Калі ў вас ёсць пытанне, адказ на якое вы не знайшлі ў спісе, вы можаце задаць яго з дапамогай спецыяльнай формы.
Стаць кліентам velcom могуць юрыдычныя асобы ўсіх форм уласнасці. Каб заключыць дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі / падключыць новага абанента на дзеючы дагавор, можна скарыстаць спецыяльную форму на сайце кампаніі, звярнуцца ў ЦПіА ці адправіць запоўненую заяву па факсе (017) 209 44 90. Спецыялісты кампаніі звяжуцца з вамі і запросяць у ЦПіА для канчатковага афармлення дакументаў і атрымання SIM-карт.
Пры звароце кіраўніка альбо прадстаўніка юрыдычнай асобы неабходныя наступныя дакументы:
- копія пасведчання пра дзяржаўную рэгістрацыю, завераная круглай пячаткай юрыдычнай асобы;
- дакументы, якія пацвярджаюць асобу і паўнамоцтвы асобы, якая звярнулася.
Кіраўніку юрыдычнай асобы пры сабе неабходна мець пячатку прадпрыемства, а прадстаўніку – даверанасць на заключэнне дагавора, аформленую належным чынам.
Падключыць новага абанента можна як пры заключэнні дагавора, так і ў працэсе яго абслугоўвання. Пры падключэнні новага абанента (атрыманні SIM-карты) кіраўніку юрыдычнай асобы пры сабе неабходна мець пячатку прадпрыемства і дакументы, якія пацвярджаюць асобу і паўнамоцтвы, а прадстаўніку – дакумент, які пацвярджае асобу і даверанасці на атрыманне ТМЦ і права подпісу, аформленыя належным чынам.
Некоторые современные модели телефонных аппаратов имеют предустановленные производителем демо-версии игр (Java-приложения). При этом получение полной версии игры происходит после отправки из Java-приложения SMS на платные сервисные номера (например, 4449, 5205 и др). Формирование и отправка такого сообщения производится автоматически (в фоновом режиме) после согласия пользователя получить доступ к полной версии игры.
Внимание! SMS по коротким номерам, например, 4449, 5205, 4446 и др. оплачиваются в соответствии с тарифами на специальные услуги http://www.velcom.by/ru/private/tariffs/infoservices
Таким же образом отправляются запросы на получение результатов игр для участия в турнирах с розыгрышем призов (например, номер 4446), а также запросы на получение дополнительных бонусов на определенных этапах игр.
Для пераафармлення абаненцкага нумара на юрыдычную асобу фізічнай асобе, уладальніку дагавора, неабходна звярнуцца ў ЦПіА альбо да павераных кампаніі. Пры сабе неабходна мець запоўненую заяву ад юрыдычнай асобы на пераафармленне абаненцкага нумара, завераную подпісамі кіраўніка, галоўнага бухгалтара і змацаваную пячаткай юрыдычнай асобы, а таксама дакумент, які пацвярджае асобу. На падставе дадзенай заявы будуць выдадзены дакументы для пераафармлення абаненцкага нумара, якія можна падпісаць на месцы пры наяўнасці даверанасці на права подпісу ці перадаць на подпіс кіраўніку арганізацыі. Пераафармленне абаненцкага нумара адбываецца пасля падпісання ўсіх дакументаў згодна з тарыфам кампаніі, кошт пераафармлення аплачвае новы кліент.
Для пераафармлення абаненцкага нумара з юрыдычнай асобы на фізічную, апошняй неабходна звярнуцца з дакументам, які пацвярджае асобу, а таксама запоўненай заявай ад юрыдычнай асобы на пераафармленне абаненцкага нумара, аформленай на фірмовым бланку, заверанай подпісамі кіраўніка, галоўнага бухгалтара і пячаткай юрыдычнай асобы. Пераафармленне абаненцкага нумара адбываецца згодна з тарыфам кампаніі, кошт пераафармлення аплачвае новы кліент.
У рэгулярны рахунак за паслугі сувязі ўключаныя наступныя дакументы:
- Рахунак
- Акт аказання паслуг
- Дэталізацыя рахунку і расшыфроўка налічэнняў для абанента
- Тэлефонныя званкі (калі дэталізацыя званкоў абанентаў прызначаная на пастаяннай падставе)
Рэгулярныя рахункі за паслугі сувязі могуць быць прадастаўленыя кліенту – юрыдычнай асобе наступнымі спосабамі:
- па электроннай пошце ў фармаце PDF, па жаданні кліента дадаткова – у фармаце Excel;
- па пошце на ўказаны адрас дастаўкі (у межах РБ);
- у ЦПіА кампаніі, пасля завяршэння працэсу фарміравання рахункаў за справаздачны перыяд.
Разавую дэталізацыю па абаненце можна атрымаць па заяве, аформленай на фірмовым бланку, заверанай подпісамі кіраўніка, галоўнага бухгалтара і пячаткай арганізацыі, у ЦПіА кампаніі. Разавую дэталізацыю за два папярэднія перыяды можна прагледзець пры дапамозе ІССА для юрыдычных асоб (узровень доступу: Адміністратар). Дэталізацыя прадастаўляецца згодна з тарыфам кампаніі.
Абонент можа атрымаць інфармацыю пра колькасць хвілін здзейсненых выходных вызаваў унутры ЗАГ пры дапамозе USSD-запыту: *100*11# і клавіша вызаву.
Для атрымання інфармацыі пра колькасць хвілін, якія засталіся, SMS, MMS і GPRS-трафіка можна скарыстаць USSD-запыт *100*1# і клавіша вызаву.
Інфармацыю пра суму налічэнняў за паслугі сувязі (без абаненцкай платы і разавых узносаў) з улікам падаткаў (акрамя перыяду выстаўлення падаткаў – з 1 па 6 чысло кожнага месяца) можна атрымаць пры дапамозе USSD-запыту: *100*19# і клавіша вызаву.
Інфармацыя пра PIN і PUK-коды можа быць атрымана прадстаўніком юрыдычнай асобы па заяве, аформленай на фірмовым бланку, заверанай подпісам кіраўніка і пячаткай арганізацыі. Прадстаўніку пры сабе неабходна мець дакумент, які пацвярджае асобу. Інфармацыя пра PIN1/PUK1 коды абанента даступна таксама адміністратару ІССА для юрыдычных асоб.
Пры дапамозе USSD-запыту/ІССА для юрыдычных асоб (узровень доступу: Абанент) абанент самастойна можа падключыць паслугі:
- «Мабільны Інтэрнэт»
- MMS
- «Любімы нумар»
- МЕЛАФОН
Гэтыя і шэраг іншых паслуг могуць быць падключаныя / адключаныя адміністратарам ІССА для юрыдычных асоб (у межах пераліку аперацый, указаных у парадку доступу да Інтэрнэт-службы сэрвісу абанента для юрыдычных асоб ЗП “Вэлком”).
Усе, даступныя ў межах тарыфнага плана абанента, паслугі могуць быць падключаныя / адключаныя па заяве юрыдычнай асобы, перададзенай у ЦПіА ці па факсе: 8 (017) 328-62-52.
Узоры пісем і заяў для падключэння / адключэння паслуг можна скачаць на сайце кампаніі па адрасе (ссылка на старонку Падтрымка / узоры дакументаў) атрымаць па факсе, звярнуўшыся ў даведачна-інфармацыйную службу ці ў ЦПіА.
Калі вы хочаце, каб кліенты лёгка запомнілі кантактны нумар вашай арганізацыі, скарыстайце паслугу “Кароткі нумар”. Вы атрымаеце чатырохзначны абаненцкі нумар з ліку свабодных нумароў масіваў 7101-7999. Выбраны нумар будзе даступны для абанентаў velcom.
Для атрымання кароткага нумара неабходна прадаставіць:
• заяву / камерцыйную прапанову ў вольнай форме з указаннем мэты выкарыстання паслугі, яе тэхнічнай гатоўнасці, меркаванага аб'ёму штомесячнага галасавога трафіка;
• копію пасведчання аб рэгістрацыі юрыдычнай асобы;
• кантактную інфармацыю (тэлефон, e-mail).
Абаненцкая плата за карыстанне кароткімі нумарамі складае 531000 рублёў без уліку падаткаў.
Заяву / камерцыйную прапанову можна перадаць у кампанію:
• па пошце: 220002 Мінск, пр-т Машэрава, 19, 8 паверх;
• па факсе: 8 (017) 328-62-52;
• у любы цэнтр продажу і абслугоўвання кампаніі.