Дагавор

У дадзеным раздзеле размешчаны публічны дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі – ён з’яўляецца пагадненнем паміж абанентам і кампаніяй velcom.

Правілы
Дагавор
Іншыя дакументы

Дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі

1. Агульныя палажэнні 
1.1. Дадзены дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі рэгулюе адносіны паміж кліентам і кампаніяй па аказанні паслуг сувязі ў сетцы кампаніі.
1.2. У дадзеным дагаворы выкарыстоўваюцца наступныя тэрміны і іх вызначэнні.
Кампанія – замежнае прыватнае прадпрыемства па аказанні паслуг "Велком", якое ажыццяўляе дзейнасць па аказанні паслуг электрасувязі на падставе ліцэнзіі Міністэрства сувязі і інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Кліент – фізічная, юрыдычная асоба ці індывідуальны прадпрымальнік, з якім заключаны дагавор.
Дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі (далей – дагавор) – публічны дагавор, які складаецца з дадзенага дагавору і рэгістрацыйнай формы і павінен быць прыняты кліентам шляхам далучэння да яго ў цэлым.
Рэгістрацыйная форма – устаноўленая кампаніяй форма, якая змяшчае звесткі пра кліента і інфармацыю пра прызначаныя паслугі сувязі на момант заключэння дагавору. Падпісанне кліентам рэгістрацыйнай формы выражае безумоўную згоду з умовамі дагавору і далучэннем да яго ў цэлым.
Паслугі сувязі – паслугі сотавай рухомай электрасувязі, а таксама спадарожныя ім дадатковыя паслугі.
Абанент – карыстальнік паслугамі электрасувязі на ўмовах дагавору, заключанага паміж кліентам і кампаніяй, якому прызначаны асобны абаненцкі нумар.
Парадак аказання паслуг – правілы і/ці парадак аказання/прадастаўлення паслуг сувязі, даведачна-інфармацыйныя матэрыялы, апублікаваныя на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by.
Заява – заяўка на змяненне набору паслуг, зафіксаваная абанентам самастойна пры дапамозе сервісу кампаніі (АССА, ІССА, USSD), альбо пісьмовая заява ўстаноўленага кампаніяй узору, аформленая кліентам у цэнтрах продажу і абслугоўвання (далей – ЦПіА) альбо ў офісах павераных кампаніі пры прад’яўленні дакумента ці пасведчання асобы (для прадстаўнікоў юрыдычных асоб – пры прад’яўленні дакументаў, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы і асобу таго, хто звярнуўся).
1.3. Дагавор заключаецца шляхам падпісання кліентам рэгістрацыйнай формы, якая з’яўляецца неад’емнай часткай дагавору. Дагавор набывае моц з моманту падпісання рэгістрацыйнай формы.
1.4. Паслугі прадастаўляюцца кліенту пры наяўнасці ў яго ўласнасці, уладанні альбо карыстанні тэрмінала (мабільнага тэлефоннага апарата, мадэма і г.д.), сертыфікаванага ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь.
1.5. Дадзены тарыфны план кампаніі на момант аказання паслуг сувязі з’яўляецца неад’емнай часткай дагавору.

2. Правы і абавязкі бакоў
2.1. Кампанія абавязуецца:
2.1.1. пасля падпісання рэгістрацыйнай формы і аплаты выстаўленага рахунку (у выпадку аплаты кліентам паслуг сувязі на аснове папярэдняй аплаты) на працягу 24-х гадзін падключыць кліента да сеткі сувязі кампаніі, прызначыўшы абаненцкі нумар і пры неабходнасцi SIM-карту/R-UIM-карту;
2.1.2. кансультаваць кліента па яго просьбе пра парадак аказання паслуг сувязі кампаніі;
2.1.3. адключыць кліента ад сеткі сувязі кампаніі пры паступленні заявы пра гэта ад кліента;
2.1.4. інфармаваць кліента праз афіцыйны сайт кампаніі www.velcom.by і/ці СМІ пра павелічэнне кошту паслуг сувязі за 15 дзён да пачатку дзеянння змяненняў;
2.1.5. інфармаваць кліента праз афіцыйны сайт кампаніі www.velcom.by пра змяненні дагавору, парадку аказання паслуг, а таксама іншых змяненнях, звязаных з абслугоўваннем кліента ў кампаніі;
2.1.6. прадастаўляць паслугі сувязі на ўмовах, прадугледжаных дагаворам, парадкам аказання паслуг, тарыфнымі планамі кампаніі.
2.2. Кампанія мае права:
2.2.1. патрабаваць ад кліента выканання абавязкаў у адпаведнасці з дагаворам;
2.2.2. прыпыніць дзеянне дагавору, адключыўшы кліента ад сеткі сувязі кампаніі, а таксама скасаваць дагавор у аднабаковым парадку ў выпадках, прадугледжаных дагаворам;
2.2.3. замяніць абаненцкі нумар і/ці SIM-карту/R-UIM-карту кліента, у тым ліку калі гэта прадыктавана тэхнічнымі патрабаваннямі. Пра будучую замену кліент паведамляецца загадзя;
2.2.4. у выпадку наяўнасці ў аднаго кліента некалькіх дагавароў і ўзнікнення запазычанасці хаця б па адным з іх, кампанія мае права без паведамлення кліента прыпыніць аказанне паслуг сувязі па астатніх дагаворах да пагашэння ўказанай запазычанасці, а ў выпадку непагашэння – у бясспрэчным парадку спісаць грашовыя сродкі з балансаў кліента па іншых дагаворах у лік аплаты запазычанасці, што ўзнікла, з улікам штрафных санкцый;
2.2.5. размяшчаць любую інфармацыю, спадарожную абслугоўванню кліента ў кампаніі, а таксама інфармацыю рэкламнага характару на інфармацыйных каналах, якія належаць кампаніі;
2.2.6. аўтаматычна адкрываць свой доступ да паслуг сувязі, не ўключаным у дадзены набор паслуг абанента, загадзя размясціўшы пра гэта паведамленне на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by;
2.2.7. ажыццяўляць аўдыязапіс уваходных званкоў, што паступаюць у даведачна-інфармацыйную службу кампаніі, а таксама абмежаваць у аднабаковым парадку доступ абанента да даведачна-інфармацыйнай службы ў выпадку неаднаразовага звароту з яго абаненцкага нумара да спецыялістаў службы па пытаннях, якія не адносяцца да дзейнасці кампаніі, пры парушэнні абанентам этычных норм і правіл адносін;
2.2.8. адключаць кліента ад сеткі сувязі кампаніі ў наступных выпадках:
- пры тэхнічных пашкоджаннях абсталявання кампаніі;
- пры прафілактычных працах, якія праводзяцца кампаніяй;
- у выпадку ўзнікнення ў кампаніі падстаў меркаваць, што кліент чыніць правапарушэнні, якія прыносяць шкоду кампаніі, трэцім асобам ці дзяржаве з выкарыстаннем каналаў сувязі і абсталявання кампаніі. Рашэнне пра прыпыненне паслуг сувязі ў дадзеным выпадку прымаецца камісіяй, спецыяльна створанай для гэтых мэт у кампаніі;
- пры выкарыстанні кліентам мабільнага тэлефоннага апарата з незаконна змененым ідэнтыфікацыйным нумарам (IMEI);
- пры выкарыстанні кліентам SIM-карты/R-UIM-карты са змененым праграмным забеспячэннем.
2.3. Кліент абавязаны:
2.3.1. своечасова пісьмова інфармаваць кампанію пра змененыя прозвішча, імя, імя па бацьку/назву арганізацыі, юрыдычны адрас, адрасы рэгістрацыі і/ці дастаўкі рахункаў, пашпартныя дадзеныя, кантактныя нумары і іншыя неабходныя для выканання дагавору дадзеныя;
2.3.2. аператыўна па тэлефоне даведачна-інфармацыйнай службы паведамляць пра страту ці крадзеж SIM-карты/R-UIM-карты на працягу 24-х гадзін, пацвярджаць гэта пісьмовай заявай, звярнуўшыся ў ЦПіА ці ў офісы павераных кампаніі з дакументамі пасведчання асобы (для прадстаўнікоў юрыдычных асоб – з дакументамі, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы і асобу таго, хто звярнуўся). Пры гэтым кліент нясе ўсе магчымыя выдаткі за паслугі сувязі да фактычнага прыпынення кампаніяй аказання паслуг сувязі па такой заяве;
2.3.3. самастойна адсочваць стан свайго балансу і своечасова аплочваць паслугі сувязі кампаніі ў адпаведнасці з дадзеным дагаворам, тарыфамі і спосабам аплаты;
2.3.4. звяртацца ў кампанію для своечасовага абслугоўвання пасля заканчэння 30 дзён з даты адключэння ад сеткі сувязі кампаніі за неаплату;
2.3.5. не перадаваць SIM-карту/R-UIM-карту трэцім асобам, а таксама не змяняць, не капіраваць ці не замяняць праграмнае забеспячэнне SIM-карты/R-UIM-карты.
2.4. Кліент мае права:
2.4.1. змяняць па сваім меркаванні набор паслуг сувязі, якія кампанія аказвае адпаведна з тарыфамі, зацверджанымі кампаніяй, з улікам абмежаванняў, устаноўленых дагаворам і парадкам аказання паслуг. Змяненні ў спісе выбраных паслуг сувязі набываюць моц з моманту іх рэгістрацыі кампаніяй у білінгавай сістэме, але не пазней за 24 гадзіны з моманту атрымання заявы ад кліента, калі іншае не агаворана тарыфным планам абанента і парадкам аказання паслугі, якую кліент падключае/змяняе/адключае;
2.4.2. карыстацца ўсімі паслугамі сувязі ў адпаведнасці з зонай пакрыцця і тэхнічнымі магчымасцімя кампаніі;
2.4.3. прыпыніць карыстанне паслугамі сувязі па дагаворы, падключыўшы паслугу "Паўза";
2.4.4. звяртацца ў кампанію для атрымання інфармацыі, што датычыць выканання дагавору.

3. Агульныя ўмовы прадастаўлення паслуг сувязі
3.1. Паслугі сувязі прадастаўляюцца кліенту на падставе папярэдняй аплаты ці па факце аказання паслуг. Парадак разлікаў за паслугі сувязі ўказваецца ў рэгістрацыйнай форме пры заключэнні дагавору і можа быць зменены ў працэсе выканання дагавору.
3.2. Пры абслугоўванні кліента ў кампаніі на падставе папярэдняй аплаты за першыя тры месяцы аказання паслуг сувязі папярэдняя аплата разлічваецца ў адпаведнасці з устаноўленым тарыфным планам кампаніі. Па заканчэнні трох месяцаў памер папярэдняй аплаты змяняецца і разлічваецца як сярэдняя сума налічэнняў за паслугі сувязі на працягу трох месяцаў карыстання паслугамі сувязі плюс 50% гэтай сумы з улікам абаненцкай платы ў адпаведнасці з тарыфным планам.
3.3. Інфармацыя пра стан балансу кліента – фізічнай асобы – можа быць атрымана ім са свайго мабільнага тэлефоннгага апарата пры дапамозе USSD-запыту *100# і клавіша вызаву (без спагнання аплаты, у т.л. і ў роўмінгу), пры дапамозе АССА па нумарах 411, 412 (без спагнання аплаты ў сетцы сувязі кампаніі), пры дапамозе ІССА i іншымі спосабамі, прадугледжанымі кампаніяй.
3.4. Інфармацыя пра суму налічэнняў за паслугі сувязі за бягучы месяц абанента – юрыдычнай асобы – можа быць атрымана абанентам са свайго мабільнага тэлефоннага апарата пры дапамозе USSD-запыту *100*19# і клавіша вызаву (без спагнання аплаты, у тым ліку і ў роўмінгу), пры дапамозе ІССА і іншымі спосабамі, прадугледжанымі кампаніяй. З асаблівасцямі прадастаўлення дадзенай інфармацыі можна азнаёміцца на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by.
3.5. Асаблівасці прадастаўлення паслуг сувязі па факце іх аказання для фізічных асоб выкладзены ў "Парадку аказання паслуг электрасувязі кліентам – фізічным асобам з магчымасцю аплаты па факце іх аказання".
3.6. У выпадку, калі сродкі на балансе кліента (папярэдняя аплата) выкарыстаны цалкам і/ці не аплочаны своечасова і цалкам рахунак, кампанія праз службу SMS ці іншымі спосабамі, прадугледжанымі кампаніяй, мае права паведаміць кліента пра неабходнасць унесці авансавы плацёж/аплаціць рахунак.
3.7. У выпадку неўнясення кліентам авансавага плацяжу і/ці пры неаплаце рахунка кампанія пакідае за сабой права прыпыніць у аднабаковым парадку аказанне паслуг сувязі кліенту шляхам яго адключэння ад сеткі сувязі кампаніі (выходная і ўваходная сувязь) незалежна ад факта атрымання паведамлення. Пры адключэнні выходнай сувязі абаненцкая плата спісваецца з балансу кліента да адключэння уваходнай сувязі (блакіроўкі).
3.8. Паўторнае падключэнне кліента да сеткі сувязі кампаніі адбываецца пасля паступлення грашовых сродкаў на баланс кліента. У выпадку аплаты кліентам неабходнай сумы ў тэрмін, які перавышае 30 дзён з даты адключэння кліента ад сеткі сувязі кампаніі за неаплату, спаганяецца плата за паўторнае падключэнне пасля адключэння за неаплату ў адпаведнасці з тарыфным планам.
3.9. Калі на працягу 3 месяцаў з даты адключэння уваходнай сувязі кліент не папоўніць свой баланс (у адпаведнасці з п. 3.7), кампанія мае права ў аднабаковым парадку:
- забраць абаненцкі нумар;
- скасаваць дагавор з кліентам. Пры гэтым наступнае падключэнне кліента да сеткі сувязі кампаніі адбываецца на агульных падставах з заключэннем новага дагавору.
3.10. Пры міжнародным роўмінгу павінна аплочвацца як выходная, так і ўваходная сувязь, у тым ліку і ў выпадках пераадрасацыі, што ўказваецца ў тарыфах кампаніі. Пры гэтым разлік кошту аказаных паслуг сувязі ў міжнародным роўмінгу ажыццяўляецца па меры паступлення інфармацыі ад роўмінгавых партнёраў.

4. Кошт паслуг сувязі і парадак аказання іх аплаты
4.1. Кошт паслуг сувязі вызначаецца згодна з тарыфам кампаніі, які дзейнічае на дзень прадастаўлення паслуг.
4.2. Кліент абавязаны рабіць плацяжы ў памерах, неабходных для спісання грашовых сродкаў за выкарыстаныя паслугі сувязі, а таксама іншых спісанняў, звязаных з абслугоўваннем кліента ў кампаніі. Працэнты на зробленыя плацяжы не налічваюцца.
4.3. Да 10 чысла кожнага месяца, наступнага за справаздачным, кампанія фарміруе рахункі, якія змяшчаюць усе віды налічэнняў за прадастаўленыя ў справаздачным месяцы паслугі сувязі, якія пацвярджаюцца факсімільнымі пячаткай кампаніі і подпісам упаўнаважанай асобы.
4.4. Кліент можа замовіць дастаўку рахункаў адным з прапанаваных кампаніяй спосабаў з улікам абмежаванняў, устаноўленых парадкам аказання паслуг па тарыфным плане абанента, які дзенічае на дату фарміравання рахунку: на паштовы адрас, на адрас электроннай пошты ці звярнуцца ў кампанію за рахункам з пасведчаннем асобы (для прадстаўнікоў юрыдычных асоб – з дакументамі, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы і асобу таго, хто звярнуўся).
4.5. Кампанія мае права прыпыніць адпраўку рахункаў кліенту ў выпадках:
4.5.1. вяртання ў адрас кампаніі выстаўленых кліенту рахункаў;
4.5.2. калі кліент не адновіць абслугоўванне абаненцкага нумара па заканчэнні 30 дзён з даты адключэння ад сеткі сувязі кампаніі за неаплату;
4.5.3. непацвярджэння кліентам адрасных дадзеных для атрымання рахункаў у адказ на пісьмовы запыт кампаніі. У выпадку прыпынення кампаніяй адпраўкі рахункаў кліенту, кліент нясе поўную адказнасць за аплату паслуг сувязі, якія яму аказваюцца.
4.6. Кліент – фізічная асоба, што аплочвае паслугі сувязі кампаніі на падставе папярэдняй аплаты, абавязаны самастойна без атрымання рахунку ўносіць плацяжы, дастатковыя для спісання грашовых сродкаў за карыстанне паслугамі сувязі, а таксама для іншых спісанняў, звязаных з абслугоўваннем кліента ў кампаніі дзеля пазбягання запазычанасці на балансе і адключэння ад сеткі сувязі кампаніі.
4.7. Кліент – фізічная асоба, што аплочвае паслугі сувязі кампаніі па факце іх аказання, абавязаны аплаціць рахунак да 15 чысла месяца, наступнага за месяцам аказання паслуг сувязі, каб пазбегнуць адключэння ад сеткі сувязі кампаніі, калі іншае не прадугледжана "Парадкам аказання паслуг электрасувязі кліентам – фізічным асобам з магчымасцю аплаты па факце іх аказання". Кліент абавязаны самастойна ўдакладняць суму, якую трэба заплаціць, пры дапамозе USSD-запыту *100*5# і клавіша вызаву (без спагнання аплаты, у тым ліку і ў роўмінгу) і/ці іншымі спосабамі, прадугледжанымі кампаніяй, і зрабіць плацёж.
4.8. Кліент – юрыдычная асоба – абавязаны аплаціць рахунак да 25 чысла месяца, наступнага за месяцам аказання паслуг сувязі, каб пазбегнуць адключэння ад сеткі сувязі кампаніі. Пры неатрыманні рахунку кліент абавязаны самастойна ўдакладніць суму, якую трэба заплаціць, у даведачна-інфармацыйнай службе кампаніі, ЦПіА ці ІССА і зрабіць плацёж. Рахунак сапраўдны на працягу месяца з даты яго выстаўлення. Пасля заканчэння гэтага тэрміну кліент – юрыдычная асоба – павінен звярнуцца ў кампанію па выстаўленне новага рахунку.
4.9. Кліент – фізічная асоба – можа аплаціць паслугі сувязі: у касах банкаў, аддзяленнях сувязі, перагаворных пунктах РУП "Белтэлеком", праз банкаматы (АТМ) ці інфакіёскі, пры дапамозе аўтаматычнай аплаты, карткі экспрэс-аплаты, інтэрнет-банкінга, а таксама іншымі спосабамі, прадугледжанымі кампаніяй. Кліент – юрыдычная асоба – аплочвае паслугі сувязі банкаўскім пераводам грашовых сродкаў у адпаведнасці з выстаўленым кампаніяй рахункам.
4.10. Аплата лічыцца здзейсненай пасля паступлення грашовых сродкаў на баланс кліента. Кампанія не нясе адказнасці за затрымкі ў перадачы інфармацыі пра плацяжы па тэхнічных прычынах арганізацый, якія ажыццяўляюць прыём плацяжоў.
4.11. Кліент нясе адказнасць за дакладнасць, паўнату і карэктнасць інфармацыі, указанай у плацёжным дакуменце, і абавязаны захаваць яго да залічэння сумы здзейсненага плацяжу на баланс. У выпадку адсутнасці ў плацёжным дакуменце дакладнай, поўнай і карэктнай інфармацыі, кампанія не нясе адказнасці за неадпаведнае і/ці несвоечасовае залічэнне грашовых сродкаў, якое можа прывесці да прыпынення аказання паслуг сувязі.

5. Адказнасць бакоў
5.1. За невыкананне альбо неналежнае выкананне дагавору бакі нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым кампанія не нясе адказнасці за страчаную выгаду, зробленую кліенту неналежным выкананнем дагавору.
5.2. За пратэрміноўку аплаты паслуг сувязі, у выніку чаго ў кліента ўзнікае запазычанасць перад кампаніяй, кліент аплочвае кампаніі пеню ў памеры 0,5% ад сумы запазычанасці за кожны дзень пратэрміноўкі.
5.3. У выпадку ўзнікнення запазычанасці ў кліента – юрыдычнай асобы – кампанія мае права выставіць плацёжнае патрабаванне на суму запазычанасці з улікам штрафных санкцый. Калі дадзенае плацёжнае патрабаванне не будзе акцэптавана, з кліента спаганяецца штраф ў памеры 5 базавых велічынь.
5.4. Бакі не нясуць адказнасці за невыкананне альбо неналежнае выкананне сваіх абавязкаў па дагаворы, калі іх невыкананне выклікана дзеяннямі неадольнай сілы (выданне заканадаўчых актаў і іншыя дзеянні дзяржаўных органаў кіравання, вынікам якіх з’яўляецца абмежаванне здольнасці кампаніі прадастаўляць паслугі сувязі, а таксама стыхійныя бедствы, катастрофы, ваенныя дзеянні і іншае).
5.5. Кампанія не нясе адказнасці за любыя наступствы карыстання сеткай сувязі кампаніі.
5.6. Кліент нясе поўную адказнасць у выпадку карыстання SIM-картай/R-UIM-картай і паслугамі паводле дагавору трэцімі асобамі, у тым ліку ў выпадку страты ці крадзяжу SIM-карты/R-UIM-карты і несвоечасовага звяртання кліента ў кампанію з просьбай прыпынення аказання паслуг сувязі.
5.7. Кліент нясе адказнасць за захаванасць кода доступу і іншых персанальных пароляў, а ў выпадку выдавання дадзенай інфармацыі, абавязаны паведаміць пра гэта кампаніі, звярнуўшыся ў кампанію з пасведчаннем асобы (для прадстаўнікоў юрыдычных асоб – з дакументамі, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы і асобу таго, хто звярнуўся).

6. Дадатковыя ўмовы
6.1. Кліент не мае права перадаваць свае правы і абавязкі паводле дагавору трэцім асобам без пісьмовага дазволу кампаніі. У тым ліку гэта значыць, што ў выпадку аплаты рахункаў кліента трэцяй асобаў ён абавязаны аформіць трохбаковы дагавор пераводу запазычанасці ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку.
6.2. Кліент ведае пра зону дзеяння паслуг сувязі кампаніі. Якасць прадастаўленай сувязі можа змяняцца ў залежнасці ад тэхнічных характарыстык тэрмінала, рэльефу мясцовасці, умоў надвор’я, у танэлях, падвалах, пад уплывам высотнай інтэрферэнцыі і г.д.
6.3. Ва ўсім іншым, не ўрэгуляваным дадзеным дагаворам, бакі кіруюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
6.4. Спрэчкі па дагаворы вырашаюцца пад час узаемных перамоў. У выпадку недасягнення бакамі ўзаемнай згоды спрэчкі паміж імі разглядаюцца ў судах Рэспублікі Беларусь па месцы знаходжання адказчыка – фізічнай асобы. Спрэчкі з юрыдычнымі асобамі разглядаюцца Гаспадарчым судом г. Мінска.
6.5. Пры скасаванні дагавору ўсе аднаразовыя ўзносы за паслугі сувязі: падключэнне, выбар нумара, змена тарыфнага плана і г.д., не вяртаюцца. Бонусы і скідкі, прапанаваныя кампаніяй кліенту ў межах рэкламных акцый, у грашовым эквіваленце не выплочваюцца.
6.6. Кампанія не нясе адказнасці за часовыя збоі ў працы сеткі сувязі (да 48 гадзін), якія ўзніклі ў выніку правядзення выпрабаванняў, мантажу, аднаўлення і тэхнічнага абслугоўвання абсталявання.
6.7. Дзеянні кліента, здзейсненыя з выкарыстаннем сістэмы кода доступу і іншых персанальных пароляў для падключэння/адключэння паслуг сувязі пры дапамозе USSD, АССА, ІССА, прыраўноўваюцца да дзеянняў, здзейсненых кліентам асабіста.
6.8. Умовы прадастаўлення паслуг сувязі выкладзены ў даведачна-інфармацыйных матэрыялах/парадку аказання паслуг, што выдаюцца кампаніяй. Даведачна-інфармацыйныя матэрыялы/парадак аказання паслуг даступны для азнаямлення на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by у інтэрнеце, а таксама ў пунктах заключэння дагавору.
6.9. Кампанія мае права змяніць у аднабаковым парадку ўмовы дагавору, апублікаваўшы змяненні на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by.

7. Тэрмін дзеяння дагавору і парадак яго скасавання
7.1. Дагавор набывае моц з дня яго падпісання бакамі і заключаецца на адзін год. Калі ні адзін з бакоў не пазней за 30 дзён да заканчэння тэрміну дзеяння дагавору пісьмова не заявіць пра яго скасаванне, ён лічыцца пралангіраваным на кожны наступны каляндарны год да заканчэння тэрміну дзеяння ліцэнзіі за выключэннем выпадкаў, указаных у п. 7.2. дадзенага дагавору.
7.2. Калі кліентам па дагаворы з’яўляецца замежны грамадзянін, дагавор набывае моц з дня яго падпісання бакамі і лічыцца заключаным на тэрмін законнага знаходжання кліента (замежнага грамадзяніна) на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. У выпадку працягвання тэрміну законнага знаходжання кліента на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дагавор можа быць працягнуты па пагадненні бакоў.
7.3. Кліент мае права ў любы час адмовіцца ад паслуг сувязі і скасаваць дагавор у аднабаковым парадку, аформіўшы адпаведную заяву, пры ўмове адсутнасці/пагашэння запазычанасці перад кампаніяй. Рахунак з інфармацыяй пра стан балансу/налічэннях выстаўляецца кампаніяй на працягу 7 банкаўскіх дзён (у выпадку карыстання паслугай "Міжнародны роўмінг" – пасля паступлення інфармацыі аб аказанных паслугах сувязі роўмінгавых партнёраў, але не пазней за 30 дзён з даты афармлення заявы аб скасаванні дагавору). Вяртанне астатку грашовых сродкаў адбываецца кампаніяй на працягу 30 банкаўскіх дзён з даты рэгістрацыі заявы ў білінгавай сістэме кампаніі.
7.4. У выпадку адмовы кліента ад абслугоўвання абаненцкага нумара на працягу 90 дзён з моманту яго падключэння кліент выплочвае кампаніі плату за тэрмінацыю такога абаненцкага нумара адпаведна з тарыфным планам, які дзейнічае на момант заявы кліента аб скасаванні абслугоўвання абаненцкага нумара.
7.5. Кампанія мае права скасаваць дагавор у аднабаковым парадку ў выпадках:
- калі кліент сістэматычна (два і больш разоў) парушае ўмовы аплаты паслуг сувязі;
- калі кліент не аплаціў паслугі сувязі на працягу 3 месяцаў з даты яго адключэння ад сеткі сувязі кампаніі;
- пры выкарыстанні кліентам SIM-карты/R-UIM-карты са змененым праграмным забеспячэннем.

Договор 02.03.2009
Договор 15.05.2009
Договор [дата]
Договор 11.03.2011
Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетке velcom
150
8 (017) 3303030