«Перадача даных»
Кароткае апісанне
Поўнае апісанне
Паслуга дазваляе атрымаць доступ у Інтэрнэт з мабільнага тэлефона, а таксама дае магчымасць абменьвацца файламі з другімі камп’ютэрамі. Магчымая хуткасць перадачы даных да 9,6 кбіт/с.
Паслуга прапаноўваецца ўсім абанентам кампаніі.
Вы можаце падключыць паслугу:
- у фірмовых цэнтрах velcom ці ў дылерскіх салонах;
- патэлефанаваўшы на нумары даведачна-інфармацыйнай службы 411 і 410, выкарыстоўваючы Код доступу.
Паслуга «Перадача даных» дае абаненту кампаніі velcom магчымасць выхаду ў Інтэрнэт*, доступ да мабільнага WAP-партала http://m.velcom.by і іншым WAP-сайтам непасрэдна з мабільнага тэлефона, а таксама абмену файлами з іншымі камп'ютарамі.
Пры выкарыстанні гэтай паслугі дасягаецца хуткасць перадачы даных да 9,6 кБіт/с.
Для перадачы даных трэба падключыць гэтую паслугу ў офісе кампаніі velcom, зрабіць настройку тэлефоннага апарата і дадатковага абсталявання.
Пасля падключэння паслугі абаненту выдзяляецца асобны дадатковы нумар.
- Настройкі для тэлефонаў Nokia 7110 6210
- Настройкі для тэлефонаў s35i, c35i, m35i
- Настройкі для тэлефонаў Motorola T2288 TalkAbout, P7389 (L7389) Timeport
- Настройкі для тэлефона Ericsson R320s
- Настройкі для тэлефона Ericsson R380s
- Настройкі для тэлефона Ericsson T20
- Настройкі для тэлефона Ericsson A2628s
- Настройкі для тэлефона Samsung
- Настройкі для тэлефона Panasonic GD93
Неабходнае абсталяванне для выкарыстання паслугі «Перадача даных"
- ноўтбук або стацыянарны камп'ютар, або кішэнны камп'ютар (PDA - Personal Digital Assistant);
- тэлефон GSM з падтрымкай прыёму і перадачы даных/факсаў;
- абсталяванне для сувязі з камп'ютарам (Data-кабель, інфрачырвоныя порты, Bluetooth-модулі ў тэлефоне і камп'ютары).
Настройка абсталявання і праграмнага забеспячэння для выхаду ў Інтэрнэт*
- Падключыць тэлефон да камп'ютара, кіруючыся інструкцыяй да тэлефона;
- Устанавіць у аперацыйнай сістэме неабходны мадэм, выкарыстоўваючы драйвер, які пастаўляецца разам з тэлефонам;
- З дапамогай службы аддаленага доступу (у аперацыйным асяроддзі Windows) стварыць новае злучэнне. Для гэтага выбраць Пуск -> Праграмы -> Стандартныя -> Аддалены доступ да сеткі. Увесці назву новага злучэння, выбраць мадэм, адпаведны тэлефону; далей неабходна выкарыстоўваць даныя, якія дае правайдэр інтэрнет-паслуг (лагін і пароль);
- Устанавіць злучэнне і пачаць працу.
* - Кампанія velcom не з'яўляецца правайдэрам інтэрнет-паслуг.
Настройка абсталявання і праграмнага забеспячэння для абмену файламі з іншымі камп'ютарамі
Для абмену файламі паміж двумя камп'ютарамі неабходна дамоўленасць абанентаў аб сеансе сувязі, каб папярэдне падключыць тэлефон да кампьютара. Для абмену файламі існуе вялікая колькасць праграм, напрыклад Windows-дадатак.
- Падключыць тэлефон да камп'ютара, кіруючыся інструкцыяй да тэлефона;
- Устанавіць у аперацыйнай сістэме неабходны мадэм, выкарыстоўваючы драйвер, які пастаўляецца разам з тэлефонам;
- У меню выбраць Пуск -> Праграмы -> Стандартныя -> Сувязь -> Hyper Terminal. Увесці назву новага злучэння, выбраць мадэм, адпавядяючы тэлефону, увесці нумар тэлефона, з якім неабходна звязацца. Для ўстаноўкі злучэння з іншым камп'ютарам націснуць кнопку «Набраць нумар»;
- Пасля выканання злучэння праграма будзе даступная для выкарыстання ў поўным аб'ёме. Выкарыстоўваючы адпаведныя пункты меню, можна перасылаць/прымаць файлы на іншы камп'ютар.
Кошт
Плата за карыстанне паслугай «Перадача даных» (абаненцкая плата + кошт трафіка) робіцца ў адпаведнасці з тарыфамі кампаніі.
Увага!
Перадача даных на міжнародныя нумары магчыма, толькі калі ў вас падключана паслуга «Міжнародныя званкі». У роўмінгу карыстанне паслугай магчыма, але не гарантавана.
Кароткае апісанне
Інтэрнэт-дапаможнік
