне баз даных Oracle;
  • iнтэграцыя з іншымі інфармацыйнымі сістэмамі;
  • веданне OS: Unix (Solaris), Windows;
  • тэхнічная ангельская;
  • скончаная вышэйшая адукацыя;
  • прапіска ў г.Мінску альбо Мінскім раёне.
Праграміст
Вы маеце вышэйшую эканамiчную, маркетынгаваю або сацыялагiчную адукацыю? Вы здольны проводзiць даследваннi рынку, рабiць маркетынгавыя справаздачы? У вас аналiтычны розум, вы добра кантактуеце з iншымi, дасягаеце таго, што запланавалi? Мы рады прапанаваць вам вакансiю спецыялiста инфармацыйна-аналiтычнага аддзелу! Мы шукаем кандыдата, якi свабодна валодае англiйскай мовай, добра ведае MS Office, здольны каардынаваць работу с рознымi ўстановамi ў межах даследвання рынку, ацэнкi прапаноў, распрацоўкi прэзентацый. Калi вас зацiкавiла гэтая вакансiя, мы чакаем ваша CV.

Галоўныя патрабаваннi:
  • Вышэйшая эканамiчная або сацыялагiчная адукацыя/магiстратура
  • Вопыт работы ў гэтай галiне не менш як за 1 год
  • Веданне MS Office - Word, Excel, Access, Power Point
  • Свабоднае валоданне англiйскай мовай
  • Аналiтычны розум
Дадатковыя патрабаваннi:
  • Арганiзатарскiя якасцi
  • Гiбкасць
  • Камунiкабельнасць
  • Уменне рабiць прэзентацыi
Спецыялісты ў галіне Тэлекамунікацый
Неабходныя веды, досвед / Абавязкі:
  • досвед працы ў наступных галінах: Interconnect, Roaming, Invoicing, Billing, Mediation, Service Provisioning;
  • досвед працы з Oracle, PL/SQL, Unix, Sun, Solaris, Programming;
  • веданне OS: Unix (Solaris), Windows;
  • тэхнічная ангельская;
  • падтрыманне, маніторынг працаздольнасці падсістэмаў;
  • iнтэграцыя інфармацыйных сістэмаў;
  • скончаная вышэйшая адукацыя;
  • прапіска ў г.Мінску альбо Мінскім раёне.
Праграміст (распрацоўнік) Oracle
Неабходныя веды, дослед / Абавязкі:
  • выдатнае веданне SQL, PL/SQL для Oracle 8i, 9i, 10g;
  • досвед праграмавання Java; XML; C++; Perl;
  • веданне OS: Unix (Solaris), Windows;
  • тэхнічная ангельская;
  • скончаная вышэйшая адукацыя;
  • прапіска ў г.Мінску альбо Мінскім раёне.

Праграмаванне дадатковых модуляў і прыкладанняў пад Unix /Windows; распрацоўка справаздачаў; распрацоўка дадатковых модуляў для наяўных базаў даных; абслугоўванне/мадэрнізацыя наяўных сістэмаў; стварэнне інтэрфэйсаў паміж падсістэмамі.
Праграміст
Патрабаванні:
  • досвед праграмавання на SQL; Java; XML; C++; Perl; Oracle;
  • веданне кліент-сэрвернай, трохузроўневай архітэктураў;
  • тэхнічная ангельская;
  • скончаная вышэйшая адукацыя;
  • прапіска ў г.Мінску альбо Мінскім раёне.
Рознае
Мiнск:
Бухгалтар
Калi вы маеце вопыт работы на пасадзе бухгалтара не менш як за два гады, вышэйшую эканамiчную або спецыяльную адукацыю, мы прапануем вам паспрабаваць сябе ў нашай каманзде, якая сумяшчае накоплены перадавы вопыт падраздзялення з выкарыстаннем сучасных еўрапейскiх метадаў. Працуючы ў мiжнароднай камандзе, iнтэгруючы веды вядучых айчынных i замежных спецыялiстаў, вы ўдасканальваеце не толькi свае прафесiйныя кампетэнцыi, но таксама i асабiстыя ў магчымасцi прадбачыць i кiраваць зменамi, дасягаць эфектыўнага ўзаемадзеяння i iнавацыйна вырашаць праблемы. Таму мы шукаем спецыялiстаў, жадаючых працаваць i ўдасканальваць свой патэнцыял, свабодна валодаючых замежная мовай, вопытам працы з 1С-Бухгалтэрыя 7.7. Пажадана веданне IFRS i ўдзел ў стварэннi ERP-сiстэм.

Абавязковыя патрабаваннi:
  • Узрост да 40 гадоў
  • Прафесiйны вопыт не менш як за 2 гады
  • Вышэйшая эканамiчная або спецыяльная адукацыя
  • Свабоднае валоданне англiйскай мовай
  • Веданне праграмы 1С- Бухгалтэрыя

Дадатковыя патрабаваннi
  • Веданне IFRS
  • Вопыт удзелу ў распрацоўцы ERP-сiстэм

Версія для друку

ICCA
Мелафон
Мабiльны Iнтэрнэт
Тэлефоны
ПРИВЕТ

© 2008 ЗП "Вэлком". Усе правы абаронены.
Кантактная iнфармацыя