Архiвы па гадах
ПАСЧПСН
 
1123456
14151617181920
21222324252627
28293031
Падпiска на навiны
Атрымоўваць прэс-рэлiзы
Атрымоўваць тэндары

«Рэйтынг 1 студзеня»: што карыстальнікі voka глядзелі на Новы год

3 студзеня 2017

Паводле статыстыкі пераваг карыстальнікаў тэлебачання voka ў перыяд з 31 снежня па 1 студзеня часцей за іншыя перадачы глядзелі шоў комікаў з Comedy Club, штогадовае віншаванне кіраўніка дзяржавы і культавую камедыю «Іронія лёсу, або З лёгкім духам!».

Найбольшай папулярнасцю ў пару навагодніх святаў карысталіся камедыйныя фільмы і шоў. Сярод перадач самым рэйтынгавым у гледачоў voka выявіўся святочны выпуск Comedy Club. Следам за ім – навагодні тэлезварот кіраўніка дзяржавы, а на трэцім месцы аказалася вядомая савецкая камедыя «Іронія лёсу, або З лёгкім духам!». Акрамя таго, гледачы актыўна глядзелі навагоднія музычныя перадачы з удзелам расійскіх артыстаў.

Сёлета многія беларусы больш схіляліся да камедыйных шоў, чым да традыцыйных «Блакітных агеньчыкаў». «Тэндэнцыя такая, што ўсё больш гледачоў, асабліва сярод моладзі, аддаюць перавагу гумарыстычным перадачам, тады як навагоднія музычныя шоў становяцца менш папулярнымі. Затое савецкая камедыйная класіка, якая прадстаўленая, перш за ўсё, фільмамі Эльдара Разанава і Леаніда Гайдая, падобна, ніколі не страціць свайго гледача – беларусы пераглядаюць яе з году ў год», - падкрэсліў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom В.Смирнов.

Беларусы ў навагоднія дні актыўна глядзелі фільмы з канаархіва. Самым папулярным аказаўся фантастычны трылер «З машыны» пра наступствы эксперыменту над робатам-жанчынай са штучным інтэлектам. Запатрабавана была і французская драма «1+1» пра сяброўства паміж паралізаваным арыстакратам і яго памочнікам з крымінальным мінулым. У лік папулярных таксама ўвайшлі гістарычны фільм «Жалезны рыцар», італьянскія «Страшныя казкі» і зняты ў Інданэзіі баявік «Рэйд».

Абаненты velcom глядзелі інтэрактыўнае тэлебачанне на ноўтбуках, смартфонах і стацыянарных кампутарах. Гледачам voka даступныя больш за 50 тэлеканалаў і бібліятэка кінафільмаў без тарыфікацыі мабільнага трафіку ўнутры сеткі. Лічбавае ТБ можна запусціць прама ў браўзэры на любым кампутары з выхадам у інтэрнэт.

Інтэрактыўнае тэлебачанне можна глядзець як у гарадах, так і ў сельскай мясцовасці. У прыватнасці, уладальнікі вясковых і катэджных участкаў звычайна падключаюцца да voka праз 3G-сетку velcom, якая цяпер ахоплівае амаль усю тэрыторыі Беларусі.

Рэйтынг самых папулярных фільмаў на Новы год

Фільмы
 1 З машыны
 2 Жалезны рыцар
 3 1+1 
 4 Страшныя казкі
 5 Рэйд 
 6 Ларго Вінч: Пачатак
 7 Вар'яцкае вяселле
 8 Горад грахоў 2: Жанчына, дзеля якой варта забіваць
 9 Шчаслівы лік Слэвіна
 10 Яна

Рэйтынг самых папулярных тэлеперадач на Новы год

Тэлеперадачы
 1 Comedy Club (THT)
 2 Навагодняе віншаванне (БТ-1)
 3 «Іронія лёсу, або З лёгкім духам!», М.ф. (АНТ)
 4 «Навагодняя ноч» (АНТ)
 5 «Голас» (АНТ)
 6 «Навагодні парад зорак» (РТР-Беларусь)
 7 Канцэрт «Беларусь сустракае Новы год» (БТ-1)
 8 Фестываль Аўтарадыё "Дыскатэка 80-х» (Мір-ТВ)
 9 Клуб вясёлых і знаходлівых (АНТ)
 10  «Брыльянтавая рука», м.ф. (АНТ)

Па дадзеных voka за 31 снежня 2016 - з 1 студзеня 2017

Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетцы velcom