MMS
Кароткае апісанне
Поўнае апісанне
Multimedia Messaging Service (MMS) робіць ваша мабільнае кантактаванне яркім і цікавым! Дзякуючы MMS можна абменьвацца фотаздымкамі, карцінкамі і анімацыяй, аўдыя- і відэафайламі, суправаджаючы свае пасланні тэкстамі.
Паслуга прапаноўваецца ўсім абанентам кампаніі.
Паслуга MMS аўтаматычна падключаецца ўсім новым абанентам кампаніі. Вы таксама можаце падключыць паслугу самастойна з дапамогай:
- USSD-запыту *135*2# і клавіша вызаву (для абанентаў velcom) ці *126*1*2# і клавіша вызаву (для абанентаў ПРИВЕТ);
- Інтэрнэт-службы сэрвісу абанента на сайце https://internet.velcom.by.
MMS. Паслуга абмену мультымедыйнымі паведамленнямі
MMS (Multimedia Messaging Service) – паслуга, якая дазваляе абанентам кампаніі абменьвацца карцінкамі, фатаграфіямі, аудыяфайламі, відэакліпамі, вялікімі аб'ёмамі фарматаванага тэксту.
Выкарыстоўваючы MMS, можна адпраўляць мультымедыйныя паведамленні не толькі з аднаго тэлефона на іншы, але і з тэлефона на электронную пошту, што значна павялічвае магчымасці мабільнай камунікацыі для прыватных і карпаратыўных карыстальнікаў.
Хто можа скарыстацца паслугай MMS?
Паслуга даступная ўсім абанентам кампаніі.
Дзе можна карыстацца паслугай MMS?
Абаненты могуць адпраўляць/прымаць MMS ва ўсёй зоне дзеяння сеткі velcom, у тым ліку на ўсіх станцыях Мінскага метрапалітэна.
Каму можна даслаць MMS?
Абаненты могуць даслаць MMS:
- абанентам сеткі velcom;
- абанентам кампаній:
- A1 Telekom Austria AG, Аўстрыя
- Mobiltel EAD, Балгарыя
- mobilkom liechtenstein AG, Лiхтэнштэйн
- VIP OPERATOR DOOEL, Македонiя
- Vip mobile d.o.o, Сербiя
- SI.MOBIL d.d., Славенiя
- VIPnet d.o.o., Харватыя
- абанентам сеткі МТС (Беларусь);
- абанентам сеткі Life :) (Беларусь);
- на любыя адрасы электроннай пошты;
- на сэрвісныя нумары кантэнт-правайдэраў.
Як актываваць паслугу MMS?
Каб пачаць карыстацца паслугай MMS у сетцы velcom, неабходна ўпэўніцца ў тым, што ваш тэлефон падтрымлівае прыём/перадачу MMS і паслугу GPRS.
Спіс мадэлей, якія падтрымліваюць паслугу MMS
Паслуга MMS аўтаматычна падключаецца ўсім новым абанентам кампаніі.
Вы таксама можаце падключыць паслугу самастойна з дапамогай:
• USSD-запыту *135*2# і клавіша вызаву (для абанентаў velcom) альбо *126*1*2# і клавіша вызаву (для абанентаў PRIVET);
• Інтэрнэт-службы сэрвісу абанента на сайце https://internet.velcom.by;
Пасля падключэння наладзьце свой мабільны тэлефон для працы з MMS.
Каб самастойна атрымаць неабходныя наладкі, адпраўце USSD-запыт:
• USSD-запыту *135*0# і клавіша вызаву - для абанентаў кампаніі (акрамя абанентаў PRIVET);
• *126*0# і клавіша вызаву - для абанентаў PRIVET;
Таксама атрымаць наладкі самастойна магчыма з дапамогай Інтэрнэт-службы сэрвісу абанента альбо SMS з тэкстам mms на нумар 512.
Для актывацыі настроек неабходна ўстанавіць/захаваць іх у якасці профілю MMS па змоўчванні і пасля гэтага выключыць і ўключыць тэлефон.
Для атрымання настроек вы можаце выкарыстоўваць зручны сэрвіс «Майстар настроек».
Калі вы не атрымалі настройкі самастойна, калі ласка звярніцеся ў цэнтр продажаў і абслугоўвання ці ў даведачна-інфармацыйную службу па нумары 411. Спецыялісты кампаніі дапамогуць вам атрымаць / устанавіць наладкі для вашага мабільнага тэлефона.
Актывацыя паслугі можа заняць некаторы час. Пасля яе завяршэння і прыняцця настроек вам будзе выслана MMS-прывітанне velcom, пасля чаго вы зможаце прымаць і адпраўляць MMS-паведамленні.
Тыповыя настройкі для тэлефонаў з падтрымкай MMS
Наладкі MMS для некаторых мадэляў тэлефонаў
Увага! Пры адпраўцы любых MMS нумар атрымальніка неабходна набіраць у міжнародным фармаце:
+ Код краіны - код сеткі - нумар абанента;
У прыватнасці, пры адпраўцы MMS абанентам velcom, МТС і Life:) варта набіраць:
+ 375 NN ХХХХХХХ
альбо
8 10375 NN ХХХХХХХ, дзе NN - код сеткі, ХХХХХХХ - нумар тэлефона
MMS у сетцы velcom можна адпраўляць з выкарыстаннем кароткага фармату набору нумара:
1ХХХХХХ, 3ХХХХХХ, 6хххххх, 7ХХХХХХ альбо 9ХХХХХХ
Паведамленні ў кароткім фармаце на нумары, якія пачынаюцца з адсутнічаючымі ў нумарных масівах velcom першай лічбы, а таксама паведамленні, у якіх некарэктна пазначаны нумар атрымальніка, не будуць прынятыя да адпраўкі MMS-цэнтрам, але сродкі будуць спісаныя з вашага абаненцкага рахунку..
Колькі каштуе MMS-паведамленне?
Кошт зыходнага MMS складае 584 рублеў без уліку падаткаў, акрамя MMS на сэрвісныя нумары. Плата за ўваходнае MMS не ўзымаецца.
Абмен MMS абаненты ажыццяўляюць на аснове тэхнологіі GPRS/EDGE і UMTS/HSPA, пры гэтым інтэрнэт-трафік (зыходны і ўваходны), які праходзіць праз кропку доступу mms.velcom.by пры знаходжанні абанента ў сетцы velcom, не тарыфікуецца.
У роумінгу плата за зыходнае MMS складаецца з кошту MMS па тарыфах кампаніі і кошту інтэрнэт-сесіі па роумінгавых тарыфах. Пры ўваходных MMS аплочваецца толькі інтэрнэт-сесія па роумінгавых тарыфах.
Увага! Калі ў тэлефоне ў адпраўніка ўключаная опцыя «Справаздача пра прачытанне» (Read report), то з тэлефона атрымальніка адпраўляецца адказ у выглядзе MMS і паведамляецца аб тым, што паведамленне прачытана. У роўмінгу інтэрнэт-сесія, спадарожная адпраўкі / прыёму паведамленні для абанента, тарыфікуецца па роўмінгавых тарыфах.
Максімальны памер MMS для перасылкі ў сетцы velcom – 300 кілабайт. Тэрмін захоўвання недастаўленых MMS у MMS-цэнтры velcom – 24 гадзіны.
Кароткае апісанне
Інтэрнэт-дапаможнік
