Архiвы па гадах
ПАСЧПСН
 
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Падпiска на навiны
Атрымоўваць прэс-рэлiзы
Атрымоўваць тэндары

На перамогу ў міжнародным фестывалі velcom Smartfilm прэтэндуюць чатыры беларускія фільмы

6 студзеня 2017

Вызначыліся галоўныя прэтэндэнты на перамогу ў Міжнародным фестывалі мабільнага кіно velcom Smartfilm. Члены журы сфармавалі шорт-ліст з 12 работ, 4 з якіх зняты беларускімі аўтарамі. Уладальнік Гран-Пры, а таксама прызёры фестывалю будуць названы на цырымоніі закрыцця, якая адбудзецца 19 студзеня.

У гэтым годзе фестываль упершыню выйшаў на міжнародны ўзровень, а канкурсанты маглі тварыць у вольным фармаце. Пасля папярэдняй праверкі на адпаведнасць усім умовам фестывалю да конкурсу былі дапушчаныя 273 работы з 48 краін свету. З усімі гэтымі фільмамі азнаёміліся прадстаўнікі журы: кіназнаўца і дырэктар Мінскага міжнароднага фестывалю "Лістапад" Ігар Сукманаў, культуролаг і кінааналітык Максім Жбанкоў, кінакрытык Антон Сідарэнка, рэжысёр Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў і абраная па ходзе фестывалю пятая ўдзельніца журы – студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Аляксандра Сергяевіч.

Кожны член журы склаў свой спіс пераваг сярод прадстаўленых на конкурс мабільных фільмаў. Затым на агульным сходзе эксперты абмяняліся думкамі і сфармавалі адзіны шорт-ліст, у які ўвайшлі 12 работ.

  • «INTO THE LIGHT» - Myriam Fontaine (Францыя)
  • BUBBLES DO NOT LIE - Stepan Etrych (Чэшская рэспубліка)
  • LOST BUCOLIC - Shane Howard (ЗША)
  • ПРАЦАЎНІК ГОДА - Кірыл Нонг (Беларусь)
  • THE BONE - Volkan Guney Eker (Турцыя)
  • ПАМЯТАЦЬ - Кацярына Нікановіч (Беларусь)
  • TIDE OF LOVE AND DEATH - Abhradip Ghatak (Індыя)
  • 137 ГАДЗІН - Дзмітрый Сахарук (Беларусь)
  • CIRCUS - Michel Kharoubi (Францыя)
  • ВУМЗАРОЗУМ - Антон Байдзёнак (Беларусь)
  • SINGLE TO LONDON - Ryd Cook (Вялікабрытанія)
  • FINITO - Mauricio Bartok (Бразілія)

Чальцы журы адзначылі агульны высокі ўзровень дасланых прац. У цэлым адабрэнне суддзяў конкурсу заслужыла мабільнае кіно з пераканаўчай канцэпцыяй, унікальнае, выкананае тэхнічна «густоўна», кіно, якое прэтэндуе на навізну і адкрыццё.

Чатыры конкурсныя працы, якія прайшлі ў шорт-ліст міжнароднага фестывалю, знятыя беларускімі аўтарамі. Гэта «Працаўнік года» Кірылы Нонг, «Памятаць» Кацярыны Нікановіч, «137 гадзін» Дзмітрыя Сахарука, «Вумзарозум» Антона Байдзёнка. Удзельнікі журы адзначылі, што беларускія працы аказаліся канкурэнтаздольныя ў міжнародным конкурсе. Гэта пацвярджае і паспяховы вопыт удзелу пераможцы мінулага velcom Smartfilm - буктрэйлера «1984» - у міжнародных фестывалях. У прыватнасці, днямі гэты беларускі мабільны фільм выйшаў у паўфінал прэстыжнага iPhone Film Festival у ЗША.

Шляхам калектыўнага рашэння і ацэнкі моцных і слабых бакоў кожнай працы ўдзельнікі журы прыйшлі да кансенсусу і вызначылі пераможцаў 6-га Міжнароднага фестывалю мабільнага кіно velcom Smartfilm. Яны будуць названы на цырымоніі закрыцця фестывалю 19 студзеня.

Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетцы velcom